Имя: Евгений 22:58:26 13/May Все хорошо- красиво! А где же фото Ветеранов - Великой Отечественной войны? Чей это в первую очередь праздник? Неужели не осталось ни одного? Эх-Эх, братки....
Днямі ў Чэрвеньскай друкарні пабачыў
свет буклет "Заўсёды будуць сонцам перамогі гарэць сцягі і вашых зорак свет".
Выданне выпуск якога фінансаваў раённы
выканаўчы камітэт, прысвечана 60-годдзю
Вялікай Перамогі. На яго старонках змешчаны аповяды пра жыццё і дзеннасць у гады
Вялікай Айчыннай ванны Герояў Савецкага
Саюза ураджэнцаў Чэрвеньшчыны Сцяпана
Карнача, Васіля Тарлоўскага, Антона Дулебы,
Мікалая Казачэнкі, Сямена Гурэвіча, Івана Ладуцькі, Івана Крукава, а таксама адзінага ў
нашым раёне поўнага кавалера Ордэна Славы Льва Міхіевіча.
"Пра вайну - у імя жыцця"
- паэтычную вечарыну з такой назвай,
прысвечаную 60-годдзю Вялікай Перамогі, наладзілі сябры літаратурнага клуба "Ветразь" пры цэнтральнай раённай
бібліятэцы.
Падчас яе гучалі вершы на ваенную тэматыку белэрускіх паэтаў П.Панчанкі, А.Пысіна,
А Коршака, Ю.Свіркі, Х.Жычкі, М Аўрамчыка.
Жыхар Чэрвеня Яўген Несцяровіч распавеў
пра гісторыю стварэння паэмы Я.Мрамарава
Лілія", прысвечаную мясцовай партызанцы-падпольшчыцы Марыі Матусевіч, прачытаў
прыпеўкі са зборніка "Беларускі фальклор Вялікай Айчыннай вайны". Сяброўка клуба Ксенія Баталіна з вёскі Натальеўск прэзентавала ўрыўкі з паэмы "Пра былое", якую яна прысвяціла сваім дачцэ і ўнуку. Музычным аздабленнем вечарыны сталі запісы ваенных песень з хатняй фанатэкі жыхара Чэрвеня Ўладзіміра Дарагужа.
Тэлепадарожжа у Чэрвень-Iгумен
У мінулую суботу Першы нацыянальны
тэлеканал паказаў перадачу з цыкла "Падарожжа дылетанта , прысвечаную нашаму старажытнаму гораду.
Аўтар і вядучы праграмы Юрый Жыгамонт
ва ўласцівай яму забаўляльнай манеры распавёў легенду, паводле якой узнік Ігумен, спыніўся на найбольш
адметных этапах яго развіцця. Асобнае месца ў перадачы заняў аповяд пра мінулае і сучаснае праваслаўнага і
каталіцкага храмаў, а таксама пра першага
вынаходніка падводнай лодкі, ураджэнца тутэйшых мясцін Казіміра Чарноўскага і маці
Максіма Багдановіча Марылю Мякоту
Шэсць пытанняў, шэсць адказаў, пра ваду, зямлю, паветра
Круглы стол "Зямельку родную зберажом на
вякі" з удзелам начальніка Чэрвеньскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргея Грышчанкі прайшоў у рамках тыдня экалогіі, які ладзіла цэнтральная раённая бібліятэка.
Спадзяёмся, што яго адказы на некаторыя пытанні будуць цікавыя і вам, шаноўныя чытачы.
- Улетку многія жыхары Чэрвеня купаюцца на вадасховішчах ля вёсак Натальеўск і Хваеншчына.
Аднак у спякотны перыяд там узнікае неспрыяльная бактэрыялагічная абстаноўка.
А на вадасховішчы ля Хваеншчыны гразі, здаецца, болей, чым вады... Ці плануецца
яго пачысціць?
- Я не сказаў бы, што на штучным возеры ля Хваеншчыны гразі болей, чым
вады: яго сілкуюць падземныя крыніцы... Зразумела, у
любым вадаёме, дзе няма праточнай вады, у спякотнае
надвор'е "растуць" бактэрыі.
Тады санэпідслужба (і не толькі ў нас) традыцыйна
ўводзіць забарону на купанне. Але гэта хутчэй мера прафілактычная...
Наконт ачысткі вадаёма
ля Хваеншчыны нічога сказаць не магу. А вось добраўпарадкаванне названага вадасховішча
і штучнага возера ля вёскі Натальеўск прадугледжана сёлетняй праграмай навядзення парадку
на зямлі. На гэтыя мэты з экалагічнага фонду выдаткавана 26 мільярдаў рублёў. У
адпаведнасці з праектна-каштарыснай дакументацыяй там мяркуецца высыпаць
пяском пляжы, устанавіць раздзявальні, грыбкі, лаўкі і г.д.
- Вядома, што якасць вады ў водаправоднай сетцы Чэрвеня пакідае жадаць
лепшага. Піць яе непрыемна з-за павышанага ўтрымання жалеза. Ці будзе
неяк вырашана гэтая праблема?
- Сапраўды, утрыманне
жалеза ў гарадскім водаправодзе перавышае норму
больш чым у 10 разоў. Адна з галоўных прычын гэтага -
балоцістая мясцовасць, на якой пабудаваны Чэрвень.
Становішча пагаршаецца і тым, што водаправодная сетка "старэе". Раней на ёй выконвалі так званыя
планава-папераджальныя рамонты - мянялі трубы. Зараз - не.
Акрамя таго, вадаправод не прамываецца з адначасовым
хларыраваннем пасля кожнага парыву труб, хаця па
тэхналогіі гэта трэба рабіць... На мой погляд, тут
павінны заняць актыўную пазіцыю самі гараджане. Трэба ісці з гэтай праблемай да
ўладаў.
Прыклад такой актыўнасці паказала група дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў на чале з Генадзем
Давыдоўскім. Іх намаганнямі ў рашэнне адной з сесій запісалі, што райвыканкам вырабіць праектна-каштарысную
дакументацыю на будаўніцтва станцыі абезжалезьвання. У выніку справа зрушылася з месца. Заказчыкам
будоўлі будзе камунгас. Неўзабаве за справу павінен
узяцца праектны інстытут з Віцебска. Варта спадзявацца, што праз 2-3 гады станцыю пабудуюць,
і горад займее чыстую ваду.
- Калісьці на тэрыторыі цяперашняга
СВК "Лядзенскі", непадалёк ад вёскі Гарадок,
меркавалі стварыць вадаём. Ці не плануецца завершыць паспачатыя работы?
Гэта вырашыла б і праблему змяншэння ўзроўню
вады ў калодзежах навакольных вёсак...
- Стварэнне гэтага вадаёма на рэчцы Дабрыца вяло
"ПМК-8". Былі выкананы работы па ўзвядзенню дамбы,
моста. Заставалася ўсталяваць пераліўное збудаванне.
пачысціць і пашырыць рэчышча. Але ў 1994 годзе будаўніцтва спынілі з-за фінансавых праблем.
Не так даўно адзін з мясцовых жыхароў звярнуўся з
названай праблемай у Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Наколькі мне вядома зараз яна знаходзіцца ў працэсе абмеркавання.
- Ці вырашылася праблемя скідвання Чэрвеньскім малочным заводам кіслотных сцёкаў у гарадскую каналізацыйную сетку?
- Мабыць напачатку варта для усіх нагадаць сутнасць гэтай праблемы. Малочны завод неаднойчы скідваў у каналізацынную сетку рэшткі ад перапрацоўкі казеіна якія утрымліваюць кіслату. У выніку ўзнікала пагроза выхаду
з эксплуатацыі сістэмы
біялагічнай ачысткі сцёкаў,
устаноўленай на гарадскіх
ачышчальных збудаваннях.
Даводзілася накіроўваць
кіслотныя сцёкі на старыя
палі фільтрацыі. З-за гэтага
жыхароў Чэрвеня турбаваў
непрыемны пах. Аднойчы ў
выніку прарыву абвалоўкі
палёў фільтрацыі сцёкі
трапілі ў рэкі Ігуменка і Волма.
Усведамляючы, што сцёкі
з малочнага завода ствараюць рэальную пагрозу навакольнаму асяроддзю, райвыканкам сваім рашэннем
абавязаў прадпрыемства пабудаваць лакальныя ачышчальныя збудаванні. Але рашэнне выканана не было па
прычыне матэрыяльных праблем, якія ўзніклі ў завода. Знайшлі
кампрамісны варыянт: каб прадпрыемства папярэджала аператараў ачышчальных
збудаванняў пра мяркуемыя кіслотныя сцёкі, выкіды і
скідвала рэшткі вытворчасці казеіну невялікімі порцыямі.
Цяпер жа, падобна, праблема вырашыцца канчаткова, бо, па маіх звестках, з 1 чэрвеня малочны завод працаваць не будзе.
- Кажуць, што паблізу шматкватэрнага
жылога дома №88 па вуліцы Мінскай збіраюцца пабудаваць кацельню,
якая будзе працаваць на
мясцовых відах паліва. У
такім выпадку, увесь дым пойдзе на гэты і суседні дом,
а таксама на дзіцячы садок...
Чаму б не аднесці кацельню далей, напрыклад, туды, дзе
планавалі будаваць школу?
- Наколькі мне вядома,
гэтая модульная кацельня
праектуецца пад прыродны
газ. Але нават калі штосьці
памяняецца, мяркую, для занепакоенасці падстаў няма,
бо праект абавязкова будзе
праходзіць экалагічную экспертызу.
Дарэчы, будаўніцтва модульнай кацельнай звязана з
тым, што кацельня дрэваапрацоўчага камбіната прыносіць яму страты. Прадпрыемства выкарыстоўвае
ў вытворчасці пару, а потым яе даводзіцца ператвараць у гарачую ваду, каб ацяпляць мікрараён вуліцы Мінскай.
Магчыма, кацельню дрэваапрацоўчага камбіната перавядуць на вадагрэйны рэжым. У гэтым
выпадку будаваць модульную кацельню не спатрэбіцца.
- Якія меры спагнання прадугледжаны
за выпальванне сухой травы і пажніўных рэшткаў?
- Дзеючае заканадаўства
прадугледжвае за такое правапарушэнне штраф: ад 1 да
5 базавых велічынь прыватным асобам і ад 5 да 25 -
службовым. Нажаль, кожную вясну і восень на палетках
раёна гарыць сухая трава, салома. А гэта не толькі
шкодзіць навакольнаму асяроддзю, але і стварае пагрозу ўзгарання будынкаў.
У адзін з мінулых выхадных мы сумесна з супрацоўнікамі лясгаса і раённага аддзела па надзвычайных
сітуацыях правялі рэйд, у выніку
якога выявілі 7 ачагоў узгарання ржышчаў. На службовых асоб СВК "Вайнілава",
райаграсервісу, СВК "Лядзенскі", "Запольскі", эксперыментальнай базы "Натальеўск" складзены пратаколы
аб адміністрацыйным парушэнні.
Абласны фонд аховы прыроды прафінансаваў Чэрвеньскаму камунгасу набыццё кантэйнерных пляцовак для паасобнага збору бытавых адыходаў.
Першая такая пляцоўка, якая ўяўляе сабой невялікі буданчык пад дахам з трыма кантэйнерамі ўнутры, прызкачанымі для паперы, шкла, а таксама для бутэлек і іншых вырабаў з пластыку, з'явілася ў двары будынка райвыканкама. Бліжэйшым часам кантэйнерныя пляцоўкі для паасобнага збору бытавых адыходаў таксама мяркуецца ўстанавіць у Чэрвені (у мікрараёнах вуліц Барыкіна i Мінскай) і ў Смiлавічах. Паасобны збор адыходаў дасць магчымасць накiроўваць пластык, паперу, шкло на перапрацоўку. Напрыклад, пластыкавыя бутэлькі, спальванні якіх выдзяляе небяспечны для арганізму чалавека дыяксін, мяркуется адвозіць у Мар'іну Горку. Адкрытае там летась прадпрыемства вырабляе на іх аснове трубы для пракладкі каналізацыі і кабеляў сувязі.
Помнiк "апрануць" у медзь
Да 60-годдзя Вялікай Перамогі будзе праведзена рэканструкцыя помніка "Воінам і партызанам Чэрвеншчыны", які ўстаноўлены ў райцэнтры на плошчы Свабоды. Скульптура воіна ў выніку рэстаўрацыйных работ "апранецца" ў медзь, а пастамент помніку аздобяць мармуровай пліткай.
Комментарии
Имя: Iktomy 22:23:40 27/Apr Это конечно дело хорошее - мусор сортировать. Только боюсь с нашими молодыми комрадами придется к каждой урне наряд омона ставить. Вспомним остановку на площади - сила есть, а дальше сами знаем. Отдельный прикол это дизайн этих урн. Первый раз когда их в столице увидел - подумал мороженое и пирожки продают. :-)Имя: Евгений 04:28:48 29/Apr Комментарий:В Санкт Петербурге по этому поводу одни разговоры. Лиха беда - начало. Молодцы Белорусы!!!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №163 "Аб звальненні ў за-пас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыву, і прызыве грамадзян на тэр-міновую ваенную службу і службу ў рэзерве Узброеных Сіл у красавіку - ліпені 2005 г."
Як паведамілі ў Чэрвеньскім райваенкамаце, на падставе гэтага дакумента бліжэйшым часам з войска вернуцца 85 нашых землякоў. У той жа час каля 90 юнакоў з раёна падчас чарговага прызыву папоўняць вайсковыя часці краіны. Заўчора ў райваенкамаце пачаліся медыцынскія камісіі, на якія будзе выклікана каля 260 прызыўнікоў.
У лясніцтвах нарыхтоўваюць бярозавік
3 мінулай пятніцы Чэрвеньскі лясгас пачаў на-рыхтоўку бярозавага соку.
Сёлета гэтым промыслам тут займаюцца тры лясніцтвы - Валмянскае, Чэрвеньскае і Раваніцкае. За выхадныя ў кожным з іх назапасілі па 8 тон соку.
На гэтым тыдні першую партыю бярозавіку адправяць заказчыку - Барысаўскаму кансерваваму камбінату. А ўсяго за непрацяглы перыяд нарыхтоўкі мяркуецца паставіць названаму перапрацоўчаму прадпрыемству 150 тон соку і атрымаць ад яго рэалізацыі каля 2 мільёнаў рублёў прыбытку.
Творчасць Рэрыхаў - у чэрвеньскім музеі
Выстава камп'ютэрных копій карцін вялікага рускага мастака і мысліцеля Мікалая Рэрыха і яго сына Святаслава разгорнута з мінулай пятніцы ў раённым краязнаўчым музеі. Удзел у яе ўрачыстым адкрыцці браў кіраўнік выставачнага аддзела Беларускага фонду Рэрыхаў Вадзім Маркаў, а першымі наведвальнікамі сталі вучні СШ №2 Чэрвеня, работнікі дзіцячай школы мастацтваў, аддзелаў культуры і адукацыі райвыканкама.
Экспазіцыя, у якой прадстаўлены 22 копіі шэдэўраў, што захоўваюцца ў музеях Індыі, Расіі і ЗША, знаёміць з непаўторнай прыгажосцю прыроды Ўсходу, заклікае да роздуму пра вечныя чалавечыя каштоўнасці.
Падужалі ўсіх у Старых Дарогах
Перамогай каманды Чэрвеньскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы завяршыўся міждзяржаўны турнір па вольнай барацьбе памяці воіна-інтэрнацыяналіста Ранкевіча, які прайшоў мінулымі выхаднымі ў Старых Дарогах.
У асабістым заліку першыя месцы ў сваіх вагавых катэгорыях занялі Павел Лазарэнка, Канстанцін Навіцкі і Максім Казачонак, другое - Арцём Мірановіч, трэція - Уладзіслаў Зыль, Сяргей Кеда і Вячаслаў Кароль.
Міліцыя раззброіла паляўнічых
10 паляўнічых стрэльбаў за адны суткі забралі супрацоўнікі Чэрвеньскага РАУС у жыхароў вёсак Клінок, Волма і пасёлка Азёрны ў рамках абласной аперацыі "Арсенал".
Падставай для такіх дзеянняў міліцыі сталі парушэнні ўладальнікамі зброі правілаў яе захоўвання або пратэр-міноўка дазволу на захоўванне стрэльбаў. Завершыцца аперацыя "Арсенал" у пятніцу.
Мы вынуждены отключать подачу электроэнергии и обращаться в суд
Несмотря на ежемесячно проводимую отделением «Энергосбыта» работу с неплательщиками за электроэнергию, многие жители района так и не осознали необходимость делать это своевременно.
Вот несколько примеров. У В. В. Коваленок долг составил 93970 рублей, И. И. Жигимонт - 186300, П. В. Игнатенко - 30255, А. А. Стром - 119520 рублей. В отношении их подготовлены материалы в суд, подача электроэнергии прекращена. В ходе рейдов в марте было составлено 26 штрафных актов на сумму 7021290 рублей. Так, у гражданина В. А. Саковича штраф составил 321810 рублей, Я. И. Круглик - 820660, Н. Т. Миронович - 410550, М. В. Володин - 299840, Н. И. Логачев - 629270 рублей.
За истекший период с начала года специалисты «Энергосбыта» выдали 33 наряда на отключение от электрической сети бытовых абонентов, материалы о взыскании с них задолженности подготовлены к передаче в суд для принудительного взыскания.
Ещё раз обращаем внимание потребителей электрической энергии на своевременную ежемесячную оплату за неё. Потому что от этого зависит бесперебойное электроснабжение в дальнейшем.
Елена Задора, инспектор Червенского МРО «Энергосбыт»
К сведению жителей г. Червеня и д. Хвойники!
В связи с тем, что производится расширение телефонной сети г. Червеня, гражданам, состоящим на учёте на установку телефона в Червенском РУЭС, необходимо обратиться в абонентский отдел по ул. Барыкина, 60А для оформления установки телефона.
Справки по тел» 5-05-00.
Администрация РУЭС
Комментарии
Имя: WebMaster 19:32:55 16/Apr Насчет телефонов. По данным Белтелекома стоимость установки телефона 49680 рублей. Червенский РУЭС же хочет кроме этой суммы еще 413 тыс. рублей. Видимо, хотят окупить установку новой телефонной станции. Этак получается, что мы будем покупать Белнефтехиму автозаправки, автопаркам - автобусы и проч. И это все останется в их собственности и они на этом же будут потом зарабатывать деньги. Ведь это все будет собственностью например РУЭС, а не нашей. Законность взнимания такой суммы мы еще уточним. Кстати, на такую сумму я могу разговаривать по сотовому телефону МТС четыре года.Имя: vovan 13:12:5720/Apr Комментарий:absolutno soglasen s webmasterom!Имя: Грифщт 12:47:42 28/Apr Вы имеете полное право взять у вашего РУЭС представленный ими ценник в котором написана сия астрономическая сумма и просто напросто обратится в суд... Просто у мяу в Минске с ними был бы разговор ООЧЕНЬ короткий...
У выдавецтве ТАА "Харвест" пабачыў свет "Путеводитель по городам и районным центрам Республики Беларусь". Сярод 108 гарадоў прадстаўлены ў ім і Чэрвень. Яму адведзены тры старонкі выдання.
Акрамя кароткага гістарычнага і сацыяльна-эканамічнага нарыса пра наш горад, тут змешчаны яго схематычны план з назвамі ўсіх вуліц, рэкламныя модулі Чэрвеньскага леспрамгаса, Смілавіцкага скурзавода, унітарнага прадпрыемства "Вёска-ЭмульБіт". Аповед пра Чэрвень суправаджаецца фотаздымкамі, на якіх адлюстраваны помнік войнам і партызанам Чэрвеньшчыны ў цэнтры горада, будынак Свята-Мікалаеўскай царквы і драўляная скульптура Станіслава Манюшкі ля Чэрвеньскай школы мастацтваў.
Фізкультура стала "алімпійскім" прадметам
На Чэрвеньшчыне ўпершыню прайшла прадметная школьная алімліяда па фізічнай культуры сярод вучняў 10-11 класаў. Праграма спаборніцтваў складалася з тэарэтычнага курсу (20 тэставых пытанняў), гімнастычнага, баскетбольнага конкурсаў і конкурсу фізічнай падрыхтоўкі (чаўночны бег, скачкі ў даўжыню з месца, падцягванне і г.д). За кожную школу выступала каманда, у якую ўваходзілі юнак і дзяўчына.
У агульнакамандным заліку пераможцамі сталі гімназісты, на другім месцы - СШ №4, на трэцім - СШ №3 г.Чэрвеня. У юнакоў першынстваваў Сяргей Тарасевіч з гімназіі, другое месца заняў Сяргей Тарлоўскі з СШ №4, трэцяе - Мікалай Гоман з СШ №3, У дзяўчат лепшы вынік паказапа Крысціна Аношка (СШ №3). Вольга Аношка з СШ №2 г.п. Смілавічы і Ірына Крыповіч з СШ №1 г.п. Смілавічы - на другім і трэцім месцах адпаведна. Юнак і дзяўчаты, якія занялі першыя два месцы, прадставяць наш раён на абласной алімпіядзе па фізічнай культуры.
Ігар Адамовіч
Комментарии
Имя: Iktomy 23:02:34 10/Apr Re:Чэрвень прадстаўлены ў новым даведніку. Что то поздно сказали про это, я почти полгода как такую книжицу имею.Имя: Ira 13:12:23 15/Apr Комментарий: Справочник этот имеется в читальном зале районной библиотеки.Доступен всем желающим.