Штрыхі біяграфіі
14 кастрычніка 1904 года жыхары павятовага Ігумена Мінскай губерні былі сведкамі незвычайных урачыстасцей адкрыцця на вуліцы Школьнай (цяпер Савецкая) новага прыгожага будынка гарадскога вучылішча, узведзенага на сродкі земскай управы. У іх удзельнічалі прадстаўнікі гарадской і павятовай ўлады, настаўнікі, вучні.
Прыгожы двухпавярховы цагляны будынак з высокімі, закругленымі зверху вокнамі, шырокімі калідорамі, прасторнай лесьвіцай аказаў на іх вялікае ўражанне. Тут было 7 класных пакояў, настаўніцкая, актавая зала, бібліятэка, кватэра для інспэктара, два невялікія кабінеты {фізічны і хімічны) і два маленькія службовыя памяшканні.
У 1909 годзе Ігуменскае чатырохкласнае вучылішча перайменавалі ў вышэйшае пачатковае вучылішча. Яно мела чатыры класы з сямігадовым тэрмінам навучання. У адпаведнасці з праграмай навучання гэта была агульнаадукацыйная школа, пасля заканчэння якой выпускнікі мелі права на чын атрыманне пасады на дзяржаўнай службе і права на скарочаны тэрмін службы ў арміі. Практычны ўхіл навучання быў звязаны з патрэбамі капіталістычнай гаспадаркі і ростам чыноўніцкага апарату дарэвалюцыйнай Расіі.
У вучылішча адбіралі вельмі строга: улічваліся добранадзейнасць бацькоў, конкурсныя ўступныя экзамены, прыкладныя паводзіны. Да экзаменаў дапускаліся тыя, хто скончыў звычайную пачатковую школу, ці, як яе тады называлі, народнае вучылішча. З ліку жадаючых сюды траплялі нямногія пераважна дзеці дробнай буржуазіі, заможных і забясьпечаных сялян. Агульная колькасць вучняў не перавышала 100 чалавек. Навучанне было платным 8 рублёў у год. Тых, хто не мог унесці грошы, выключалі. Рэжым быў надзвычай строгі, шырока практыкавалася цялеснае пакаранне.
Разам з агульнаадукацыйнымі прадметамі (руская мова, матэматыка, фізіка, хімія, гісторыя, геаграфія, біялёгія, чарчэнне) вывучаліся царкоўнаславянская мова і Закон Божы. Замежныя мовы (нямецкая і французская) факультатыўна і за дадатковую плату 4 рублі ў год. Урокі гімнастыкі былі прадугледжаны толькі для хлопчыкаў.
Пасля ўстанаўленьня савецкай улады зявіліся новыя праграмы і падручнікі, школа была вызвалена ад апекі царквы, ўведзена навучанне на беларускай мове. У 1930-я гады гэта была ўжо беларуская сямігадовая школа, дзе навучалася звыш 600 дзяцей. Тут працавалі гурткі: літаратурны, драматычны, балетны, музычны, фізкультурны, існаваў хор.
Настаўнікі і вучні праводзілі вялікую палітыка-масавую работу сярод насельніцтва. Сямігодка паступова перарасла ў сярэднюю школу. Яна атрымала назву Чэрвеньская беларуская сярэдняя школа № 1. Першы выпуск дзесяцікласнікаў адбыўся ў 1937 годзе. Да Вялікай Айчыннай вайны сярэднюю адукацыю тут атрымалі каля 150 юнакоў і дзяўчат.
У першым пасляваенным 1944/1945 навучальным годзе ў школе было 24 класы-камплекты, а ўжо ў наступным годзе колькасць іх павялічылася да 30. У асобныя гады тут навучалася да 1200 дзяцей.
У 1980 годзе Чэрвеньскай сярэдняй школе № 1 прысвоена імя былога яе выпускніка, заслужанага архітэктара Беларусі ўладзіміра Адамавіча Караля.
У 1996 годзе на базе школы ўтворана беларуская гімназія.
Дырэктары і настаўнікі
Школьны летапіс захаваў прозвішчы дырэктараў гэтай навучальнай установы. У розныя гады імі былі: да вайны Ф. Ф. Азерскі, А. А. Скаруцкі, у пасляваенныя М. Д. Панасенка, Кушнер, Зубарэвіч, Т. Ф. Шпектараў, М. Корзун. 3 1956 па 1962 год Леанід Францавіч Камароўскі, пасля яго васемнаццаць гадоў на гэтай пасадзе працаваў Станіслаў Паўлавіч Малішэўскі, некаторы час Алег Андрэевіч Плісікаў і Вера Цімафееўна Палякова. Затым трынаццаць гадоў узначальваў пэдагагічны калектыў Леў Мікалаевіч Ганчарык. Калі была ўтворана гімназія, дырэктарам прызначылі Яўгена Марянавіча Адуцкевіча.
Тут працавалі інтэлігентныя, высокаадукаваныя педагогі. Гэта муж і жонка Кавалёвы. Васіль Кузьміч выкладаў беларускую мову і літаратуру, нямецкую мову, пісаў вершы, якія друкаваліся ў раённай газеце. Ванда Васільеўна таксама была настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Сярод «сямейных экіпажаў» былі таксама Гарбузаў Аляксандр Міхайлавіч і яго жонка Несялоўская Вера Аляксандраўна, Карасікі Марк Ісакавіч і Вольга Яфімаўна, Ганчарыкі Леў Мікалаевіч і Валянціна Яфімаўна. Не адзін дзесятак гадоў аддалі пэдагагічнай рабоце тут настаўнікі Людміла Мікалаеўна Бабіцкая, Людміла Савельеўна Бузо, Аляксандра Якаўлеўна Крупень, Мікалай Фёдаравіч Козыраў, Галіна Сулейманаўна Смольская, Ада Рыгораўна Лявіціна, Яўгенія Міхайлаўна Рубіна, Міхаіл Сцяпанавіч Галалобаў, Станіслава Мікалаеўна Місюкевіч, Таццяна Сяргееўна Федарэнчык, Марыя Іванаўна Какавешка, Рэвека Рыгораўна Кройтман, Анатоль Мікалаевіч Дылейка, Галіна Міхайлаўна Красікава, Інэса Іванаў на Бэсман, Лідзія Мікалаеўна Задорына, Надзея ўльянаўна Сердзюкова, Аляксандра Андрэеўна Герасімовіч, Віктар Уладзіміравіч Жулега, Ніна Аляксандраўна Талстова, Аляксандра Фёдараўна Кац, Зінаіда Мікалаеўна Куляшова, Таццяна Ільінічна Самойлава, Мікалай Юревіч Карпаў, Генадзь Анатольевіч Завадскі, Алена Аляксандраўна Вабішчэвіч. Іван Архіпавіч Няборскі «Выдатнік асветы», стваральнік і кіраўнік школьнага хору, які няізменна быў пераможцам мастацкай самадзейнасці раёна і Мінскай вобласці.
|
Яны калісьці тут вучыліся
Гімназія ганарыцца сваімі выпускнікамі. Сярод іх Булойчык Ігнацій Нікіфаравіч, які ў 1915 годзе скончыў Вышэйшае пачатковае вучылішча. Ваяваў на франтах першай імперыялістычнай вайны. Пазней, пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт, 43 гады працаваў настаўнікам, узнагароджаны Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і іншымі ўзнагародамі, атрымаў званне Заслужаны настаўнік БССР; Няборскі Пётр Сямёнавіч -скончыў у 1915 годзе, працаваў настаўнікам, ветэран пэдагагічнай працы; Голуб Давід Маісеевіч акадэмік АН БССР, прафесар, доктар мэдыцынскіх навук; Казючыц Ілья Васільевіч працаваў галоўным ветэрынарным урачом у Чэрвеньскім раёне, у час Айчыннай вайны быў партызанам; Сцяшковіч Таццяна Філіпаўна вядомы беларускі педагог і мовазнаўца, працавала загадчыцай кафедры беларускай мовы Гродзенскага педынстытута; Камісарук Абрам Маркавіч выпускнік 1925 года, працаваў дацэнтам кафедры вышэйшай матэматыкі Мінскага пэдагагічнага інстытута імя М. Горкага, кандыдат фізіка-матэматычных навук; Кароль Уладзімір Адамавіч -выпускнік 1927 года, народны архітэктар СССР; Дарагуж Алена Аляксандраўна -вучылася тут у 20-ыя гады, настаўніца; Ждановіч Вітольд Феліксавіч выпускнік 1937 года, працаваў дацэнтам кафедры дыферэнцыяльных ураўненняў БДУ імя Леніна, кандыдат фізіка-матэматычных навук; Жураўлёва Аляксандра Міхайлаўна вучылася да вайны, пасля некаторы час працавала тут настаўніцай; Ціхановіч Яўген Мікалаевіч вучыўся ў 20-ыя гады, мастак, член Саюза мастакоў СССР, пісаў партрэты, пэйзажы, нацюрморты, працаваў сферы кніжнай графікі (значнае месца ў яго творчасці займала тэма Вялікай Айчыннай вайны); Сакалоў Уладзімір Фёдаравіч вядомы беларускі графік;
Карнач Пётр Аляксеевіч -выпускнік 1951 года, скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, працаваў у Тэатры юнага гледача, захапляўся выяўленчым мастацтвам, скончыў аспірантуру Інтытута мастацтва, этнаграфіі і фальклору АН БССР, кандыдат мастацтвазнаўства, мастак-жывапісец, выступаў у якасці спевака; Найдовіч Іван Мікалаевіч генерал-маёр, Несьцяровіч Аляксандра Пятроўна настаўніца замежнай мовы;
Каўка Аляксей Канстанцінавіч доктар філалагічных навук; Якаўлева Тамара Яфімаўна настаўніца замежнай мовы; Карпаў Мікалай Юревіч настаўнік; Бальчэўская Галіна Францаўна актрыса Нацыянальнага тэатра імя Я. Купалы; Шары Валерый Пятровіч чэмпіён Алімпійскіх гульняў, чэмпіён свету і Еўропы ла цяжкай атлетыцы; Куляшоў Анатоль Мікалаевіч хірург; Кіклевіч Аляксандр Канстанцінавіч -доктар філалагічных навук і многія-многія іншыя.
Веды выпускнікоў высока ацэньваюіцца ў ВНУ
Гімназія сёння гэта 277 вучняў з Чэрвеня і з 17 вёсак. Тут 16 кабінетаў і майстэрняў, бібліятэка, сталовая, спартыўная і трэнажорная, актавая, чытальная залы, стадыён і дзве спартыўныя пляцоўкі. 3 першага да 11 класа на паглыбленым узроўні вывучаюцца англійская і нямецкая мовы
Дзейнічае больш за 50 факультатываў, курсаў, 14 гурткоў і клубаў.
Напачатку было шмат хваляванняў, зазначае дырэктар гімназіі Яўген Марянавіч Адуцкевіч. Але ў 2001 годзе гімназія прайшла атэстацыю Рэспубліканскай дзяржаўнай інспекцыі сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь з адзнакай «выдатна». У гэтым вялікая заслуга ўсіх педагогаў, якія працавалі ў сярэдняй школе № 1 і стварылі падмурак для развіцця новай навучальнай установы. Мы ўдзячны педагогам, якія працавалі ў гімназіі ў гады яе станаўлення. Гэта Несцяровічы Яўген Антонавіч і Аляксандра Пятроўна, Бабровіч Святлана Іванаўна, Бэсман Інэса Іванаўна, Ганчарык Валянціна Яфімаўна, Лявіціна Ада Рыгораўна
За восем гадоў гімназію скончылі 165 выпускнікоў, з іх 43 з залатымі і сярэбранымі мэдалямі. Кожны год студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў становяцца 80 95% выпускнікоў. Сёлета студэнцкія білеты атрымалі больш за 90% адзінаццацікласнікаў.
Вялікая ўвага надаецца індывідуальнай рабоце з вучнямі. Як вынік іх паспяховая выступленні ў раённых, абласных і рэспубліканскіх прадметных алімпіядах. Сёлета, напрыклад, Грыбок Надзея і Іваноў Дзмітрый перамаглі ў алімпіядах рэспубліканскага ўзроўню і залічаны без экзаменаў у лінгвістычны і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэты.
Вучні гімназіі зяўляюцца пераможцамі шматлікіх абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў: «Русский медвежонок», «Кенгуру», рэспубліканскіх фэстываляў «Дзень Зямлі Беларусь 2004», рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу па айчыннай гісторыі, рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект краязнаўчага маршрута «Мой край» і іншых.
Гэтыя поспехі звязаны з плённай працай усяго пэдагагічнага калектыву. Большасць педагогаў мае вялікі вопыт работы. Гэта В. А. Чарвінская, Г. М. Драздова, Н. У. Камінская, І. М. Ляпёшка, І. М. Грыбок, Г.І. Гурына, І. Л. Андрончык, Н. У. Пабойкіна, І. М. Касцючэнка, С. В. Сапронава, Т. А. Сядова, А. М. Церашонак, Г. М. Стопкіна, Т.І. Бендзь, Т. М. Мурашка.
Вялікую работу па азяляненню і добраўпарадкаванню тэрыторыі гімназіі праводзяць настаўнікі В. М. Латушка і Т.І. Хомчык.
У гімназіі дзейнічаюць дзіцячыя ініцыятывы «Радзімічы», «Клопат», ВУЧкам, пярвічныя арганізацыі Беларускага рэспубліканскага Саюза моладзі і Беларускай рэспубліканскай піянэрскай арганізацыі «Ветразь».
Умацоўваецца вучэбна-матэрыяльная база. У гэтым дапамагаюць шэфы дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Чэрвеньскі лясгас», ДРБУ-121, СВК «Вайнілава», спонсарскую падтрымку аказваюць «Райаграсервіс», прадпрыемства «Вёска» і іншыя. Два кабінеты ў гімназіі абсталяваны сучаснай кампютэрнай тэхнікай, маецца выхад у «Інтэрнэт», паступова абнаўляецца мэбля і іншае абсталяваньне.
Пэдагагічны калектыў прыкладае максімум намаганняў для таго, каб выпускнікі былі падрыхтаваныя для паступлення ў ВНУ і для жыцця ў сучасных даволі складаных умовах.
|