28.02.2004
Мистер современник
Шестеро парней приняли участие в конкурсе с таким названием, прошедшем накануне Дня защитника Отечества в Районном Центре культуры и досуга. Ребята показали свои танцевальные способности, рассказали о том, что бы они сделали, если бы были волшебниками, продемонстрировали умение перевоплощаться в красивых девушек. В интеллектуальном конкурсе каждый из парней ответил на вопрос о своём отношении к жизни или какой-то общественной проблеме.
Помогали проводить конкурс участники художественной самодеятельности из РЦКиД - танцевальный коллектив "Модес", солистки вокальной студии Оля Воронова и Юля Лейчик, музыкальная группа "АВЕРС", а также Оксана Юхно из Дома детского творчества.
Приз зрительских симпатий на конкурсе получил Сергей Тарасевич (гимназия). В номинации "Мистер богатырь" награду "завоевал" Александр Андросик (ПТУ-80),"Мистером Очарование" стал Дмитрий Макович (СШ №2 Червень), "Мистером Оригинальность" Владимир Зубахо (СШ Ne2 Червень). В номинации "Мистер Пластичность" лучшим был Сергей Тарасевич, "Мистером Романтичность" стал Роман Казючиц (гимназия). Ну, а первое место и титул "Мистер Современник" жюри отдало Роману Артимене (гимназия).
Спонсорами конкурса были отдел культуры райисполкома, райком БРСМ, индивидуальный предприниматель Александр Грибович (магазин "Люстры, светильники), отдел образований райисполкома и территориальный Центр социального обслуживания населения.
Студзень "падрос" зарплатай
На 33,7 працэнта павялічылася па раёну ў студзені ў параўнанні з мінулым годам сярэднямесячная заработная плата. Яна склала 206,5 тысячы рублёў. У тым ліку ў прамысловасці — 241,6 тысячы рублёў, будаўніцтве — 219,6, сувязі — 283,9, адукацьй — 249,2, ахове здароўя — 249,1, сельскай гаспадарцы — 123,3 тысячы рублёў.
Найбольш высокі ўзровень аплаты працы ў калектыве МОУП "Вёска" (205,4 працэнта да сярэднераённай), СП "Смілавіцкі скурзавод" (150,3 працэнта), УП "Друкарня" (142,4 працэнта).
Па стану на 20 лютага запазычанасць па заработнай плаце за студзень складала ў раёне 958,7 мільёна рублёў, у тым ліку пратэрмінаваная — 197,1 мільёна рублёў. За студзень была пратэрмінавана выплата заработнай платы 1982 працаўнікам.
3апыт дэпутату
Падчас чарговай сустрэчы дэпутата Палаты радстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь І.В.Катлярова э выбаршчыкамі ў г.п. Смилавічы да яго звярнуліся з пісьмовай заявай, у якой выказваецца непаразуменне тым, што
ў мясцовай бальніцы мяркуецца скараціць медперсанал і закрыць адно з аддзяленняў.
Гэта і для дэпутата было нечаканасцю, бо ён працяглы
час прымае захады па будаўніцтву тут новай бальніцы. Запыт выбаршчыкаў дэпутат прыняў для далейшага вырашэння ў адпаведных дзяржаўных органах.
Пётр ЯКАЎЛЕЎ.
памочнiк дэпутата
Зноў Даша вызначылася
Дзесяцікласніца СШ №4 г. Чэрвеня Даша Назарук увайшла ў лік лепшых сярод
удзельнікаў конкурсу сачыненняў "Рупліўца беларушчыны". 104 работы, якія атрымала журы, прысвечаны Кастусю Каліноўскаму, Максіму Гарэцкаму, Наталлі Арсеньевай, Язэпy Лёсіку.
Нагадаем, што пры першапачатковым адборы Даша Назарук разам з іншымі 45 удзельнікамі ў якасці прыза заахвочана падпіскай на газету ТБМ "Наша слова". А днямі журы конкурсу размеркавала месцы. У Дашы - трэцяе. Віншуем!
21.02.2004
Грабянецкай школе - 140 гадоў
Сёння тут займаюцца 116 вучняў, працуюць 17 настаунiкаў, 5 з iх з'яўляюцца выпускнiкамi
роднай школы. 11 педагогаў маюць вышэйшую i першую квалiфiкацыйную катэгорыi.
18.02.2004
Поздравляем УБД с победой!
Впервые победителем в республиканском турнире по интеллектуальным играм
"Игуменская завея" стала червенская команда. Это команда "Усё Будзе Добра", которая стала абсолютным победителем во всех номинациях.
 Поздравляем победителей.
Об игре.
На п’едэстале гонару – юныя лыжнiкi
Адбылося першынство раёна па лыжных гонках у праграме 16-й спартакіяды школьнікаў.
У агульнакамандным заліку спаборніцтвы прынеслі наступныя вынікі.
Гарадскія школы.
1-е месца - СШ №3 г.Чэрвеня;
2-e месца -СШ №2 г.п.Смілавічы;
3-e месца - СШ №1 г.п.Смілавічы.
Сельскія сярэднія школы.
1-е месца - Хутарская СШ;
2-e месца - Краснадарская СШ;
3-e месца - Раваніцкая СШ.
Базавыя школы.
1-е месца - Гануцкая БШ;
2-e месца - Кліноцкая БШ;
3-e месца - Вайнілаўская БШ.
У асабістым заліку пераможцамі ў сваіх узроставых групах сталі Яўген Хурсевіч, Валянціна Мацюхова, Іван Ласоцкі (усе - з Хутарскай СШ),
Юлія Петрашкевіч (Краснадарская СШ), Аляксандр Няхай (Гануцкая БШ) і Таццяна
Коканава (Вайнілаўская БШ).
Мiнi-футбол
У дванаццаты раз у спартыўнай запе Чэрвеньскага ПТВ-80 прайшоў турнір
па міні-футбопу памяці выкладчыка фізвыхавання вучылішча Мікалая Міцкевіча,
які заўчасна лайшоў з жыцця.
У суботу барацьбу за чатыры пуцёўкі ў фінальную частку спаборнiцтваў распачалі
дзевяць каманд. У групу "А" трапілі студэнты Беларускага дзяржаўнага універсітэта
фізічнай культуры і спорту (БДУФКіС), каманда Смілавіцкага ліцэя і ПТВ-80, спартсмены, якія займаюцца ў групе "Здароўе". У групе "Б" сышліся разам выхаванцы Чэрвеньскай
дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, выратавальнікі раённага аддзела па надзвычайных
сітуацыях, футбалісты вёсак Натальеўск, Раванічы і унітарнага прадпрыемства "Вёска".
Ужо ў першай сустрэчы паміж мінулагоднімі пераможцамі турніру, студэнтамі
БДУФКіС, і гаспадарамі пляцоўкі, футбалістамі ПТВ-80, разгарнулася нежартоўнае
супрацьстаянне. Пасля гульні, якая скончылася ўнічыю - 3:3,
шмат у каго склалася ўражанне, што менавіта яны 6удуць рэальнымі прэтэндэнтамi на
пераходны кубак. Так яно і атрымалася: абедзве названыя каманды, а таксама
футбалісты унітарнага прадпрыемства "Вёска" і вёскі Натальеўск выйшлі ў паўфінал.
У нядзелю першымі на пляцоўцы сустрэліся каманды БДУФКіС і "Натальеўск".
Студэнты універсітэта фізкультуры і спорту яшчэ да перапынку забілі ў вароты
сапернікаў тры безадказныя мячы і, дзякуючы гэтаму, у другім тайме ўпэўнена
давялі гупьню да перамогі - б:2.
Лёс другога фіналіста вызначаўся ў матчы "Вёска" - ПТВ-80. Пачатак гульні быў за спартсменамі унітарнага прадпрыемства: лік адкрыў Дзмітрый Новік,
а Аляксей Сасункевіч падвоіў яго. Але потым Уладзімір Філічомак і Дзмітрый
Чысты аднавілі раўнавагу, і толькі незадоўга да перапынку футбалісты "Вёскі"
зноў выйшлі наперад - 3:2. А вось другі тайм прайшоў пры поўнай перавазе
каманды ПТВ-80: чатыры дакладныя ўдары Уладзіміра Філічонка вывелі ігракоў вучылішча ў фінал - 6:З. У матчы за трэцяе месца спартсмены "Вёскі" без цяжкасцяў перайгралі каманду "Натальеўск" - 15:4.
Такім чынам, у апошнім матчы турніру сустрэліся тыя ж каманды, што і пачыналі яго.
Студэнты здолелі першымі адкрыць лік, але да перапынку прапусцілі тры мячы
ў свае вароты, а напачатку другога тайма - яшчэ два.
Канчатковы лік матча - 6:4 на карысць ПТВ-80 (у пераможцаў вызначыліся Дзмітрый Чысты (тры галы), Сяргей Забаронак (2) і Ігар Філічонак; у прайграўшых - Аляксандр Курыловіч (3) і Сяргей Канцур.
Камандзе вучылішча уручаны пераходны кубак, Ганаровая грамата і грашовая прэмія адзела па фізічнай
культуры, спорту і турызму райвыканкама. Граматамі і прызамі за другое і трэцяе месцы адзначаны
каманды БДУФКіС і "Вёска". Лепшым бамбардзірам спаборніцтваў стаў Дзмітрый Новік (каманда "Вёска").
Ён узнагароджаны граматай рэдакцыі газеты "Раённы веснік" і падпіскай на газету на другі квартал.
Прыватны прадпрымальнік Міхаіл Палякоў уручыў прызы лепшым ігракам фінальнай гульні
Дзмітрыю Чыстаму (ПТВ-80) і Сяргею Канцуру (БДУФКіС). Ён таксама па традыцыі аказаў
матэрыяпьную дапамогу сям'і Мікалая Міцкевіча. Адміністрацыя ПТВ-80 адзначыла сувенірамі лепшых
ігракоў каманд-удзельніц фінальнай часткі турніру - Сяргея Трапашку (БДУФКіС),
Аляксея Сасункевіча ("Вёска") , Сяргея Купровіча ("Натальеўск"),
Уладзіміра Філічонка і Сяргея Забаронка (ПТВ-80).
Ігар АДАМОВІЧ
14.02.2004
Шестая "Игуменская завея" с Леонидом Климовичем
В среду, 18 февраля в 11:00, в актовом зале СШ №4 г. Червеня состоится шестой республиканский фестиваль интеллектуальных игр среди школьников "Игуменская завея".
Ожидается, что, как и в прошлом году, в нем примут участие сильнейшие юные эрудиты из пяти областей страны. Червенщину на фестивале представят пять лучших команд по итогам районного турнира по интеллектуальным играм. Это побудители игр "Что? Где? Когда?" - команда "Тузики" (СШ №4) и "Своя игра" - команда УБД (Дом детского творчества г. Червень),
а также "Миг" (СШ №4), "Парабеллум" (гимназия) и "Клио" (Новозеленковская СШ).
По традиции, ведущим фестиваля будет игрок элитарного клуба "Что? Где? Когда?" Леонид Климович.
Фестываль ваенна-патрыятычнай і турыстычнай песні
Прадстаўнікі шаснаццаці сярэдніх і сямі базавых школ раёна, а таксама гурткоўцы Дома дзіцячай творчасці
прымалі ўдзел у раённым фестывалі ваенна-патрыятычнай і турыстычнай песні.
У намінацыі "Лепшая патрыятычная песня" 1-е месца прысуджана прадстаўніку Запольскай СШ Міхаілу Сіваку і твору "Мы спяваем пра сваю Беларусь" (словы Наталлі
Сівак, музыка Мікалая Ганчарова - настаўнікаў Запольскай СШ). 2-е месца атрымала Дамавіцкая СШ - за аўтарскую работу "Всем пропавшим без вести посвящается".
Выканаў яе Валерый Шумянкоў, а словы і музыку напісаў настаўнік Франц Бляхнік. 3-е месца заняў дуэт з Раваніцкай СШ у складзе Юрыя Гомана і Галіны Дзяругі з
песняй "Осенняя" (музычны кіраўнік Надзея Сасункевіч).
За выкананне турыстычных песень першае месца прысуджана трыо з СШ N4 і песні "Лясныя вечары" (музычны
кіраўнік Таццяна Пляшкевіч), другое - дуэту з СШ N2 г. Чэрвеня, які выканаў песню "Милая моя" (музычны кіраўнік Валянціна Зыль). Трэцяе месца занялі выканаўцы з СШ
N2 г.п. Смілавічы і твор "Перепеты все песни" (музычны кіраўнік Марыя Юркевіч).
11.02.2004
Награждениями и праздничным концертом отметили трудовые успехи
победителей районного соревнования
6 февраля в районном Доме культуры состоялось награждение победителей районного трудового соревнования за 2003 год с вручением Почетных грамот и денежных премий. Перечень трудовых коллективов - победителей опубликован в газете "Районный вестник". Руководители коллективов, победивших в соревновании, имеют право на материальное поощрение в размере 20% от суммы денежной премии.
Победителям в индивидуальном соревновании в трудовых коллективах были вручены дипломы "Лучший по профессии" и денежные премии в сумме 122,5 тыс. рублей. Их фотографии будут занесены на районную Доску Почета.
Вкратце
- Три воспитанника Червенской ДЮСШ вошли в число сильнейших на открытом первенстве Минской области по вольной борьбе среди юниоров. Александр красногир и Александр Мальцев заняли вторые места, Александр Губаревич - третье.
- 9 и 10 февраля в средней школе №4 г. Червеня проходил седьмой районный турнир по интеллектуальным играм среди школьников. Пять сильнейших команд этих соревнований 18 февраля представят наш район на традиционном республиканском турнире "Игуменская завея".
09.02.2004
«Контуры» о строительстве жилья в Червенском районе
В колхозе «Знамя Октября» Червенского района задачу обеспечения жильем нуждающихся даже перевыполнили, – домик в деревне построил себе и председатель. А многие очередники так и остались очередниками.
...
Указ Президента чиновники исполняют с большой фантазией. Вот этот дом в Царском селе – так называют этот поселок в Червене принадлежал начальнику экспериментальной базы «Натальевск» господину Грибанову. Начальник ушел на повышение. Стал председателем райисполкома города Любань.
Подробности на сайте ОНТ.
08.02.2004
У раёне сярэдняя зарплата - 201,5 тысячы рублеў
Як паведамілі ў аддзеле статыстыкі па Чэрвеньскаму раёну, сярэднемесячная заработная плата за мінулы год склала 201,5 тысячы рублёў, а ў снежні - 225,4 тысячы рублёў.
Самая высокая яна была ў снежні ў будаўніцтве - 280,2 тысячы рублёў, у сувязі - 277,5, адукацыі - 275,3, ахове здароўя - 264,4 тысячы рублёў. На транспарце яе памер склаў 205,9, а ў сельскай гаспадарцы - 138,4 тысячы рублёў.
Сярод прамысловых прадпрыемстваў найбольш высокі ўзровень аплаты працы за снежань ва УП "Друкарня" (170,3 працэнта да сярэднераённай), МОУП "Вёска" (142,7%), СП "Смілавіцкі скурзавод" (137,6%).
Выхавальніка года выявiў конкурс
Па выніках раённага конкурсу выхавальніцы дзіцячага садка №2 г.п. Смілавічы Наталлі Аляксееўне Мацэвіч прысуджана ганаровае званне "Выхавальнік года - 2004". Другое месца - у кіраўніка фізічнага выхавання дзіцячага садка №1 г. Чэрвеня Наталлі Анатольеўны Семак, трэцяе месца прысуджана выхавальніцы дзіцячага садка №4 г. Чэрвеня Святлане Сяргееўне Місілевіч.
Конкурс праходзіў у трох намінацыях: прадстаўленне, конкурсныя заняткі, інтэлектуальны турнір "Выхавальнік-эрудыт". На апошнім этапе быў тэст на веданне дзіцячай псіхалогіі "Ці добры ты выхавальнік?"
Конкурс праходзіў ў нетрадыцыйнай, гyльнёвай форме з выкарыстаннем сучасных тэхналогій, аўтарскіх методык: вандроўкі ў "Марское царства", "Зімовы лес", "Да Гаспадыні Прыроды".
Пераможцы ўзнагароджаны грашовымі прэміямі.
"Містрэр сучаснік"
Хутка адбудзецца конкурс пад такой назвай. У ім возьмуць удзел юнакі
з Чэрвеня і раёна узростам ад 16 да 22 гадоў.
Хлопцы паспаборнічаюць у сіле і лоўкасці, уменні прызнавацца ў каханні і гаварыць кампліменты, танцаваць і трымацца на людзях. Гледачы даведаюцца аб іх жыццёвых пазіцыях адметных рысах характару, марах і жаданнях. Аддзел культуры райвыканкама і райкам БРСМ ужо падрыхтавалі класныя прызы для пераможцаў.
Засталося дачакацца самой падзеі - яна намячаецца на другую палову лютага, а
месцам правядзення мужчынскага аналага "Міс Прыгажосць" стане раённы Цэнтр кульrуры i адпачынку.
04.02.2004
Чэрвень пакажуць у перадачы "Жди меня"
Наш горад наведалі стваральнікі папулярнай тэлеперадачы "Жди меня". Здымачная група
ў складзе аператара і журналіста шукала сведкаў падзей першых дзён Вялікай Айчыннай вайны.
У той час каля Чэрвеня згубілася ў натоўпе бежанцаў трохгадовая яўрэйская дзяўчынка з Мінска.
Па ўспамінах яе родных, сям'я начавала тады на нейкіх могілках каля Чэрвеня... Па папярэдніх
звестках, іх прапаўшая дачка і сястрычка нядаўна знайшлася і жыве зараз у Віцебску...
Маскоўскія журналісты мелі намер прасачыць шлях бежанцаў, цікавіліся ўспамінамі жыхароў Чэвеня Лідзіі Сударыкавай і Уладзіміра Камароўскага. Разам яны наведалі яўрэйскія і астраўскія могілкі, якія,
магчыма, і сталі ў дні вайны часовым прыстанішчам яўрэйскай сям'і.
Верагодна, у хуткім часе мы ўбачым па расійскаму тэлебачанню наваколлі Чэрвеня і знаёмыя твары землякоў.
А таксама пачуем яшчэ адну надзвычай кранальную жыццёвую гісторыю...
Ірына МІРАНОВІЧ
На нашай спартыўнай вулiцы - свята!
Апошнія дні прынеслі для Чэрвеньшчыны адразу некалькі прыемных спартыўных навін
Cвятлана Усовiч зноў чэмпiёнка i рэкардсменка
Кандыдат у алімпійскую зборную Беларусі, лёгкаатлетка Святлана Усовіч з Чэрвеня бліскуча пачала новы
спартыўны сезон.
На нядаўнім адкрытым чэмпіянаце краіны на прызы газеты "Спартыўная панарама" наша зямлячка заняла першае
месца ў бегу на 400 метраў, двойчы паказаўшы рэкордны вынік для закрытых памяшканняў на гэтай дыстанцыі.
У папярэднім забегу яна пераадолела "чатырохсотметроўку" за 52,03 секунды, а ў фінале палепшыла свой жа час - 51,59 секунды.
Вярнулi сабе першае месца ў вобласцi
Фізкультурна-спартыўная арганізацыя Чэрвеньшчыны выйшла пераможцай круглагадовай спартакіяды Мінскай
вобласці за 2003 год па другой групе (сярод усіх раёнаў).
Акрамя таго, нашы спартсмены сталі першымі ў спартакіядзе сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства і
другімі - у абласных Алімпійскіх днях моладзі. За перамогу ў абедзвюх спартакіядах раён узнагароджаны
кубкамі і Ганаровымі граматамі, за другое месца ў Алімпійскіх днях моладзі - Ганаровай граматай.
Як паведаміў загадчык аддзела па фізічнай культуры, спорту і тyрызму райвыканкама Леанід Губарэвіч,
спартсмены Чэрвеньшчыны летась удзельнічалі ў 84 мерапрыемствах, якія ішлі ў залік абласной круглагадовай
спартакіяды. У суме яны набралі 1761 ачко, больш чым на 150 ачкоў апярэдзіўшы пухаўчан, якія занялі другое
месца. Асабліва вызначыліся барцы-вольнікі, гіравікі, армрэслінгісты і юныя хакеісты: яны сталі пераможцамі
і прызёрамі абласных спаборніцтваў.
Адметна, што раён некалькі гадоў запар быў лепшым у вобласці па спорту. Выключэнне склаў 2002 год,
калі Чэpвеньшчына стала ў круглагадовай спартакіядзе толькі другой. Цяпер першае месца вернута. Віншуем!
На фiзкультуру, малышы!
У дзіцячых дашкольных установах Беларусі з мэтай прафілактыкі захворванняў, аздараўлення выхаванцаў і
прывіцця ім першасных ведаў у галіне фізічнай культуры ўведзена штатная адзінка кіраўніка фізічнага
выхавання.
У нашым раёне такія спецыялісты ўжо ёсць у дзвюх дашкольных установах. Аздараўленчыя заняткі ў
дзіцячых садках №1 і №6 праводзяць маладыя педагогі Наталпя СЯМАК і Вольга ПРАКАПОВІЧ.
У пачатку дня малышы дружна выходзяць на ранішнюю фіззарадку. Да тaгo ж, Наталля і Вольга праводзяць
штодзённыя 20-30 хвілінныя заняткі, дзе ўдала спалучаюць фізічныя практыкаванні з гульнямі і забавамі.
Пры добрым надвор'і дзеці займаюцца фізкультурай на свежым паветры, што спрыяе загартоўцы арганізму
і прафілактыцы прастyдных захворванняў. У планах кіраўнікоў фізічнага выхавання - правядзенне розных
спартыўных мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду здаровага ладу жыцця: дзён здароўя, спартландый,
конкурсаў, спаборніцтваў...
У іншых дзіцячых садках Чэрвеня і раёна падрыхтоўкай і правядзеннем заняткаў па фізкультуры
па-ранейшаму займаюцца самi выхавальнікі.
Ірына МІРАНОВІЧ
01.02.2004
СОЛНЦЕВОРОТы приедут в Червень
Группа "Солнцеворот" планирует концерт в Червене на 22 февраля.
Подробности здесь: http://sontsevorot.by.ru/news.shtm
| Январь 2004г. |
При подготовке новостей использовались материалы газеты "Районный вестник" |
|