Меню сайта
Чат
Сейчас в чате:
Сейчас на сайте:
Аноним
Наш опрос
Как вы относитесь к
переименованию
Червеня в Игумен?
За
Против
Мне все равно
Давайте назовем ещё как-нибудь

всего голосов
30.04.2004

Будет парк?

Вот уже много лет между домом 105 по ул. Барыкина и аптекой были огороды жителей близлежащих домов. Наконец весной эта территория была запахана. Здесь планируется разбить парк.

В честь 60-летия освобождения Беларуси будет посажено 60 деревьев. Некоторые жители возмущались, мол огороды им нужнее, но все же здравый смысл победил.

Здесь будет парк

Весенние зарисовки

Здесь были огороды

В г. Червень основательно взялись за огороды,
самовольно созданные на городской территории.
Возможно наш город и приобретет цивилизованный вид.

Навоз на улице

Куча навоза на улице - обычное явление весной в городе

Тут мог бы быть бассейн

Многолетним немым укором городской администрации стоит недостроенный
Червенский спорткомплекс. Говорят, у директора строившегося спорткомплекса
за время строительства вырос неплохой особняк.

Падведзены вынікі суботніку

Па звестках раённага аддзела статыстыкі, у суботніку, які праводзіўся ў нашым раёне, прынялі ўдзел 14092 чалавекі. Зароблена 15746,6 тысячы рублёў. Гэтыя грошы будуць выкарыстаны на добраўпарадкаванне помнікаў загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Выйшлі ў фінал абласной спартакіяды

Ў Барысаве прайшлі занальныя спаборніцтвы па летняму мнагаборству, комплексу "Абаронца Айчыны" у праграме абласной спартакіяды дапрызыўнай і прызыўной моладзі. Каманда нашага раёна, за якую выступалі выхаванец Смілавіцкай школы-інтэрната Сяргей Кірыльчык, вучань СШ №3 г. Чэрвеня Мікалай Гоман, навучэнцы Смілавіцкага аграрнага каледжа Аляксей Ахрэмчык, Дзяніс Лазоўскі і Ўладзіслаў Мірук, заняла на іх другое месца. Зараз юнакі рыхтуюцца да фіналу, які пройдзе 7 - 8 мая ў Нясвіжы.

I план перавыкананалі, i грошы зарабілі

114 тон бярозавага соку пры плане 100 тон нарыхтавалі сёлета лясніцтвы Чэрвеньскага лясгаса. Пераважная яго большасць рэалізавана Барысаўскаму кансерваваму заводу. 39 тон бярозавіку нарыхтавана ў Раваніцкім лясніцтве, 32 - у Валмянскім, 28 - у Грабянецкім, 14 - у Чэрвеньскім.

Як паведаміў галоўны інжынер лясгаса Сяргей Яцына, выручка ад рэалізацыі соку складзе каля 10 мільёнаў рублёў.

Пятыя з трыццаці двух. Нядрэнна для дэбюту

Годна прадставіла Чэрвеньшчыну на абласным чэмпіянаце па інтэлектуальнай гульні "Што? Дзе? Калі?" сярод школьнікаў каманда "Міг" з СШ №4 г. Чэрвеня.

Упершыню выступаючы ў турніры такога ўзроўню, "шасьцёрка" юных эрудытаў (Вольга Лучанок - капітан, Алёна Гутнік, Ганна Маскалёва, Аляксандр Доўнар, Сяргей Холад і Іван Сасункевіч) заняла пятае месца з 32 каманд.

На радзіме Манюшкі пройдуць урачыстасці

Яны прысвячаюцца 185-годдзю з дня нараджэння гэтага славутага кампазітара. З мэтай адраджэння і захавання лепшых узораў нацыянальнай культуры і спадчыны, развіцця творчых здольнасцей калектываў, а таксама дачынення жыхароў раёна да культурных традыцый, калегія ўпраўленьня культуры Мінаблвыканкама і Чэрвеньскі райвыканкам прынялі рашэнне правесці 5 мая 2004 года ў санаторыі-прафілакторыі "Волма" урачысты канцэрт, прысвечаны творчасці Станіслава Манюшкі. На мерапрыемства запрошаны міністр культуры Рэспублікі Беларусь, начальнік упраўленьня культуры Мінаблвыканкама, вядомыя беларускія кампазітары, навукоўцы, прафесары і студэнты Беларускай Акадэміі музыкі. У канцэрце прымуць удзел музычныя капэлы "Ігуменскія Крыніцы" і "Санорус".

Жадаючых прыняць удзел ва ўрачыстасьцях на плошчы Свабоды будзе чакаць аўтобус, ад'езд - у 13.30.

Французскія дабрачынцы наведалі Чэрвеньшчыну

Адзінаццаць сяброў французскай дабрачыннай асацыяцыі "Эльзас-Беларусь", з якой падтрымлівае цесныя сяброўскія сувязі райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, наведалі наш раён. Чатырнаццаць гадоў гэтая арганізацыя дапамагае сем'ям, што пацярпелі ў выніку Чарнобыльскай катастрофы, прытулкам для сірот і аздараўленчым лягерам, арганізоўвае аздараўленьне дзяцей у Францыі.

Яны наведалі дзіцячы аздараўленчы лагер "Чайка", на мэблю для якога выдаткавалі летась 10 тысяч эўра, Чэрвеньскі дрэваапрацоўчы камбінат, дзе выраблялі гэтую мэблю, а таксама дзіцячае аддзяленне раённай бальніцы, раённы краязнаўчы музей, музей Станіслава Манюшкі ў пасёлку Азёрны, мэмарыял "Брылёўскае поле" у Барысаўскім раёне.

Замежных гасцей прыняў старшыня райвыканкама Аляксандр Лапатка. Ён распавёў пра сацыяльна-эканамічнае развіццё Чэрвеньшчыны, адказаў на пытанні, уручыў сувэніры.

Кіраўнік дэлегацыі, старшыня асацыяцыі "Эльзас-Беларусь" Бернар Рэвалон, які наведаў наш раён чацвёрты раз, абмеркаваў са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Тамарай Сакалоўскай пытанні аздараўленьня сёлета дзяцей з Чэрвеньшчыны ў Францыі, аказаньня гуманітарнай дапамогі.


25.04.2004

Усім класам - у піянеры

На 30 чалавек павялічылася ў мінулую суботу піянерская арганізацыя Грабёнскай школы. Цяпер яна налічвае 106 сяброў.

Урачысты прыём у піянеры вучняў пятага класа адбыўся ў раённым краязнаўчым музеі. Удзел у ім брала былы вязень лагера смерці "Азарычы", жыхарка Грабёнкі Вольга Сяргееўна Белавусава, якая падзялілася э дзецьмі ўспамінамі пра перажытае.

Спрадвечнае

- так называецца выстава нашага земляка, мастака і скульптара з Чэрвеня, сябра беларускага Саюза мастакоў Генадзя Матусевіча, якая адкрылася на мінулым тыдні ў мастацкай галерэі Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея.

На ёй прадстаўлены сорак карцін і шэсць драўляных скульптур творцы. На прэзэнтацыі выставы прысутнічалі тутэйшыя аматары мастацтва, жонка і сябры мастака, прадстаўнікі Пухавіцкага райвыканкама. Высока ацаніў работы Генадзя Матусевіча вядомы беларускі мастацтвазнаўца Анатоль Белы:

- Гэтыя карціны вартыя таго, каб экспанавацца ў многіх музэях краіны, у тым ліку і ў Нацыянальным мастацкім музеі, - зазначыў ён. - А створаныя Генадзем скульптуры з'яўляюцца лепшымі ўзорамі беларускай разьбы па дрэву...

Дарэчы, напярэдадні Генадзю Матусевічу споўнілася 50 гадоў. Так што гэтую выставу можна лічыць яго своеасаблівай справаздачай да юбілею.

На прэзэнтацыі мастак пачуў шмат цёплых віншавальных слоў, атрымаў памятныя падарункі ад мясцовага райвыканкама і краязнаўчага музея. А грамадскае аб'яднанне "Клуб "Спадчына" уганаравала Генадзя Матусевіча медалём Язэпа Драздовіча "За плён у мастацтве", адпаведным дыплёмам і занясеннем у Кнігу гонару "Рупліўцы твае, Беларусь!". Узнагароду ўручыў Анатоль Белы.

Падчас адкрыцця выставы не пакідала пачуццё гонару за земляка. І адначасова было крыху крыўдна, што юбілей чалавека, які падараваў Чэрвеню помнікі Станіславу Манюшку і маці-ігуменні, мэмарыяльныя дошкі Міколу Равенскаму і Марылі Мякоце, на яго радзіме прайшоў незаўважана.

Ігар Адамовіч

Крымінал

Трапілі ў магазін праз сцяну...

У ноч на сераду здзейснена пранікненне ў магазін райпо на вуліцы З. Касмадзям'янскай у Чэрвені. Каб трапіць у будынак, злодзеі разабралі цагляную кладку сцяны. Украдзена 19 бутэлек гарэлкі і 80 - віна.

За апошні тыдзень зарэгістравана яшчэ два выпадкі крадзяжоў з крамаў спажывецкай кааперацыі. Злодзея, які "пагаспадарыў" у магазіне, што ў пасёлку Мірны, міліцыя выкрыла па гарачых слядах: ім аказаўся раней асуджаны жыхар Чэрвеня, 1981 года нараджэння. А вось крадзёж з магазіна ў вёсцы Ачыжа, дзе папярэдні кошт украдзенага тавару склаў больш за паўмільёна рублёў, пакуль што застаецца нераскрытым.

Улыбнитесь

Объявление в газете "Районный вестник"
В магазине КОМИССИОННЫЕ ТОВАРЫ имеются в продаже гробы
Гробы в отличном состоянии, немного б/у :-)


20.04.2004

Наполеон и Игумен

В 1812 наши предки в Игумене были свидетелями одного из самых драматических событий в европейской истории, а именно, вторжению Наполеона в Россию. далее...


14.04.2004

Затрыманы махляр, якi "гандляваў" мясам

Супрацоўнiкi раённага аддзела ўнутраных спраў Затрымалi ураджэнца Бярэзiншчыны без пэўнага месца жыхарства, якi, як паведамлялася раней, падманным шляхам забiраў грошы у жыхароў нашага раёна, абяцаючы прадаць iм таннае мяса. На сёння мiлiцыя мае адпаведныя заявы ад пенсiянера адной з вёсак i двух чэрвенцаў. Саракачатырохгадовы махляр ашукаў iх на агульную суму 339 тысяч рублёў.

Таксама вядома, што затрыманы "зарабляў" падманам на сваёй радзiме i у Гродна. Дарэчы, ён неаднаразова быў асуджаны за махлярства i правёў за кратамi 22 гады - роўна паужыцця...


03.04.2004

Спорт - гэта здароўе

Першынство – у каманды аддзела адукацыi

Трынаццаць каманд бралi сёлета дзел у раённай спартакiядзе працоўных калектываў, якая прайшла ў Чэрвенi. Праграма спаборнiцтваў ўключала ў сябе мiнiфутбол, валейбол, настольны тэнiс, шашкi , шахматы, гiравы спорт, армрэслiнг, дартс, стральбу i перацягванне каната.

У аryльнакамандным залiку першынствавала каманда раённага аддзела адукацыi (на яе рахунку таксама перамогi ў спаборнiцтвах па стральбе, шахматах i мiнiфутболу). Другое месца ў працоўнага калектыву Смiлавiцкага сельскагаспадарчага лiцэя, якi выйграў валейбольны i тэнiсны турнiры. На трэцiм месцы каманда Смiлавiцкага аграрнага каледжа (першыя месцы па гiраваму спорту i армрэслiнгy). Мацнейшымi ў перацягваннi каната былi выратавальнiкi з раённага аддзела па надзвычайных сытуацыях, па шашках - работнiкi райбальнiцы, па дартсу - каманда Чэрвеньскага ПТВ-80.

Перадужалi на руках усю вобласць

На першынстве вобласцi па армрэслiнгу, якое прайшло ў Мар'iнай гopцы, не было роўных спартсменам нашага раёна. i мужчынская, i жаночая каманды занялi першыя месцы.

У асабiстым залiку ў сваiх вагавых катэгорыях пераможцамi сталi Таццяна Казаноўская i Марына Мiхейчык (сельскагаспадарчы лiцэй), смiлаўчане Мiхаiл Розум i Алег Трыпуз, а таксама iван Ужакiн (аграрны каледж). Другiя месцы занялi Аксана Сачышына (аграрны каледж), Марына Лапiна (сельскагаспадарчы лiцэй) i рабочы рыбгаса "Волма" Васiль Арлоў, трэцiя - Дзмiтрый Чарвяк (аграрны каледж) i Павел Вераб'ёў (сельскагаспадарчы лiцэй).

iх не дагонiш...

У гарадскiм лесапарку адбылiся спаборнiцтвы пa кросу ў залiк 16-й раённай сnартакiяды школьнiкаў.

Па групе сярэднiх школ першае месца заняла каманда Краснадарскай СШ, другое - вучнi СШ №2 г.п. Смiлавiчы, трэцяе - каманда СШ №4 г. Чэрвеня.

Спаборнiцтвы сярод базавых школ прынеслi наступныя вынiкi: 1-ае месца - Горкаўская БШ; 2-е Смiлавiцкая школа-iнтэрнат; 3-е Клiноцкая БШ.

У асабiстым залiку ў сваiх узроставых групах пераможцамi сталi: Мiкалай Кавалёў, iван Кадун (Краснадарская СШ), Таццяна Бурак (СШ №2 г.п. Смiлавiчы), Эдуард Нежавец (СШ №1 г.п. Смiлавiчы), Марыя Дудзiнава (СШ №2 г. Чэрвень) i Марына Цiтковiчава (Хутарская СШ).


03.04.2004

Выставы дзiцячай творчасцi

У аўторак у Смiлавiчах, а ў сераду ў Чэрвенi nрайшлi выставы дзiцячай творчасцi. У iх прынялi ўдзел 28 школ раёна, школа-iнтэрнат i Дамы дзiцячай творчасцi. Шмат цiкавых, выкананых з вялiкiм густам i любоўю, работ можна было ўбачыць на гэтай выставе.

Амаль усе школы прадставiлi работы з дрэва: гэта разнастайныя палiчкi, вешалкi, кухонныя прыналежнасцi, дэкаратыўныя пано i нават драўляныя скульптуры. Шырока былi прадстаўлены мяккiя цацкi, вышыўка, макрамэ, вышыўка бiсерам, вязанне пруткамi i кручком. Вабiлi вока прыгожыя iльняныя сурветкi, разнастайныя пано i вырабы з керамiкi. Уразiла тое, што для сваiх работ дзецi выкарыстоўвалi самы нечаканы матэрыял: пiлаванне, пенапласт, звычайнае цеста, пластыкавыя бутэлькi,. туалетную паперу, мантажную пену i нават выкарыстаную чайную заварку. У гуртку "Радыётэхнiк" ДДТ былi зроблены прыборы: "Зараднае прыстасаванне", "Пробнiк-генератар", "Вымяральнiк ёмiстасцi кандэнсатара", "Рэгулятар моцнасцi паяльнiка", "Шукальнiк адкрытай праводкi", вучань сёмага класа Дамавiцкай школы Уладзiмiр Баброўскi зрабiў настольны такарны станок па дрэву прадэманстраваў яго работу.

«Усе навучальныя ўстановы вельмi добра падрыхтавалiся да выставы, - зазначыла арганiзатар адукацыi Чэрвеньскага аддзела адукацыi Раiса Красоўская, нават цяжка было вылучыць лепшых. Хочацца адзначыць работы дзяцей са Смiлавiцкiх школ №1 i №2, Чэрвеньскiх №3 i №4, а таксама Дамоў дзiцячай творчасцi са Смiлавiчаў i з Чэрвеня, Клiноцкай базавай школы, Лядзенскай, Хутарскай, Дамавiцкай, Запольскай сярэднiх школ, Азёрнаўскай i Турэцкай базавых школ. з'явiлася шмат новых цiкавых накiрункаў. Настаўнiкi, якiя прайшлi курсы павышэньня квалiфiкацыi, выкарыстоўваюць у рабоце новыя тэхналогii. Пераважная большасць работ, прадстаўленых на выставе, выканана з высокай якасьцю, зьмястоўна, эстэтычна. Большасць экспанатаў было прысвечана тэме 60-годдзя вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. з'явiлася шмат экспанатаў з тэхнiчнай накiраванасцю. iх прадставiлi Чэрвеньскi Дом дзiцячай творчасцi, Дамавiцкая, Кулiкоўская i Грабянецкая школы. Па рашэньню аддзела адукацыi райвыканкама настаўнiк i кiраўнiкi гурткоў будуць прэмiраваны, а 88 дзяцей - удзельнiкаў выставы атрымаюць льготныя пуцёўкi на адпачынак у лагер "Верасок" i на навагоднiм ранiшнiку ў райвыканкаме атрымаюць падарункi.»

Таццяна Марцьянава

Письма в редакцию газеты «Районный вестник»

Вялiкая праблема маленькай лямпачкi

Праблемны лiст у рэдакцыю даслалi шаноўныя пенсiянеры з 1-га завулка М. Горкага Еўдакiя Пятроўна Мудрая, Мiкалай Максiмавiч Ладуцька, Валянцiна Станiславаўна Няхай:

«У лiстападзе мiнулага года перагарэла лямпа ў вулiчным лiхтары. Мы звярнулiся ў Чэрвеньскi раён электрычных сетак. Там параiлi звярнуцца ў камунгас - маўляў, лямпы яны выдаюць. У ЖКГ iзноў спаслалiся на электрасеткi... А ў нашым завулку, мiж iншым, жывуць ветэраны вайны i праць. Аднаму - 90 rадаў, другой - 80. Яны так i ходзяць па цёмных вулiцах...»

Тлумачэнне iнжынера-энергетыка РУП "Чэрвеньская ЖКГ" Фёдара Аляксандрава:

- Па рашэньню райвыканкама лямпачкi выдзяляюцца на асвятленне прыпынкаў, перакрыжаванняў, мастоў, а таксама прамых вулiц праз дзве апоры на трэцюю. Пасля вашага запыту я спецыяльна пасылаў людзей абсьледаваць 1-ы завулак М. Горкага. Там rapaць лямпы практычна на кожным слупе. Не гарыць толькi адна - згаданая. Але i яна трапляе ў так званую асьветленую зону...

Дарэчы, нашы электраманцёры сапраўды не маюць дазволу для правядзення такiх работ. Па дамоўленасцi, iх выконвае Чэрвеньскi раён электрычных сетак.

Калi ж гаварыць пра асвятленне вулiц увогуле, зазначу, што зараз iснуе iншая вялiкая праблема - зношанасьць лiхтароў. Усяго iх у Чэрвенi больш за 700. Замены патрабуе трэцяя частка.

Ад рэдакцыi: Ну што ж, тут можна зразумець абодва бакi. Насамрэч, не заказваць жа камунгасу для адной лямпачкi машыну ў электрасетках... Ды i па вызначаных правiлах тая лямпа можа не гарэць... Але i людзей трэба зразумець. Калi да згаданага часу было асвятленне, значыць, можна... Да таго ж, ветэраны... Мо, усё ж такi запаляць iм лямпу? У парадку выключэння?

Цi магчыма замест градак зрабiць дзiцячую пляцоўку?

Рэдакцыя атрымала лiст без подпiсу. Канешне ж, ананiмку можна было не разглядаць, ды пытанне падалося слушным. А сутнасць яго ў наступным:

"Па вулiцы Барыкiна памiж дамамi 97, 99, 101, 103 размешчаны зямельны ўчастак. Жыхары першых двух згаданых дамоў садзяць там градкi. Але ў кожнага з iх ёсць зямля - дачы, вакол дамоў агароды i ў вёсках па гектару зямлi. Трэба тэрмiнова разраўняць гэты ўчастак пад дзiцячую пляцоўку. Вакол градак, самi бачыце, сметнiк. А дзеткi гуляюць пад коламi машын. Цi трэба, каб здарылася бяда? Вы павiнны дапамагчы зрабiць добрую справу для дзяцей дамоў 97, 99, 101, 103".

Градкi

Градкi каля шматпавярховак па вул. Барыкiна.
Далей "шанхай" з хлявоў

Градкi

Двары не асфальтаваны. Стаянак няма.

Тлумачэнне загадчыка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркi райвыканкама Аляксандра Прыцава:

- Людзi ўзнiмаюць правамернае пытанне. Градкi, размешчаныя ўнутры двароў, трэба прыбiраць i рабiць на iх месцы пляцоўкi. Заараць зямлю, закультываваць, пасеяць траву... Канешне ж, пасля трэба пэўны час, каб яна вырасла. А на наступны год можна разьмяшчаць малыя архiтэктурныя формы, каб дзецi маглi гуляць.

На мiнулым тыднi да мяне звяртаўся чалавек з такiм жа пытаннем, толькi па дваровай тэрыторыi памiж iншымi шматкватэрнымi дамамi вулiцы Барыкiна. Там дзецi самi праявiлi iнiцыятыву i ўкапалi дзве лаўкi. Дык дарослыя iх выкапалi i выкiнулi. Маўляў, падлеткi позна сядзяць, кураць, гуляюць у карты, кiдаюць смецце на грады... А хто даваў дазвол рабiць грады на зямлi, якая належыць дзяржаве?!

Чаму такога няма ў iншых гарадах? Там каля шматпавярховых дамоў - клумбы, кветнiкi, дрэвы i дзiцячыя пляцоўкi, А бульбу з памiдорамi нiхто не садзiць...

Канешне ж, па гэтаму лiсту цяжка меркаваць, колькi чалавек зацiкаўлена ў з'яўленнi дзiцячай пляцоўкi памiж дамамi 97, 99, 101, 103 вул. Барыкiна. Калi б стаялi подпiсы хаця б двух-трох чалавек, ужо было б бачна, што iнiцыятыва iдзе не ад аднаго...

У iдэале праблему можна вырашыць, калi людзi самi ўбяруць градкi... Тым жа, каго хвалюе пытанне, выкладзенае ў лiсце, параю наступнае: напiсаць пiсьмо на iмя старшынi райвыканкама. З подпiсамi, вядома ж... Павiнна быць адпаведнае рашэнне. А магчымасць выканаць работы ёсць.

Ветэранаў вайны забяспечаць тэлефоннай сувязьзю

Мiнiстэрства сувязi краiны ўзяло на сябе абавязацельства да 7 лiстапада гэтага года за кошт уласных сродкаў цалкам тэлефанiзаваць кватэры iнвалiдаў i ўдзельнiкаў Вялiкай Айчыннай вайны.

Як зазначыў начальнiк раённага вузла электрычнай сувязi Аляксандр Гарбуз, на Чэрвеньшчыне сёння маюць патрэбу ва ўстаноўцы тэлефона 32 ветэраны, з iх 27 сталi на чаргу да 1 лiпеня 2003 года. За мiнулы месяц ужо тэлефанiзавана 6 кватэр iнвалiдаў i ўдзельнiкаў вайны: у Камiсарскiм Садзе, Смiлавiчах, Асiнаўцы, Лядах i Скарбiнцы ўстаноўлены правадныя тэлефоны, а ў Кобзевiчах - радыётэлефон.

Паводле слоў Аляксандра Гарбуза, пры вырашэннi пытання аб тэлефанiзацыi перавага будзе аддадзена тым ветэранам, якiя сталi на чаргу да 1 лiпеня 2003 года, але сувязiсты маюць намер забяспечыць сувязьзю ўсiх былых франтавiкоў, партызанаў i падпольшчыкаў. Там, дзе няма тэхнiчнай магчымасцi правесцi звычайны тэлефон, мяркуецца ўстанавiць сотавыя i радыётэлефоны.

Пачалася нарыхтоўка бярозавiку

Гэтай вясной Чэрвеньскi лясгас мяркуе рэалiзаваць Барысаўскаму кансерваваму заводу 100 тон бярозавага соку.

Як паведамiў галоўны iнжынер лясгаса Сяргей Яцына, нарыхтоўку яго з мiнулых выхадных пачалi ў Грабянецкiм, Чэрвеньскiм, Валмянскiм i Раванiцкiм ляснiцтвах. Больш за пяць тон бярозавiку ўжо адпраўлена на перапрацоўчае прадпрыемства.


31.03.2004

"Убельская ластаўка" сёлета да нас не прыляцiць

Абласное свята-конкурс беларуска-польскай музыкi "Убельская ластаўка", прысьвечанае нашаму славутаму земляку, кампазытару Станiславу Манюшку, з гэтага года атрымала статус рэспублiканскага. Але менавiта сёлета, калi класiку спаўняецца 185 гадоў, яно nраводзiцца... не будзе.

Пра гэта паведамiла выканаўчы дырэктар конкурсу Алена Троiцкая.

- Справа ў тым, што сёлета Мiнiстэрства культуры, якое цяпер будзе фiнансава падтрымлiваць "Убельскую ластаўку", ладзiць яшчэ i мiжнародны конкурс вакалiстаў iмя Л. Александроўскай, - растлумачыла яна. - Адразу на два такiя буйныя мерапрыемствы сродкаў не хапае, таму было вырашана перанесцi правядзенне "Убельскай ластаўкi" на наступны год. Тым не менш, 185-гадовы юбiлей Станiслава Манюшкi будзе адзначаны ў Чэрвенi канцэртам, у якiм возьмуць удзел лаурэаты конкурсу маладых вакалiстаў розных гадоў.

У Чэрвенi пройдзе чэмпiянат вобласцi па ушу

Спаборнiцтвы, якiя ладзiць абласная фэдэрацыя па гэтаму вiду спорту, прызначаны на 10 красавiка.

Мяркуецца, што ў чэмпiянаце возьме ўдзел каля дзесяцi каманд, у тым лiку - каманда нашага раёна.

Давайте общими усилиями наведём порядок и чистоту

С наступлением весны весь накопившийся за зиму мусор выглянул наружу, приводя тем самым наши населённые пункты в неприглядное состояние. Трудовым коллективам предприятий нужно срочно навести санитарный порядок и благоустроить свои территории. То же самое необходимо сделать жителям Червеня и деревень района на приусадебных участках и вокруг них.

Исполнительный комитет обращается к жителям г. Червеня, которые живут по улицам Чапаева, Барыкина, Победы, с просьбой убрать и вывезти незаконно возведённые хозпостройки. Вам будет предоставлена техника для вывоза хлама. Жители города, которые не в силах убрать хозпостройки сами, могут обратиться с письменными заявлениями в жилищно-коммунальное хозяйство.

Ещё одна наболевшая проблема - внутридворовые грядки. Те из них, которые прилегают к многоквартирным домам, должны быть ограждены общим забором высотой 80см и иметь аккуратный вид. Остальные грядки будут запаханы и засеяны газонной травой.

Год назад исполком обещал то же самое.

Граждане, у которых на улице возле домов лежит металлолом, кузова автомашин, могут вывезти их в любое время на городскую свалку бесплатно.

Исполком обращается к депутатам всех уровней, членам домовых, уличных, сельских комитетов принять личное участие в организации на каждой улице, в каждом дворе санитарных субботников.

Только общими усилиями можно навести порядок, чтобы каждая улица, двор были чистыми и ухоженными, только с участием каждого из нас могут быть созданы здоровые условия жизни.

Червенский районный исполнительный комитет

Воровство электрической энергии бесследно не проходит

Червенское МРО «Энергонадзор» продолжает проводить работу по выявлению фактов самовольного безучётного потребления электрической энергии: За два месяца 2004 года проведено 13 рейдов по выявлению фактов хищения электрической энергии, составлено 17 актов за самовольное безучётное её потребление: большое спасибо хочется сказать жителям города и района обратившимся по «Телефону доверия» и давшим информацию конфиденциального характера. (Напоминаем номер «Телефона доверия»: 55-3-96).

Многие бытовые абоненты, а также предприятия района, надеясь на безнаказанность, пытаются незаконно потреблять электрическую энергию, не осознают последствия этих нарушений. Один из таких - житель д. Дубники Евгений Иосифович Галковский, который подключил помимо учёта электрической энергии, одну розетку для включения электронагревательного устройства и бесплатного обогрева жилого дома. В результате оформлен акт на сумму 254750 рублей, выдан наряд на отключение от электросети жилого дома. Материалы по данному нарушению переданы в прокуратуру.

При проведении обследования бытовых абонентов д. Буда выявлен факт самовольного подключения к электросети бытовых вагончиков РУПСМТ ДСУ-43. При составлении акта установлено, что данный потребитель электрической энергии в Червенском «Энергонадзоре» не оформлен, а учёт электрической энергии у потребителя отсутствует. В результате составлен акт на сумму 379373 рубля и выдан наряд на отключение от электросети.

В рейде по д. Залесье установлен факт самовольного подключения к электросети, а также отсутствие пломб на учёте электрической энергии у бытового абонента Лилии Николаевны Батурчик. Составлен акт на 372950 рублей, абонент отключен от электросети повторно.

И таких примеров, к сожалению, много. А ведь чем больше электрическая энергия потребляется безучётно, тем более возрастают тарифы на неё, что влияет на благосостояние граждан.

Хочется обратиться ко всем потребителям г. Червеня и района: оплачивайте ежемесячно за потреблённую электрическую энергию! при задолженности в оплате более двух месяцев «Энергонадзор» отключает данного абонента от электросети. подключение - платное, в порядке очереди.

Дмитрий Симонов, государственный инспектор по энергетическому надзору Червенского МРО «Энергонадзор»


Март 2004г.При подготовке новостей использовались материалы газеты "Районный вестник"

Еще про Червенщину
На Глобусе Беларуси
На www.jewishgen.org
На Общественном объединении "Игумень"
На сайте Минскоблисполкома"
На Смиловичи.online"
Написать нам письмо

Найти с помощью
Google


WWW
Червень онлайн
Сайт обновлен 27.03.2008 MST

> Rating All.BY Радзіма майго духу