Меню сайта
Чат
Сейчас в чате:
Сейчас на сайте:
Аноним
Наш опрос
Как вы относитесь к
переименованию
Червеня в Игумен?
За
Против
Мне все равно
Давайте назовем ещё как-нибудь

всего голосов

Дом, дзе творчасць пануе, 40-годдзе святкуе

Дом Детского Творчества

Дабрынёй, прыгажосьцю і гармоніяй напоўнены Дом дзіцячай творчасці г. Чэрвеня, які гасьцінна расчыніў свае вокны і дзверы насустрач дапытліваму дзяцінству. У Чэрвені, мабыць, кожнае дзіця ведае гэты дзівосны Дом, за парогам якога пачынаецца дарога ў захапляльны свет творчасці. Сваю гісторыю ён пачынае з 1963 года, калі тагачасны старшыня райвыканкама сваім рашэньнем абвесьціў пра адкрыццё ў г. Чэрвені Дома піянэраў і школьнікаў.

Размясцілася гэтая ўстанова ў былым збудаванні рускай школы, якое ўзведзена напрыканцы ХІХ стагоддзя на сродкі Чэрвеньскай nраваслаўнай абшчыны як нядзельная школа для дзяцей.

Дырэктар першы...

Першым дырэктарам Дома піянэраў і школьнікаў прызначылі Міхаіла Іосіфавіча Раманенку. Пад яго кіраўніцтвам пабудова была перапрафіліравана. Вялізныя кафельныя печкі замяніла паравое ацяпленьне. Некалькі класных пакояў пераўтварылі ў актавую залу. У астатніх размясціліся гуртковыя кабінеты і кабінет дырэктара.

Асноўная работа Дома піянэраў і школьнікаў была накіравана на актывізацыю піянэрскага руху ў раёне. Менавіта тады была закладзена традыцыя яркага, відовішчнага правядзення піянэрскіх зьлётаў на Чэрвеньшчыне. Арганізоўвалася ваенна-спартыўньія гульні "Зарніца", праводзілася рэгулярная вучоба піянерважатых. Маючы добрыя арганізатарскія здольнасці, Міхаіл Іосіфавіч змог зацікавіць работай у Доме піянэраў і школьнікаў вопытных педагогаў, людзей, якія ведаюць сваю справу. У 1964 годзе былі адкрыты гурткі "Авіямадэльны", "Радыётэхнічны", "Лялечны", "Умелыя рукі", "Танцавальны", "Харавы".

...і наступныя

3 1970-га па 1990 год дом піянэраў і школьнікаў працягваў сваё развіццё пад кіраўніцтвам Леаніда Аронавіча Моўсіка, Карыны Цімафееўны Кучынскай, Зоі Віктараўны Корзун, Рымы Паўлаўны Мартыненка, Уладзіміра Мікалаевіча Пратасевіча, Ірыны Іванаўны Андрончык.

Важкі ўклад у гісторыю гэтай установы ўнеслі кіраўнікі гурткоў, якія працавалі тут у розны час: Уладзімір Ермалаевіч Хаўранкоў, Яўген Давыдавіч Качан, Канстанцін Фёдаравіч Бушкевіч, Дзмітрый Андрэевіч Байко, Людміла Аляксееўна Грыбовіч і многія іншыя.

Васемнаццаць гадоў адпрацавала ў ДДТ Ірына Іванаўна Вабішчэвіч. Яна арганізавала інтэлектуальны рух на Чэрвеньшчыне, стварыла клуб "Ігумен", куды ўваходзілі дзіцячыя і сямейныя каманды. Прыдумапа шматгадовы рэспубліканскі дзіцячы турнір "Ігуменская завея". Ён стаў добрай традыцыяй, жыве і па сённяшні дзень, дзякуючы яе захопленасці і энтузіязму.

Ён узначальваў ДДТ 13 год

3 1990 па 2003 год дырэктарам Дома з'яўляўся Сяргей Якаўпевіч Варанько. Дзякуючы яму, захаваліся многія добрыя традыцыі, закладзеныя папярэднікамі. У 1993 годзе Дом піянэраў і школьнікаў перайменавалі ў Дом дзіцячай творчасці. А асноўнай дзейнасцю абралі арганізацыю сеткі гурткоў у г. Чэрвені і раёне - для духоўнага і фізічнага развіцця вучняў, іх разнастайных творчых здольнасцей.

За 13 гадоў дырэктарства Сяргей Якаўлевіч Варанько правёў насамрэч гіганцкую работу па рамонту, пераабсталяванню і абнаўленню Дома дзіцячай творчасці, а таксама прылеглай тэрыторыі. Стогадовы будынак пасля капітальнага рамонту з выкарыстаннем сучасных матэрыялаў і дрэва ператварыўся ў казачную краіну для юных творцаў.

У 1993 годзе Дому была перададзена пабудова кацельні СШ N4 г. Чэрвеня па вул. Барыкіна - цагляная каробка, засыпаная смеццем. Работнікі ДДТ і раённага аддзела адукацыі працавалі на суботніках, каб прывесці яе ў належны выгляд. Пасля года працы збудаванне займела другое жыццё. 3 1995 года былая кацельня працуе як філіял Дома дзіцячай творчасці. У 1998 годзе там зроблена прыбудова, у якой размясціліся сталярная майстэрня і пакой для заняткаў гуртка "Электратэхніка".

У 2000 годзе да асноўнага будынка ДДТ таксама было далучана новае памяшканне, якое выкарыстоўваецца як кабінет грамадскіх арганізацый. Не толькі наведвальнікаў, а і прахожых радуе добраўпарадкаваная тэрыторыя вакол абодвух збудаванняў. А драўляныя скульптуры і альпійскія горкі для многіх сталі месцам натхненьня і сустрэч.

Як чалавек творчы, Сяргей Якаўлевіч Варанько таксама змог згуртаваць вакол сябе калектыў, які і па сённяшні дзень жыве сваім ініцыятыўным жыццём. У Доме дзіцячай творчасці працуюць 30 прафэсіянальных педагогаў, якія вядуць па дарозе творчасці 720 дзяцей, улічваючы іх магчымасці і індывідуальнасць.

Гурткоўцаў творчыя памкнені i сённяшнія дасягненні

Выхаванцы ДДТ - пастаянныя ўдзельнікі культурных мерапрыемстваў горада, раёна, вобласці і нават рэспублікі, дзе вельмі часта займаюць прызавыя месцы. 3а 40 гадоў пэдагагічны калектыў назапасіў каштоўны вопыт па развіццю творчых здольнасцей дзяцей і падлеткаў. На рахунку Дома дзіцячай творчасці больш за 70 грамат.

Сярод апошніх дасягненняў - удзел у абласным конкурсе "Лясная казка", аб'яўленым МУС Рэспублікі Беларусь (гурток "Роспіс па дрэве", кіраўнік Алена Міхайлаўна Палякова); другое месца ў раённым турніры інтэлектуальных гульняў сярод вучнёўскай моладзі (кіраўнік гуртка - Ларыса Валянцінаўна Асановіч); удзел у 10-ым чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па інтэлектуальных гульнях сярод школьнікаў, у 7-й Міжнароднай спэцыялізаванай выставе "Дарога, транспарт, бясьпека" (гурткі "Мяккая цацка" і "Фларыстыка", кіраўнік Людміла Яўгенаўна Дужава)...

Інтэлектуалы каманды УБД сёлета сталі абсалютнымі пераможцамі рэспубліканскага фэстывалю "Ігуменская завея". А наперадзе яшчэ агляд мастацкай самадзейнасці, выстава дэкаратыўна-прыкладной і тэхнічнай творчасці..

Яны выхоўваюць, i вучаць, і натхняюць

Цалкам захоплена сваёй справай Алена Міхайлаўна Палякова - кіраўнік гуртка "Роспіс па дрэве". Яна - адзіны ў раёне спецыяліст гэтага накірунку. У ДДТ працуе з 1997 года.

Вялікі вопыт работы мае Генадзь Вацлававіч Матусевіч - кіраўнік мастацкай студыі "РА" (гурткі "Лепка", "Кераміка"), сябра Саюза мастакоў і Саюза майстроў Рэспублікі Беларусь.

Не першы год працуе ў інтэлектуальным, накірунку Алена Уладзіміраўна Чарняўская. Яна стварыла клуб "Чамучкі" і з'яўляецца яго кіраўніком.

Заўсёды станоўча ацэньваецца работа кіраўнікоў гурткоў: "ВІА" - Сяргея Іванавіча Дзенісевіча, "Вакальны" і "Ігра на гітары" - Сяргея Віктаравіча Шапялевіча. Яны даюць сваiм выхаванцам пуцёўкі ў музычны свет.

У ДДТ склаўся ўдалы тандэм педагогаў Вольгі Вікенцьеўны Тэбікавай і Марыны Барысаўны Паўловіч, якія выяўляюць і развіваюць артыстычныя здольнасці ў дзяцей на занятках тэатральнага гуртка.

Вялікую ўвагу надаюць у Доме дзіцячай творчасці выхаваўчаму працэсу. Цікава, пазнавальна арганізавана работа ў шосты дзень тыдня. Спартакіяды, конкурсы, інтэлектуальныя гульні, дыскатэкі, тэматычныя вечары і іншыя мерапрыемствы збіраюць вялікія аўдыторыі не толькі гурткоўцаў, а і іх бацькоў.

Дадае разнастайнасці ў арганізацыю выхаваўчай работы педагог-арганізатар, кіраўнік гурткоў "Забаўнік" і "Вышыўка" Тамара Алегаўна Забаўская. 3 ёй адпачынак дзяцей становіцца яркім, вясёлым, незабыўным.

3 душой адносіцца да працы кіраўнік гуртка "Умелыя ручкі" Людміла Іванаўна Шыманская. Невысокая кволая дзяўчына вучыць рухавых моцных хлопцаў таму, што павінен умець сапраўдны мужчына. Яны паспяхова ўдзельнічаюць у раённых выставах дэкаратыўна-прыклдной і тэхнічнай творчасці. Лепшыя rypткоўцы заахвочваліся пуцёўкамі ў летнія лагеры адпачынку.

У гэтым навучальным годзе прыйшла ў Дом дзіцячай творчасці весці гурток "Бісерапляценне" Вольга Ігнатаўна Лебедзь. З ахвотай пераймаюць навыкі работы з бісерам дзяўчаты. Да сваёй першай выставы рыхтуюць індывідуальныя і калектыўныя вырабы.

3 2000 года ў ДДТ актывізуецца работа па стварэнню і развіццю раённай піянэрскай арганізацыі, якую праводзіць Ірына Чаславаўна Батура. Дзякуючы ёй сталі адраджацца піянэрскія традыцыі, зьлёты, актыўна ўкараняцца ў жыццё новыя формы работы. На Чэрвеньшчыне ладзяцца конкурс "Піянер года", навагоднія ёлкі для лепшых піянэраў, разнастайныя раённыя піянэрскія конкурсы і акцыі.

Уся гаспадарчая праца ляжыць на плячах маладых энэргічных людзей, якія валодаюць любым інструмэнтам. Гэта загадчык гаспадаркі Віталь Генадзьевіч Буднік і рабочы Міхаіл Васільевіч Буры. Дзякуючы іх паўсядзённаму клопату, а таксама стараннасці прыбіральшчыцы Людмілы Мікалаеўны Крукоўскай, якая працуе тут каля 20 гадоў, ДДТ выглядае прыгожым, чыстым, акуратным, абноўленым.

З ахвотай школьнікі ідуць у ДДТ

І гэтак жа ахвотна распавядаюць пра тое, што іх тут прываблівае.

Наташа ПАСКРОБКА (гурток "Роспіс па дрэве"):

- Сюды я прыходжу ўжо чатыры гады. А трапіла, можна сказаць, выпадкова: вярталася са школы, зайшла, спадабалася...

Гэты гурток наведваюць таксама мая сястра, сяброўка Лена. Больш за ўсё я люблю маляваць кветкі. Наш кіраўнік Алена Міхайлаўна Палякова - добрая, шмат чаму вучыць, дапамагае.

Жэня ЗЫЛЬ (гурток "Умелыя ручкі"):

- Займаюся тут чацвёрты год. Калі Людміла Іванаўна Шыманская прыйшла ў школу і запрасіла ў гурток, я адразу ж запісаўся. Яна навучыла нас пілаваць, выразаць і выпільваць з дрэва розныя рэчы. 3 ёй цікава, не сумна. Разам са мной займаюцца сябры - Жэня Раманёнак, Антон Кукса, Сяргей Шукан... Зараз да выставы я рыхтую работу "Хатка на курыных лапках".

Паліна ГУРЫНОВІЧ і Паша ГАРБАЧЭЎСКАЯ (гурток "Танцавальны"):

- Танцамі мы займаемся другі год, вельмі падабаецца. Тут дружны калектыў, добры выкладчык - Галіна Паўлаўна Навіцкая, сябры... Нас запрашаюць выступаць у школы, дзіцячы дом. Мы любім танцаваць і сучасныя танцы, і народныя.

Юля КОБЗЕВА (мастацкая студыя "РА"):

- Я люблю наведваць гэтыя заняткі: яны раскрываюць мае творчыя здольнасці. Сюды мне параіла запісацца мама. Да таго ж, кіраўнік студыі дзядзя Гена (так у нас усе завуць Генадзя Вацлававіча Матусевіча) - і сапраўды мой стрыечны дзядзька...

Спачатку я малявала - без алоўка, фарбамі. А пасля ўзялася за гліну. Ляпіла жывёл, потым - вазы, а зараз - людзей. Дзядзя Гена мне пастаянна кажа: "Ты, Юля, падленьваешся". І я стараюся. Хутка будзе мая персанальная выстава работ - у раённым краязнаўчым музеі.

Таня КЛІМКОВІЧ і Вераніка АЛЯШКЕВІЧ (гурток "3абаўнік"):

- Мы вельмі рады, што прыйшлі сюды яшчэ ў шостым класе. Нам падабаецца Тамара Алегаўна Забаўская, без якой не абыходзіцца ў ДДТ ніводнае свята! Яна робіць наша жыццё такім, якім вы бачыце яго зараз: прыгожым, поўнаколерным, вясёлым... Наш кіраўнік заўсёды сустракае нас добрай, шчырай усмешкай. Ніколі не ставіцца да нас, як да малодшых, хутчэй як да сябровак. Тамара Алегаўна - наша падтрымка і надзея. І ўвогуле, ДДТ - гэта супэр! Калі мы тут, то адчуваем сябе самымі шчаслівымі!

Віка БАЧЫЛА (гурток "Мяккая цацка"):

- Займаюся я тут пяць гадоў. Лічу, што наш гурток адзін з лепшых. Мяккія цацкі нібыта вяртаюць нас у свет дзяцінства. А яшчэ яны - цудоўны падарунак. Мая самая любімая цацка - "Лапачка". Гэта такі маленькі мядзведзік, як падушка, мяккі і прыгожы.

Юля CЦЯHbKO (гурток "Фларыстыка"):

- Я задаволена, што аднойчы рашылася прыйсці сюды, Займаюся фларыстыкай другі год. Вельмі люблю працаваць з раслінамі. Увогуле, я лічу ДДТ другім домам, а Людмілу Яўгенаўну Дужаву - другой мамай. Калі б была такая магчымасць, я б папрасіла яе стаць маёй хроснай.

Аксана ЮХНО і Оля КОКАНАВА (гурток "ВІА"):

- Наш кіраўнік Сяргей Іванавіч Дзенісевіч разумее нас, як ніхто іншы, ведае, якія песні нам падыходзяць. Ён добры педагог і аранжыроўшчык. Мы любім спяваць і цудоўна адчуваем сябе на сцэне. Шмат выступаем, і нам гэта падабаецца!

Юля КАНАПЕЛЬКА (гурток "Вакальны"):

- Займацца да Сяргея Віктаравіча Шапялевіча хаджу другі год. Ён заўсёды выслухае, дапаможа, параіць. Добры выкладчык, чулы, уважлівы. Я таксама ўжо шмат дзе выступала, нават на сцэне Дома культуры. А яшчэ мы выяжджаем на раён. Мая самая любімая песня - "Высоко".

Сапраўдны гонар дома - выпуснікi, вядома

Сёння Дом дзіцячай творчасці ганарыцца не толькі сваімі работнікамі, а і выпускнікамі, якія нясуць радасць творчасці іншым людзям. Усе яны ў свой час займаліся ў гуртках. Гэта начальнік аддзела адукацыі Чэрвеньскага райвыканкама Сяргей Варанько ("Картынг"), педагог-арганізатар ДДТ Тамара Забаўская ("Лялечны тэатр"), галоўны балетмайстр вобласці Наталля Бялевіч ("Танцавальны"), ваенны лётчык Міхаіл Мацюш ("Авіямадэльны"), інжынеры-праграмісты Сяргей Якаўлеў і Сяргей Прач ("Радыё"), мастак Дзмітрый Канапелька, настаўнік малявання Міхаіл Казюлька і кіраўнік мастацкай студыі "РА" Генадзь Матусевіч ("Ізастудыя")... Вучацца зараз у Бабруйскім мастацкім каледжы Юля Калтовіч і Насця Жаркова ("Роспіс").

За 40 гадоў ДДТ выпусціў больш за 4 тысячы юнакоў і дзяўчат. І няхай не ўсе яны сталі прафэсіяналамі, але кожны адкрыў для ся6е чароўны свет творчасці, у кожнага засталася ў памяці тая песня, танец, зробленая сваімі рукамі цацка... Таму ўсе былыя "картынгісты" сённяшнія вадзіцелі, аматары і прафэсіяналы, усе "радыётэхнікі" самі рамантуюць бытавыя прыборы, "рукадзельніцы" - умелыя гаспадыні, "тэатралы" - артысты па жыцці... Усе "сьпевакі" спяваюць, а "мастакі" малююць... Усе "інтэлектуалы" - спецыялісты з вышэйшай адукацыяй, а "топ-мадэлi" прыгажуні...

З мая 2003 года дырэктарам ДДТ з'яўляецца Людміла Яўгенаўна Дужава - патрабавальны, справядлівы і ўважлівы кіраўнік. Яе багатая творчая фантазія і ўмелыя рукі імкнуцца зрабіць установу камфортнай, утульнай, сучаснай.

Дом дзіцячай творчасці стаў родным домам для многіх школьнікаў горада і раёна. І ўжо выпускнікі прыводзяць сюды сваіх дзяцей. Такая пераемнасць пакаленняў - найлепшая ацэнка пэдагагічнай працы.

Шумна, весела і цікава працуе ДДТ не толькі падчас школьных заняткаў, а і на канікулах. Тады ўсіх гурткоўцаў збірае лагер "Васілёк", у якім няма мяжы ні фантазіям, ні марам. Недарэмна кажуць, што творчасці непадуладны ні ўзрост, ні час. Яно, як само жыццё, вечнае.


Еще про Червенщину
На Глобусе Беларуси
На www.jewishgen.org
На Общественном объединении "Игумень"
На сайте Минскоблисполкома"
На Смиловичи.online"
Написать нам письмо

Найти с помощью
Google


WWW
Червень онлайн
Сайт обновлен 27.03.2008 MST

> Rating All.BY Радзіма майго духу