Меню сайта
Чат
Сейчас в чате:
Сейчас на сайте:
Аноним
Наш опрос
Как вы относитесь к
переименованию
Червеня в Игумен?
За
Против
Мне все равно
Давайте назовем ещё как-нибудь

всего голосов

Яны нясуць людзям музычную спадчыну Беларусі.

Большасць удзельнікаў народнай музычнай капэлы "Ігуменьскія крыніцы" - выкладчыкі Чэрвеньскай Школы мастацтваў. У іх рэпэртуары - разнастайная музыка розных краін, напрамкаў, жанраў, стыляў. Але галоўнае месца займае музычная спадчына Беларусі. Каnэла выконвае старажытныя творы беларускіх кампазітараў - нашых землякоў С.Манюшкі, А.Ельскага, а таксама В.Длугарая, Ю.Шадурскага, Т.Касцюшкі. У творчых плянах - пазнаёміць слухачоў з беларускай музыкай мінулага стагоддзя, якую стваралі Н.Орда, М.Радзівіл, М. Ельскі.

Ад самага ўзнікнення капэлы ёю кіруе Генадзь Шпакоўскі. Раней працаваў дырэктарам Мар'інагорскай Школы мастацтваў, але аднойчы пазнаёміўшыся з чэрвеньскімі калегамі, прыкіпеў душой да іх прафэсіяналізму. Перайшоў у Чэрвеньскую Школу мастацтваў выкладчыкам па класу гітары, стаў першым і нязменным кіраўніком капэлы. 3 вялікай павагай eн ставіцца да музычнай спадчыны Беларусі, зрабіў інструментоўкі большай часткі рэпэртуару.

За дзесяць гадоў састаў калектыву змяніўся не вельмі. Нядаўна прыйшла новая вакалістка Людміла Грозная. У капэлы яе творчым патэнцыялам задаволены. Дырэктар Школы мастацтваў Васіль Капцелаў з усмешкай зазначае: "Трэба нам нашу Людачку берагчы, каб не з'ехала. А то ж дзяўчаты народ такі: знайшла жаніха - і бывайце!" Так што патрэбны Людміле жаніх мясцовы, каб калег-музыкантаў не засмуціць раставаннем!

Параўнальна нядаўна ў капэлы Аляксандр Борбут. Яго адметная ігра на тy6e і барабане надае адмысловы калярыт кожнаму выступленню. Выпускніца Маладзечанскага музычнаra вучылішча Анастасія Ясінская трапіла ў Чэрвень па распарадкаванню. Адразу знайшлося таланавітай юнай цымбалістцы месца сярод вопытных мэтраў. А Святлана Кузьміч іграе на скрыпцы. Ды так добра, што часам не разабрацца, што прыгажэй - яе музыка ці сама выканаўца, вочы якой выпраменьваюць непараўнальную пяшчоту, жаноцкасьць і спагаду.

Аб прафэсіяналізме і высокім майстэрстве капэлы гаворыць тое, што яна - пастаянны ўдзельнік сур'ёзных музычных конкурсаў, рэспубліканскіх і абласных святаў, фэстываляў, канцэртаў. Так, "Ігуменьскія крыніцы" - пераможца трэцяга абласнога фэстывалю-конкурсу "Напеў зямлі маёй" ў г.Маладзечна, удзельнік міжнароднага фэстывалю "Зьвіняць цымбалы і гармонік" у г.Паставы, Нацыянальнага фэстывалю беларускай песні і паэзіі ў г.Маладзечна, Рэспубліканскага свята беларускай пісьменнасці і паэзіі ў г.Заслаўі, Рэспубліканскага фэстывалю камернай музыкі "Музы Нясвіжа", пастаянныя ўдзельнікі абласнога свята "Убельская ластаўка".

Нядаўна капэла падрыхтавала новую канцэртную праграму "Гісторыя беларусі ў музычных вобразах". Яна складзена з помнікаў музычнай культуры нашай краіны 16-20 стагоддзяў і разлічана на моладзь і старэйшых школьнікаў. Невялікія гістарычна-інфармацыйныя каментарыі на працягу праграмы дапамогyць успрымаць музычныя творы ў кантэксце гістарычных падзей, жыцця і дзейнасці асоб і розных слаёў насельніцтва, мастацка-эстэтычных накірункаў той эпохі. Першымі слухачамі новай праграмы стануць Грабёнскія школьнікі.

На здымку:

Народная музычная капэла "Ігуменьскія крыніцы": Генадзь ШПАКОЎСКІ (кіраўнік ансамбля), Аляксандр БОР6УТ (ударныя інструмэнты), Аляксандр КАПЦЕПАЎ(баян), Ігар КУРНОСАЎ(габой), Васіль КАПЦЕЛАЎ (балалайка-кантрабас), Людміла ДЗІМОХІНА (балалайка альт), Алег КАЛЕСНІК (дудка, габой), Лілія ЛАРЫЁНАВА (балалайка секунда), Анастасія ЯСІНСКАЯ (цымбалы), Святлана КУЗЬМІЧ (скрыпка).

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ,

фота Эмы МіКУЛЬСКАЙ


Еще про Червенщину
На Глобусе Беларуси
На www.jewishgen.org
На Общественном объединении "Игумень"
На сайте Минскоблисполкома"
На Смиловичи.online"
Написать нам письмо

Найти с помощью
Google


WWW
Червень онлайн
Сайт обновлен 27.03.2008 MST

> Rating All.BY Радзіма майго духу