Меню сайта
Чат
Сейчас в чате:
Сейчас на сайте:
Аноним
Наш опрос
Как вы относитесь к
переименованию
Червеня в Игумен?
За
Против
Мне все равно
Давайте назовем ещё как-нибудь

всего голосов

Бальчэўская Галіна Францаўна

Бальчэўская Галіна Францаўна Нарадзілася 20 студзеня 1945 г. у в. Будслаў Мядзельскага раёна. Цяжкімі былі дзіцячыя гады - пасляваеннае ліхалецьце. Бацька пакінуў сям’ю, а хутка памерла маці. Так дзяўчынка трапіла ў Чэрвень, дзе выхоўвалася ў дзіцячым доме №1. Яшчэ са школы марыла пра сцэну, актыўна ўдзельнічала ў мастацкай самадзейнасці. У сярэдняй школе №1 г. Чэрвень, дзе Галя вучылася, яна сустрэла чалавека, які падтрымаў яе мары. Гэта была настаўніца рускай мовы і літаратуры Герасімовіч Аляксандра Андрэеўна. Праз дзесяць гадоў пасля заканчэння школы менавіта ёй дашле ліст са шчырай удзячнасьцю ўжо вядомая артыстка Галіна Бальчэўская: «Хто ведае, магчыма. якраз Вы, аднойчы, даручыўшы мне ролю княжны Валконскай, вырашылі мой жыццёвы шлях. Дзякуй Вам!»

У 1963 г. закончыла СШ №1 г. Чэрвеня. Год пасля заканчэння школы працавала на Мінскім мотавелазаводзе токарам, затым у 1964 г. паступіла ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут на акцёрскі факультэт, які закончыла ў 1968 г. Чатыры гады працавала ў Віцебску, у тэатры імя Я. Коласа. 3 1972 г. артыстка Беларускага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску. Выконвала разнапланавыя ролі: драматычныя, камедыйныя, вострахарактарныя. Але бліжэй за ўсё для Г. Бальчэўскай былі жанчыны з народа, як кажуць, ад зямлі. Сярод найбольш любімых - Акуліна («Улада цемры» Л. Талстога), Надзейка («Трыбунал» А. Макаёнка), Л. Брычкіна («А зоры тут ціхія» Б. Васільева), Ніна («Парог. А. Дударава) і інш.

Збірае беларускія народныя песні. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1999).


Еще про Червенщину
На Глобусе Беларуси
На www.jewishgen.org
На Общественном объединении "Игумень"
На сайте Минскоблисполкома"
На Смиловичи.online"
Написать нам письмо

Найти с помощью
Google


WWW
Червень онлайн
Сайт обновлен 27.03.2008 MST

> Rating All.BY Радзіма майго духу