Сапраўднае свята падарылі чэрвеньскім аматарам музычнага мастацтва артысты Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя Іосіфа Жыновіча. У рамках гастрольнага тура вядучых творчых калектываў краіны, прысвечанага 60-годдзю Вялікай Перамогі, яны выступілі ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку.
У канцэрце бралі ўдзел заслужаны артыст РБ Аляксандр Крамко (дырыжыраванне, народныя інструменты), народная артыстка Беларусі Святлана Лясун (баян), заслужаныя артысты краіны Ларыса Рыдлеўская (цымбалы) і Уладзімір Ткач (баян, гармонік), спевакі Ігар Задарожны, Уладзімір Бабій, Ніна Кавалёва, Наталля Салава і іншыя. У суправаджэнні ансамбля цымбалістаў яны выконвалі аркестравыя і вакальныя творы беларускіх і замежных аўтараў, музычную класіку, апрацоўкі народных мелодый.
Кожная трэцяя скарга - на камунгас
Вынікі разгляду зваротаў грамадзян, якія паступілі ў раённы выканаўчы камітэт у 2004 годзе, засведчылі, што найбольшая іх колькасць адносілася да пытанняў жыллёва-камунальнай гаспадаркі (215 з 623, або 34,5 працэнта).
Сярод агульнай колькасці зарэгістраваных летась зваротаў было 98 абгрунтаваных скаргаў. 3 іх 35 тычыліся дзейнасці камунгаса. Пры гэтым, як адзначаецца ў прынятым райвыканкамам рашэнні, у РУП "Чэрвеньская ЖКГ" мелі месца выпадкі парушэння Закона РБ "Аб зваротах грамадзян": неабгрунтавана зацягваліся тэрміны разгляду зваротаў.
Ігар Адамовіч
Комментарии
Оставить комментарий
З залы суда
Афіцыйная даведка: На працягу 2004 года Чэрвеньскім судом разгледжана 11 спраў з вынясеннем прыгавора па артыкулу 206 Крымінальнага кодэксу РБ "Грабеж"
За бутэльку разлічыўся... свабодай
Летняй раніцай у Раванічах у адной з хат некалькі мужчын і жанчын супольна задаваліся пакутліва-балючым пытаннем: "Дзе б гэта ўзяць выпіць?" Варыянтаў не знаходзілася... I тут самы з іх нецярплівы Віктар Г., 1958 года нараджэння, спахапіўся: "Зараз прыду!" Не было яго каля гадзіны. Вярнуўся з бутэлькай гарэлкі. На пытанне: "Дзе ўзяў?" — адказаў: "Якая вам розніца..."
А ў "працэса набыцця" той гарэлкі былі сведкі. У прыватнасці, жыхарка Раваніч расказала выкліканым супрацоўнікам міліцыі, што праз агарод яна бачыла як у дачны домік мінчаніна залез мужчына. Кабета паклікала на дапамогу суседа, той узброіўся шлангам і рашуча накіраваўся на дачу. Там ён убачыў Віктара Г. з напакаванай харчамі сумкай і ўступіў з ім у барацьбу... Бутэльку гарэлкі смеламу суседу "адбіць" не ўдалося...
Раней неаднаразова судзімы за крадзяжы Віктар Г. меў на той час незнятую судзімаснь (вызвалілі яго па амністыі) і за свой учынак атрымаў тры гады пазбаўлення волі ў выпраўленчай калоніі строгага рэжыму.
У пары рабавалі – пароўну атрымалі...
Сяргей (ён 1980 года нараджэння) і Алена былі амаль равеснікамі, нядаўна пазнаёміліся. У той вясновы вечар цудоўна адпачывалі каля "Міхалыча" у Чэрвені. Было ім хораша і весела: спачатку піва, потым віно... Грошы таялі, а кампанія толькі "ўзяла разгон". "Пайду зараз "здыму" каго-небудзь багатага!" — упэўнена паднялася з месца Алена. Міма, на сваю бяду, праходзіў Л., ціхмяны і сціплы грамадзянін сярэдніх гадоў, з працы дамоў вяртаўся. "Мужык! Дай трыста рублёў!" — па-простаму звярнулася да яго дзяўчына. Той спакойна адмовіўся. Але Алена дагнала яго на перакрыжаванні вул. Маякоўскага і К. Лібкнехта і рашуча запатрабавала: "Дай грошай! Я ведаю, у цябе яны ёсць!" Не атрымаўшы адказу, паклікала свайго сябра: "Сяргей, а гэты мужык павінен мне пяць тысяч!" Л. зразумеў, што зараз яго будуць грабіць, выцягнуў з кішэні электрашокер і накіраваў яго ў бок парачкі. Алена з Сяргеям з лёгкасцю вывярнуліся. Хлопец без асаблівых намаганняў перахапіў руку Л., адабраў шокер і моцна сціснуў яму рукі. Алена ў гэты час лазіла ў мужчыны па кішэнях.
Не знайшоўшы нічога, надта раз'юшылася: "Ну, ў яго ж павінны быць грошы!", і два разы ўдарыла небараку кулаком у твар. Сяргей яшчэ разы тры ўдарыў мужчыну. Л. упаў, згубіў акуляры... Парачка выпатрашыла сумку пацярпелага, забрала сабе "паўтарачку" напітку, 300 г сасісак і бутэльку гарэлкі, пайшлі "фестываліць" далей. Пацярпелы з цяжкасцю ўстаў і накіраваўся па дапамогу ў РАУС... Дзесьце праз гадзіны дзве грабежнікі былі затрыманы работнікамі міліцыі ля кафе "Полечка". Аказваецца, Алена М. была добра вядомая чэрвеньскім міліцыянерам. Толькі за перыяд з 1996 па 2001 год яна трапляла ў міліцыю 9 разоў. Сярод подзвігаў гэтай "скандальнай асобы" — дзве судзімасці за крадзёж (у кастрычніку 2002 г. Алена выйшла на волю), а таксама скандалы, бойкі, нецэнзурная лаянка і п'янства ў грамадскіх месцах, супраціўленне работнікам міліцыі... Нездарма Сяргей на допытах зваліваў усю віну на сяброўку, псіхічна неўраўнаважаную асобу, што менавіта Алена і збівала Л. Дарэчы, і сам хлопец меў ужо на той час за плячамі парачку судзімасцей. Суд, аднак, падзяліў пакаранне пары грабежнікаў пароўну: кожнаму па тры гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Святлана Усовіч з Чэрвеня – віце-чэмпіёнка Еўропы па лёгкай атлетыцы
Прыемная вестка прыйшла напярэдадні веснавога жаночага свята са сталіцы
Іспаніі Мадрыду, дзе адбыўся зімовы чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы. Наша
зямлячка Святлана Усовіч заваявала сярэбраны медаль у бегу на 400 метраў.
Заяўку на паспяховае выступленне спартсменка зрабіла яшчэ ў першы дзень
спаборніцтваў, калі па выніках папярэдняга забегу выйшла ў фінал з рэкордам
Беларусі - 51,35 секунды. А у барацьбе за залаты медаль наша
Святлана саступіла ўсяго 0,15 секунды расіянцы Святлане Паспелавай,
устанавіўшы новы рэкорд краіны - 50,55 секунды.
— Я ніколі загадзя не настройваюся на тое, каб заняць нейкае месца, проста
разлічваю на добры бег, - зазначыла ў тэлефоннай гутарцы з карэспандэнтам
"Раённага весніка" сярэбраная прызёрка чэмпіянату Еўропы. - Атрымаўся бег,
прыйшоў і вынік...
Удалым можна без перабольшання назваць і выступленне ў Мадрыдзе малодшай
сястры Святланы Усовіч, Ілоны. Яна таксама выйшла ў фінал спаборніцтваў на
дыстанцыі 400 метраў і была вельмі блізкай да таго, каб заваяваць бронзавы
медаль.
Мяркуйце самі: ад спартсменкі, якая заняла трэцяе месца, яе аддзяліла ўсяго
0,01 секунды. Каб вызначыць гэта, суддзям давялося скарыстаць фотафініш.
Вось які каментарый да выступлення на чэмпіянаце Еўропы сясцёр Усовічаў даў
іх трэнер Ігар Захарэвіч:
— Перад дзяўчатамі ніхто не ставіў задачу заваяваць медаль. Гэта добра: не
перашкаджаў цяжар адказнасці за вынік. Лічу, што Святлана рэалізавала сябе,
як кажуць, на ўсе сто працэнтаў. Ды і для Ілоны чацвёртае месца - ельмі добры
вынік, асабліва, калі ўлічыць, што яна ўпершыню выступала ў індывідуальным
бегу на спаборніцтвах такога высокага ўзроўню. Дарэчы, варта адзначыць, што
дагэтуль на дыстанцыі 400 метраў ніколі ў гісторыі лёгкай атлетыкі беларускія
спартсменкі на зімовых чэмпіянатах Еўропы нават у фінал не выходзілі. А тут -
адразу дзве фіналісткі і медаль...
Між іншым, дзіўна, але факт: Ігара Захарэвіча не ўключылі
ў склад беларускай дэлегацыі, якая ездзіла ў Іспанію. Трэнер вымушаны быў
сачыць за выступленнем сваіх выхаванак па тэлеканалу "Еўраспорт" і трымаць з
імі сувязь па мабільным тэлефоне.
...Святочны дзень 8 сакавіка стаў адзіным для Святланы і Ілоны днём
адпачынку. Ужо ў сераду яны пачалі трэніроўкі. Наперадзе - падрыхтоўка да
чэмпіянату Свету ў Хельсінкі, які пройдзе сёлета ў жніўні. А пакуль шчыра
віншуем з поспехам саміх дзяўчат, іх цяперашняга трэнера Ігара Захарэвіча,
першага трэнера Святлану Кур'янчык і маці спартсменак Лідзію Валянцінаўну.
Амаль ніводнага свабоднага месца не было ў зале Чэрвеньскага кінатэатра
«Сучаснік» падчас дэманстрацыі новай беларускай стужкі «Вам – заданне». Яна
прысвечана 60-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На сустрэчу з
гледачамі завіталі акцёры Таццяна Папова i Андрэй Аліфірэнка. Яны расказалі
аб тым, як падбіралі акцёраў… Паглядзець кінафільм i сустрэцца з акцёрамі
змаглі таксама жыхары вёсак Заполле, Чарнаградзь, Грабёнка, гарадскога
пасёлка Смілавічы.
Прадстаўлена 444 падатковыя дэкларацыі
Ў інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах па Чэрвеньскаму раёну сёлета прадстаўлена 444
дэкларацыі аб сукупным даходзе за 2004 год.
З іх 350 ад фізічных асоб і 94 - ад індывідуальных прадпрымальнікаў. У
папярэднім годзе было 396 дэкларацый. Выяўлены асобы, якія своечасова не
прадставілі дэкларацыю. Ім выстаўлены штрафы ў памеры ад 2 да 10 базавых
велічынь. Былі і такія выпадкі, калі чалавеку вярталі грошы па выплачаных ім
падатках, Гэтыя грамадзяне не ведалі, якімі ільготамі па падатках яны
карыстаюцца.
Дзяўчынак нараджаецца болей
Летась у раёне нарадзілася 316 дзяцей - на 11 болей, чым у папярэднім годзе.
Хлопчыкаў - 149, дзяўчынак - 167. Адзінокія маці нарадзілі 87 дзяцей. Іх
колькасць у параўнанні з 2003 годам павялічылася. У 27 выпадках было ўстаноўлена бацькоўства.
Самай маладой стала пятнаццацігадовая маці. Да 18-гадовага
ўзросту было 12 парадзіх. Колькасць такіх маладых маці ў мінулым годзе паменшала. Ва ўзросце ад 18 да 20 гадоў дзяцей
нарадзілі 60 маці.
Самым папулярным для нараджэння дзяцей быў узрост маці ад
20 да 25 гадоў. Такіх 128 парадзіх.
166 дзяцей былі першынцамі, 109 - нарадзіліся другімі. Шостае
дзіця нарадзіла толькі адна маці.
Самае распаўсюджанае імя ў хлопчыкаў - Уладзіслаў, у дзяўчынак - Анастасія. Папулярнасцю карысталіся таксама імёны Мікіта,
Паліна. Рэдкімі аказаліся Цімур, Радыён, Эрык, Герман, у дзяўчынак - Ангеліна, Васіліна, Іларыя, Стэфанія.
Узрост каханню не памеха
Ў мінулым годзе ў раёне шлюб узялі 202 пары — на 52 менш, чым у папярэднім
годзе.
Самы папулярны для стварэння сям'і ў мужчын быў узрост ад 20 да 25
гадоў, у жанчын - ад 18 да 25 гадоў. 7 жанчын уступілі ў шлюб ва ўзросце да
18 гадоў.
Колькасць мужчын і жанчын, якія ўпершыню стварылі сям'ю,
была аднолькавай. У другі раз шлюб узялі 12 пар, якія раней
разышліся.
Мелі месца выпадкі, калі жаніху было 50 гадоў, а нявесце - 20,
жаніху - 48, а нявесце - 24 гады.
Скасаванняў шлюбу сярод маладых, якія ажаніліся ў мінулым
годзе, не было.
Да гэтай тэмы мы звяртаемся штогод, і не па аднаму разу. Вось і сёлета яна зноў заявіла пра сябе на поўны голас. I мы
зноў чакаем вашых, шаноўныя сябры, водгукаў. Хто вінаваты? Хто правы? I якім
вы бачыце выйсце з такой альбо падобнай сітуацыі?
А напачатку была справа...
Справа абрэзкі дрэў у г.Чэрвені. Балючая тэма, і ўжо даўно. Не пабачыць яе
вынікі не можа толькі невідушчы, Затое ён можа пачуць, як плачуць пад піламі
дрэвы, пазбаўляючыся сваіх шматлікіх галін...
Асабіста я па каштанах вул.Барыкіна (чэрвеньскім "Крашчаціку") адплакала
колькі гадоў таму. I цяпер амаль абыякава праходжу міма іх пасля чарговай абрэзкі.
Бо гэта ўжо не тыя, поўныя сіл і прыгажосці дрэвы, а іх бляклыя
цені... Але ўсё роўна ў глыбіні душы не-не ды варухнецца боль і шкадаванне
па страчанаму.
... Убачыўшы сёлета лютаўскую абрэзку дрэў па вул.Луначарскага, здрыганулася. Далібог, больш
міласэрна было б некаторыя зрэзаць пад корань...
Ведаю, што шмат хто неабыякава ставіцца да гэтай насамрэч праблемы - нізкай
абрэзкі дрэў у Чэрвені. Але кожны абураецца ціхенька, сам сабе. Уголас жа
- толькі адзін чалавек, пра якога і пойдзе далей размова.
... Затым - пісьмо
Валянцін Уладзіміравіч Чарнавец, жыхар вул.Барыкіна, прынёс у рэдакцыю "Раённага весніка" свой
ліст, "напісаны на адным дыханні", акурат на наступны дзень пасля таго, як
абрэзалі дрэвы па вул.Луначарскага. Хаця і з крыху іншай нагоды. Прыводзім
пісьмо цалкам:
"Меня возмутили действия «садоводов» из ЖКХ. 24 февраля й 9.15 утра я услышал лай своей собаки. Посмотрел в окно и увидел, что какие-то люди спиливают сучья с алычи на моем участке возле забора. На мой вопрос, мол, почему без разрешения и
ведома хозяина портят его дерево, рабочие ответили, что так решил мастер.
Ветви мешают людям ходить по тротуару.
Я дозвонился до мастера ЖКХ В.Л. Витковского. Он приехал к моему дому и сказал: все то, что растет и развивается за моим забором, — общественное. И он вправе сам решать, как ему поступить.
Я, в свою очередь, привел следующие доводы:
1) есть гражданский кодекс, и нарушены мои права собственника;
2) обрезку своих садовых деревьев я регулярно провожу сам - весной, в положенные сроки. Аккуратно, чтобы не травмировать деревья, а не так, как его «спецы»: пилят все подряд, оставляя «пеньки».
Но мастер ответил, что у него сейчас есть свободные люди м время заниматься
обрезкой. Бот этим он и занимается...
А посмотрите на каштаны по ул. Барыкина после работы «благоустроителей»
в лице ЖКХ, электросетей и узла электрической связи... Каждый пилит и режет,
как ему вздумается..."
... Нарэшце - каментарый
Выказаць сваё меркаванне наконт праблемы, узнятай у лісце Валянціна
Чарнаўца, мы папрасілі адказных асоб.
Вось што распавёў намеснік дырэктара РУП "Чэрвеньская ЖКГ" Віктар Віткоўскі
- непасрэдны ўдзельнік тых падзей:
— Увогуле, жыхарам прыватных падворкаў самім трэба глядзець, ці не
замінаюць галіны іх уласных дрэў іншым. Гэтым разам, калі рабочыя камунгаса
праводзілі абрэзку дрэў на вул. Барыкіна, яны пачулі скаргі ад прахожых менавіта на згаданую алычу. Таму і
абрэзалі галіны, якія звісалі на тратуар і перашкаджалі...
А зараз - каментарый начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Аляксандра Прыцава:
Калі галіны алычы складалі нязручнасць для
прахожых, то іх, канешне ж, трэба было абрэзаць. Тут прадстаўнік камунгаса
правы. Але ён жа павінен быў спачатку папярэдзіць уладальніка дрэва і даць яму пару дзён тэрміну, каб той мог сам абрэзаць галіны.
А цяпер што датычыцца "пацярпелага" дрэва. Яшчэ ў 1976 годзе рашэннем
выканкама абласнога Савета дэпутатаў былі зацверджаны "Правілы па зносу,
перасадцы і захаванасці зялёных насаджэнняў у горадзе і населеных пунктах
вобласці". Яны дзейнічаюць і зараз, іх ніхто не адмяняў. Дык вось, норма пасадкі дрэў тыпу алычы на
прыватных падворках складае... 3-3,5 метра ад плоту! Згаданае ж дрэва сядзіць ля самай
агароджы.
У галоўнага архітэктара раёна Валянціна Лавы нарматыўна-тэхнічная
дакументацыя - больш новая. Гэта "Планіроўка і забудова раёнаў сядзібнага
жыллёвага будаўніцтва ў населеных пунктах Рэспублікі Беларусь", датаваная
1998 годам. Але там - такія ж нормы. У прыватнасці, дэкаратыўна-пладовыя
дрэвы тыпу алычы, як патлумачыў Валянцін Лава, павінны быць пасаджаны не
бліжэй за тры метры ад мяжу з суседнім участкам. I ад плоту - таксама...
А наколькі правамоцныя дзеянні работнікаў камунгаса ў згаданай сітуацыі з
юрыдычнага пункту гледжання? Тлумачыць загадчык юрыдычнай кансультацыі
Галіна Бажко:
— Мяркуючы па пісьму Валянціна Чарнаўца, было парушана яго права ўласніка.
Знаходзім у Кодэксе Рэспублікі Беларусь "Аб зямлі" раздзел другі, артыкул
45, пункт 6: "Землеўладальнікі маюць права ўласнасці на пасевы і пасадкі
сельскагаспадарчых культур і насаджэнняў".
У "Грамадзянскім кодэксе РБ" ёсць артыкул 210 - "Змест права ўласнасці".
Чытаем у п.2: "Уласнік мае права па свайму меркаваньню здзяйсняць у адносінах
маёмасці, якая яму належыць, любыя дзеянні, што не супярэчаць заканадаўству,
грамадскай карысці і бяспецы, не наносяць шкоды навакольнаму асяроддзю,
гісторыка-культурным каштоўнасцям і не ўшчамляюць правоў і інтарэсаў, якія
абараняюцца законам, іншых асоб..." Або п.З: "Уладанне, карыстанне і
распараджэнне зямлёй і іншымі прыродным рэсурсамі ў той меры, у якой іх
абарот дапускаецца заканадаўствам, ажыццяўляецца іх уласнікам свабодна,
калі гэта не наносіць шкоды навакольнаму асяроддзю і не парушае правоў і
інтарэсаў, якія абараняюцца законам, іншых асоб."
Па майму меркаванню, уладальніка алычы павінны былі пісьмова папярэдзіць, што
яго дрэва замінае прахожым. I толькі калі ён не возьме пад увагу папярэджанне, абрэзаць галіны. Інакш, згодна артыкула 933 Грамадзянскага кодэкса РБ,
ён мае права патрабаваць ад камунгаса кампенсаваць страту, якую нанеслі яму
работнікі гэтай арганізацыі.
Вось такое неаднаэначнае стаўленне да такой, здавалася б, маленькай справы,
зробленай за пяць хвілін. Зразумела, што галіны дрэву ўжо не прыклеіш. Але
пазмагацца за сваё права ўласніка Валянцін Чарнавец збіраецца. Таму і
кропка ў гэтым матэрыяле яшчэ не пастаўлена. А што датычыцца нормаў...
То абсалютна не зразумела: чаму ў нас за норму спачатку зрабіць справу, а
пасля ўжо пагаварыць ці растлумачыць? Чаму так не любяць у некаторых установах увогуле размаўляць з
наведвальнікамі, а катэгарычна заяўляюць: "Мы - правы!"? Чаму не прыводзяць пераканаўчыя доказы спакойным
тонам? Мне здаецца, што тады і праблем было б нашмат менш, і незадаволеных...
Непосвящённому в деятельность потребительской кооперации кажется, что всё руководство здесь «замыкается» только на председателе и правлении. На самом деле в соответствии с Уставом его осуществляет общее собрание уполномоченных. Они от имени почти 16 тысяч пайщиков утверждают основные направления развития и совершенствования потребкооперации, определяют задачи по улучшению обслуживания населения, а по истечении года заслушивают отчёты правления и ревизионной комиссии об их работе, дают соответствующую оценку. Как правило, это весьма строгий и взыскательный экзамен. Вот и недавно руководство райпо в очередной раз держало его на общем собрании уполномоченных в присутствии ответственных работников райисполкома, руководства областного и республиканского потребительского общества, председателей сельских и поселкового Совета депутатов.
Работа правления и ревкомиссии признана удовлетворительной. О том, что стоит
за этой оценкой, рассказывает председатель правления Червенского райпо Сергей
Веракса:
- На протяжении прошедшего года мы стремились стабилизировать хозяйственно
финансовую деятельность предприятия и перейти к устойчивому росту показателей
развития всех отраслей. Основной из них является торговля. За истекший период
продано населению товаров почти на 20 миллиардов рублей. Темп роста составил
116 процентов при среднеобластном 110%. Мы продолжили реконструкцию
магазинов, внедрение прогрессивных форм и методов обслуживания, удобных для
населения режимов работы. В результате с 1 января нынешнего года по методу
полного самообслуживания работают уже 22 процента кооперативных магазинов,
51% от их общего количества - без выходных дней, 66% - без обеденных
перерывов.
В магазинах установлено 68 единиц холодильного оборудования (119,3% от
годового задания), что позволило дополнительно получить более 670 млн.рублей
товарооборота. Увеличилась продажа населению товаров в кредит. Их реализовано
на 1,2 миллиарда рублей, что в сопоставимых ценах в 3,4 раза больше, чем за
предыдущий год. Один из важных резервов дальнейшего увеличения доходности
торговли мы видим в увеличении продажи непродовольственных товаров. Теперь они составляют в общем объёме товарооборота 24 процента.
На пополнение потребительского рынка товарными ресурсами и удовлетворение потребностей населения в продуктах
направлена деятельность отрасли общественного питания. В прошлом году
произведено и реализовано собственной продукции на 1,1 миллиарда рублей, что
составляет 86,4 процента в товарообороте общепита. Доля собственной
продукции, отпущенной в розничную сеть, составила 36,8 процента от общего
производства, что выше уровня предыдущего года на 9,6 пункта. 53,2 процента
собственной продукции реализовано через сеть предприятий общественного
питания. А всего за год произведено: 35,2 тонны кондитерских изделий, 190-
хлебобулочных, 2,7 тонны - майонеза, 55,7 - полуфабрикатов, 18 тонн
копчёностей. Комбинатом кооперативной промышленности произведено товаров
народного потребления почти на 3,1 миллиарда рублей. В частности, 1053 тонны
хлебобулочных изделий, 60 тонн колбасных изделий и копчёностей, 53 тонны
полуфабрикатов. Расширен до 64 наименований ассортимент хлебобулочных изделий, до 40 - колбасных, 21 наименования полуфабрикатов.
Вместе с тем здесь ещё много надо работать над качеством продукции, обновлением ассортимента, снижением
себестоимости. Общий результат работы райпо во многом зависит от
заготовительной деятельности. Закуплено 442 тонны мяса, 276 - картофеля, 238
- овощей, 643 - плодов и ягод, 44 тонны дикорастущих. Темпы роста в
сопоставимых ценах обеспечены и составили 107,1 процента.
С целью максимального охвата закупками имеющейся у населения сельскохозяйственной
продукции в нынешнем году несколько изменим систему заготовок. В основе её
будет магазин-заготовительный центр в каждом населённом пункте. Это позволит
нам расширить зону деятельности всех 109 магазинов. В период массовых
заготовок будем принимать на работу деревенских жителей, обеспечивая их
тарой. Кое-что в этом направлении уже сделано. В Червенском райпо создан
Центр поддержки личных подсобных хозяйств и граждан. В дальнейшем мы
планируем открыть в каждой центральной усадьбе района кооперативные участки.
Центр поддержки будет содействовать товарным кредитованием
развитию личных подсобных и фермерских хозяйств. В частности, обеспечивать
население семенами овощей, гербицидами, минеральными удобрениями, плёнкой,
тарой, саженцами плодовых деревьев перспективных сортов.
По возможности стараемся обновлять материально-техническую базу. За прошедший
год мы использовали на ремонт 340 миллионов рублей, на приобретение новых
основных средств и реконструкцию - 424 миллиона рублей. Отремонтировано,
реконструировано и переспециализировано 79 предприятий системы райпо. В
текущем году особое внимание будет уделено ремонту фасадов и кровельных
покрытий, планируем реконструировать здания магазинов №2 и №10, №65, 69 в Смиловичах, скотоубойный цех, рынок, объекты придорожного сервиса. С целью
сокращения издержек газифицируем ресторан «Волма». В связи с тем, что износ
парка автомобилей составляет у нас 81 процент, одной из важнейших задач на
ближайшее время остаётся его обновление, приобретение малотоннажного
транспорта. Нам удалось частично стабилизировать финансовое положение. В
целом по системе получено 174 миллиона рублей прибыли.
Принятое общим
собранием уполномоченных постановление обязывает правление райпо организовать
работу коллектива так, чтобы нынешний год стал переломным в повышении
эффективности деятельности отраслей и стабилизации финансового состояния. К
этому нас обязывают и требования Главы государства, высказанные им в
выступлении на отчётно-выборном собрании представителей членов Белкоопсоюза
16 июня 2004 года, а также установленные Правительством параметры социально-
экономического развития потребительской кооперации в 2005 году.
Комментарии
Имя: Iktomy 01:40:19 18/Mar А часов на вокзале так и нет (стыд полный), производственные предприятия загибаются (кожзавод смиловичский к примеру), да из тех же Смилович в Червень добраться - как на другую планету.Имя: Forrest 22:38:05 04/Sep http://78f8dcfe3ec123f299cbaf903d7d0978-t.qdkjwt.org <a href=\"http://78f8dcfe3ec123f299cbaf903d7d0978-h.qdkjwt.org\">78f8dcfe3ec123f299cbaf903d7d0978</a> [url]http://78f8dcfe3ec123f299cbaf903d7d0978-b1.qdkjwt.org[/url] [url=http://78f8dcfe3ec123f299cbaf903d7d0978-b2.qdkjwt.org]78f8dcfe3ec123f299cbaf903d7d0978[/url] [u]http://78f8dcfe3ec123f299cbaf903d7d0978-b3.qdkjwt.org[/u] c345704e71f080e1be17d59b3913626c
Тэатр Антонія Тызенгаўза і наш зямляк Міхаіл Рымінскі
Тэатральнае мастацтва заўсёды займала значнае месца ў культурным жыцці. Гэта сапраўды так – і калі гутарка ідзе пра сучасны тэатр, і калі гаворым пра яго пачатковыя, старадаўнія творы.
Гістарычна склалася так, што ў ХVІІ–ХVІІІ стагоддзях тэатр аматарскі і тэатр прафесійны маглі існаваць толькі пры каралеўскім двары і ў маёнтках буйных магнатаў.
Нас, ігуменцаў, павінна зацікавіць гісторыя тэатра Антонія Тызенгаўза ў Гродна ў ХVІІІ стагоддзі, бо ў ім танцаваў ураджэнец Ігумена Міхаіл Рымінскі, 235-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца сёлета. Далей...
Зімовае мнагаборства комплексу "Абаронца айчыны" на прызы газеты "Раённы веснік"
Удзел у спаборніцтвах, якія адбыліся ў мінулую пятніцу ў СШ №4, бралі каманды навучальных устаноў раёна,
укамплектаваныя юнакамі дапрызыўнага і прызыўнога ўзростаў. Праграма мерапрыемства ўключала ў
сябе тры віды: стральба з пнеўматычнай вінтоўкі з палажэння стоячы, падцягванне на перакладзіне і
лыжныя гонкі на 3 кіламетры.
Сярод сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў пераможцамі выйшлі
навучэнцы Смілавіцкага аграрнага каледжа, другое месца заняла каманда Чэрвеньскага ПТВ-80,
трэцяе - юнакі са Смілавіцкага сельгасліцэя. Мацнейшымі сярод базавых школ сталі вучні Горкаўскай БШ,
на другім месцы Гануцкая БШ, на трэцім - Кліноцкая БШ. Каманда СШ №4 г.Чэрвеня выйграла спаборніцтвы
сярод сярэдніх школ. Другі вынік паказалі тут раваніцкія школьнікі, трэці - вучні Хутарскай СШ. Пераможцамі ў
асабістым заліку па суме ўсіх відаў мнагаборства сталі Дзмітрый Зяневіч (СШ №4) і Сяргей Ладуцька (Горкаўская БШ), другія месцы занялі Сяргей Тарлоўскі (СШ №4) і Мікалай Мажароўскі (Горкаўская БШ), трэція - Віктар Сасункевіч (Раваніцкая СШ)
і Яўген Міколенка (Гануцкая БШ). Каманды-пераможцы і прызёры ўзнагароджаны граматамі рэдакцыі газеты "Раённы веснік", а ўсе пераможцы і прызёры ў асабістым заліку - граматамі і бясплатнымі падпіскамі на "раёнку" на другі квартал.
Чэрвеньскае ДТСААФ адзначыла сваімі граматамі самых трапных стралкоў Аляксандра Шышонка з Хутарскай СШ (першае месца),
Мікалая Гомана з СШ №3 (другое месца) і Паўла Яблонскага з Краснадарскай СШ (трэцяе месца). Аляксандра Шышонка таксама ўзнагародзіў прызам райваенкамат.
Лыжы
У суботу ў гарадскім
лесапарку "Загор'е" прайшло зімовае свята "Лыжная
гонка" у праграме рэспубліканскіх спаборніцтваў "Беларуская лыжня". Падчас яго
80 лыжнікаў-аматараў з 22
працоўных калектываў Чэрвеня бралі ўдзел у гонцы на
дыстанцыю 1 кіламетр. Першынство сярод работнікаў
навучальных устаноў выйграў
калектыў СШ №4, другое месца занялі спартсмэны
ПТВ-80, трэцяе - каманда гімназіі №1. Лепшы вынік сярод арганізацый бюджэтнай
сферы паказалі лыжнікі раённага аддзела адукацыі.На
другім месцы - упраўленне
па працы і сацыяльнай абароне райвыканкама, на
трэцім - раённы аддзел культуры. Спаборніцтвы сярод
прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый прынеслі
перамогу камандзе леспрамгаса, другое месца - у
спартсмэнаў агароднінасушыльнага завода, трэцяе - у
каманды лясгаса.
У асабістым заліку мужчыны і жанчыны спаборнічалі ў чатырох
узроставых катэгорыях: 18-30 гадоў, 31-40, 41-50, 51 і
больш гадоў. Пераможцамі сталі Людміла Няхай (СШ №3), Галіна Гантарэнка (аўтапарк №20), Сяргей Прыступа (СШ №4), Леанід Нямірка (леспрамгас), Анатоль Васюковіч (ПТВ-80), Аляксандр Альшэўскі (Беларусбанк), Тамара Бендзь (гімназія) і Алена Русанава (аддзел адукацыі). Яны ўзнагароджаны грашовымі прызамі
і граматамі аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама.
Армрэслінг
На першынстве вобласці ў Мар'інай Горцы мужчынская каманда
нашага раёна заняла другое месца, жаночая - трэцяе. У асабістым заліку пераможцамі спаборніцтваў сталі
смілаўчанін Алег Трыпуз і Іван Ужакін з пасёлка Азёрны.
Вольная барацьба
Удала выступілі на міжнародным турніры з удзелам
спартсмэнаў з Расіі і Ўкраіны, які адбыўся ў Шклове,
выхаванцы Чэрвеньскай ДЗЮСШ. Усе чатыры нашы
спартсмэны, што спаборнічалі тут, занялі ў сваіх вагавых катэгорыях трэція
месцы. Гэта - Вячаслаў Кароль з СШ №2 г.Чэрвеня, Сяргей Кеда і Максім
Казачонак з СШ №4 г.Чэрвеня, а таксама Павел Лазарэнка з Чарнаўской СШ.
Мiнi-футбол
Ветэран чэрвеньскага футбола
Аляксандр Рэуцкі прызнаны лепшым нападаючым міжнароднага ветэранскага турніру, які ладзіў у Лагойску Мінаблвыканкам.
Наш зямляк выступаў у гэтых спаборніцтвах за зборную Мінскай вобласці.
І.Уладзіміраў
Комментарии
Имя: Miss X 04:41:43 05/Mar На самом деле лучший результат по лыжам был у другой женщины, а Гонтаренку отметили потому что она главбух. на автобазе.Если и в спорте результат от должности, то нет смысла париться.Имя: Ира Комментарий:Игорь, Лена Русанова работает не в отделе образования, а в библиотеке вместе с твоей женой.За родной отдел культуры обидно:-)
У мінулую пятніцу Чэрвень вось ужо ў сёмы раз гасцінна прымаў удзельнікаў рэспубліканскага дзіцячага фэстывалю інтэлектуальных гульняў "Ігуменская завея". Папулярныя спаборніцтвы эрудытаў сабралі ў СШ №4 дзевятнаццаць каманд, якія прадстаўлялі Чэрвень, Раванічы, Новыя Зелянькі, Асіповічы, Клецк, Стоўбцы, Мар'іну Горку, Любань і Салігорск.
Сёлета фэстываль прайшоў без пастаяннага ў апошнія гады вядучага, вядомага іграка тэлевізійнай гульні "Штр? Дзе? Калі?" Леаніда Клімовіча і гомельскіх каманд, якія ўваходзяць у яго клуб "Белая рысь". Але прычына адсутнасці мэтра беларускага інтэлектуальнага руху была больш чым уважлівая: якраз у дзень, калі ў Чэрвені "ўладарыла" "Ігуменская завея", у Гомелі Леанід Валянцінавіч і яго выхаванцы атрымлівалі прэмію спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Зрэшты, постаць Клімовіча нябачна прысутнічала ў зале чацвёртай школы, бо падчас гульні "Што? Дзе? Калі?" эрудыты адказвалі на пытанні, якія прыдумаў менавіта ён.
Але гэта было потым. Напачатку ж адбыўся імправізаваны парад капітанаў і трэнераў каманд-удзелыніц. Апошнія атрымалі на памяць пра ігуменскую зямлю невялікія сувеніры, якія спецыяльна для фэстывалю вырабіў наш зямляк, член Беларускага саюза мастакоў Генадзь Матусевіч. Затым камандам прадставілі журы турніру, у якое акрамя вядомых на Чэрвеньшчыне энтузіястаў інтэлектуальнага руху ўвайшоў рэгіянальны прадстаунік беларускай лігі інтэлектуальных каманд па Мінскай вобласці Арцём Агафонаў.
Першая ж гульня фэстывалю, "Эрудыт-лато , прынесла поспех яго гаспадарам: адразу чатыры ігракі каманды "Міг" з СШ №4 адказалі на 8 з дзесяці пытанняў гэтай своеасаблівай віктарыны і сталі пераможцамі. А вось галоўны прыз гульні "Ігуменскія соты" - скрыначка з мёдам, як і на мінулых турнірах, дасталася гасцям. Гэтым разам перамогу святкаваў "Фактотум" з Любані. Інтэлектуальны марафон, які складауся з 45 пытанняў гульні "Што? Дзе? Калі?", вынгралі эрудыты з Магілёўшчыны - каманда "Рэ - Паблік Хауз" (Асіповічы). Другое месца - у гаспадароў фэстывалю, каманды "Міг" (СШ №4 г.Чэрвень), трэцяе - у каманды "Парадокс" з Клецка.
Дзякуючы ўдаламу выступленню ў Што? Дзе? Калі?", "Міг" (Чэрвень) па мінімальнай суме месцаў у гэтай гульні і "Iгуменскіх сотах" стаў абсалютным пераможцам фэстывалю. Віншуем капітана каманды Вольгу Лучонак, ігракоў Ганну Маскалёву, Алёну Гутнік, Аляксандра Доўнара, Юрыя Кунцова, Сяргея Холада, а таксама іх трэнера Ірыну Іванаўну Вабішчэвіч!
Пераможцы і прызёры фэстывалю атрымалі прызы ад яго арганізатараў - аддзела адукацыі райвыканкама і Дома дзіцячай творчасці г. Чэрвеня. Не былі парушаны і яшчэ дзве традыцыі "Ігуменскай завеі": у перапынках паміж гульнямі для ўдзельнікаў турніру спявалі выхаванкі ДДТ Аксана Юхно і Вольга Коканава, а ў школьнай сталовай эрудытаў пачаставалі смачным абедам.
Ігар Адамовіч
Комментарии
Имя: Та, якую виншуюць. 12:36:00 27/Feb Комментарий:Хорошо изложено, мне нравится. Игорь - журналист не без искры божьей.Имя: Lady 18:34:55 09/Mar Ирина Ивановна просто золотой человек и тренер потрясающий! Если бы не она,никаких "завей" могло бы не быть вовсе. Поздравляю 4-ую школу. Так держать!Имя: Ольга 11:30:04 15/Mar Буду кратка. Спасибо Ирине Ивановне за ее работу!!! Я сама у нее занимаюсь, мне очень нравиться.Имя: Giovanni 22:38:24 04/Sep http://78f8dcfe3ec123f299cbaf903d7d0978-t.qdkjwt.org <a href=\"http://78f8dcfe3ec123f299cbaf903d7d0978-h.qdkjwt.org\">78f8dcfe3ec123f299cbaf903d7d0978</a> [url]http://78f8dcfe3ec123f299cbaf903d7d0978-b1.qdkjwt.org[/url] [url=http://78f8dcfe3ec123f299cbaf903d7d0978-b2.qdkjwt.org]78f8dcfe3ec123f299cbaf903d7d0978[/url] [u]http://78f8dcfe3ec123f299cbaf903d7d0978-b3.qdkjwt.org[/u] c345704e71f080e1be17d59b3913626c
Першая палова лютага надзвычай удала склалася для спартсменаў-чэрвеньцаў. Фартуна ўсміхнулася ім на футбольных пляцоўках, бегавых дарожках і барцоўскім дыване.
Андрэй Лаўрык забіў гол палякам
У мінулую сераду нацыянальная зборная Беларусі па футболу пераканаўча перамагла ў гасцявым таварыскім матчы каманду Польшчы - 3:1. Наш зямляк Андрэй Лаўрык выйшаў на поле ў другім тайме і на апошніх секундах сустрэчы забіў у вароты палякаў трэці гол.
Гэтая прынцыповая гульня стала для 6еларусаў генеральнай рэпетыцыяй перад адборачным матчам групавога турніру чэмпіянату Свету з камандай Славеніі, які адбудзецца напрыканцы сакавіка.
Святлана Усовіч перамагла на новай дыстанцыі
Пасля перамогі ў рэспубліканскіх лёгкаатлетычных спаборніцтвах на прызы газеты "Спартыўная панарама". Святлана Усовіч з Чэрвеня ўпершыню паспрабавала свае сілы на дыстанцыі 800 метраў, выступіўшы на Кубку Мінска. Вынік дэбюту аказаўся сенсацыйным: мала таго, што наша зямлячка заняла першае месца, дык яшчэ і паказала восьмы вынік сезону на гэтай дыстанцыі сярод усіх спартсменак Свету, выканаўшы норму майстра спорту міжнароднага класа.
Зараз Святлана разам са сваёй сястрой Ілонай рыхтуецца да зімовага чэмпіянату Еўропы, які пройдзе ў Мадрыдзе 4-6 сакавіка.
Алена Кароль "паклала на лапаткi" ўсіх на першынстве Беларусі
Васьмікласніца СШ №2 г.Чэрвеня, выхаванка трэнера Чэрвеньскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Валерыя Баторшына Алена Кароль у мінулыя выхадныя выйграла першынство Беларусі па вольнай барацьбе ў залік спартакіяды ДЗЮСШ сярод спартсмэнаў 1990-91 гадоў нараджэння. Яна стала мацнейшай у вагавой катэгорыі 57 кiлаграмаў.
Тыднем раней Алена заняла другое месца на першынстве вобласці ў праграме Алімпійскіх дзён моладзі. Таксама другімі былі ў гэтых спаборніцтвах Аляксандр Яновіч з Гануцкай школы і Яўген Доліч з ПТВ-80, трэцяй -Таццяна Канапелька з СШ №4 г. Чэрвеня.
Дзмітрый Чысты стау лепшым варатаром першынства вобласці
У Маладзечна адбыўся фінал першынства Мінскай вобласці па футзалу сярод выхаванцаў ДЗЮСШ 1990 года нараджэння.
Трэцяе месца ў гэтых спаборніцтвах заняла каманда Чэрвеньскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы (трэнер Аляксандр Балоцін). Лепшым варатаром турніру прызнаны ігрок нашай каманды, навучэнец Чэрвеньскай гімназіі №1 Дзмітрый Чысты.
Ігар Адамовіч
Письмо в "Советскую Белоруссию"
Я ударила ученика...
Недавно в Борисове ученик перед всей школой избил учителя. Об этом много писала пресса. Все возмущались дикостью ученика. А вот моя педагогическая судьба.
Мне 51 год. Работала в средней школе N 4 г. Червеня учительницей белорусского языка и литературы. Стаж педагогической работы 26 лет.
22 октября 2004 г. во время урока совершила (к моему стыду) в порыве гнева антипедагогический поступок — оттаскала за волосы и дала подзатыльник мальчику–пятикласснику. К несчастью, мальчик сидел наклонившись и ударился носом о парту.
Мать обратилась с сыном в больницу. В книге учета детского травматизма была сделана запись: нарушение слизистой носа.
26 октября директор школы Э.М.Антипенко сказала мне подать заявление на увольнение (мать ребенка писала какое–то заявление директору, но меня с ним даже не ознакомили). В это время «убитый и увечный» ребенок носился по школе и продолжал трепать нервы учителям.
В этот же день из районного отдела образования пришел заместитель начальника А.Ф.Манжинский. Совместно с директором они побывали в классе, расследовали все дело, вызвали меня вновь в методический кабинет, и в их присутствии я написала заявление на увольнение, которое Манжинский забрал с собой.
26 октября была уволена с работы «по собственному желанию» начальником отдела образования С.Я.Воронько. Раньше никаких наказаний не имела.
Между тем дело было передано в милицию. Родители ребенка указали, что никаких претензий к учительнице не имеют.
Ребенок в нашей стране защищен, я до него не имею права дотрагиваться. Я это прекрасно понимаю. Но почему–то мать за плохое воспитание ребенка никто к ответственности не привлек. И начальник отдела образования не увидел проблем в воспитательной работе СШ N 4 даже после этого случая.
Директор имеет право приказать уволиться, «чтобы дело не пошло дальше». С.Я.Воронько имеет право увольнять. А кто защитит учителя от агрессивных подростков, которых с каждым годом и в СШ N 4, и в других школах города становится все больше и больше?
Я понимаю, что меня убрали тихонько, чтобы скрыть свои недоработки в воспитательной работе. А то, что для меня потерять работу — это самое страшное, никого в тот момент не интересовало.
У меня два вопроса: правильно ли поступили Э.М.Антипенко, А.Ф.Манжинский, С.Я.Воронько по поводу моего увольнения «по собственному желанию» (контракт заключен на 2 года); каковым должно быть наказание по отношению ко мне в сложившейся ситуации?
Имя: Iktomy 00:37:58 28/Feb Вообще, сама наша система образования представляет собой такую фигню, что иногда ужасаешься. К работе с детьми допускаются такие люди, которым следовало бы в другом месте работать. Не только физическое насилие но и вообще уровень общения и психологической совместимости человека и профессии наводит на тяжкие думы. Есть у меня одна знакомая, которая при детях (а она классный руководитель) может позвонить подружке и начать рассказ о своих интимных проблемах с мужем. Я и сам помню пострадал от учителИмя: правда 11:23:15 15/Mar Морковская вообще должна сказать спасибо, что ее дерали так долго.Имя: Elisha 22:38:26 04/Sep http://78f8dcfe3ec123f299cbaf903d7d0978-t.qdkjwt.org <a href=\"http://78f8dcfe3ec123f299cbaf903d7d0978-h.qdkjwt.org\">78f8dcfe3ec123f299cbaf903d7d0978</a> [url]http://78f8dcfe3ec123f299cbaf903d7d0978-b1.qdkjwt.org[/url] [url=http://78f8dcfe3ec123f299cbaf903d7d0978-b2.qdkjwt.org]78f8dcfe3ec123f299cbaf903d7d0978[/url] [u]http://78f8dcfe3ec123f299cbaf903d7d0978-b3.qdkjwt.org[/u] c345704e71f080e1be17d59b3913626c
3 уводам сёлета ў эксплуатацыю новай электроннай апорна-транзітнай станцыі на 500 нумароў, у Чэрвені знікне чарга на ўстаноўку тэлефонаў, якая зараз складае каля 460 чалавек. Пра гэта паведаміў начальнік раённага вузла электрычнай сувязі Аляксандр Гарбуз.
Праект, які фінансуе Мінскі філіял РУП "Белтэлекам" з прыцягненнем сродкаў насельніцтва, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, мяркуецца рэалізаваць да 1 лістапада. Сталічнае прадпрыемства "Саюзтэлефонбуд" ужо распачало работы па пракладцы кабелю для пашырэння абаненцкай сеткі.
Акрамя таго, сёлета ў раёне павінен завяршыцца перавод сельскіх аўтаматызаваных тэлефонных станцый з аналагавых сістэм перадачы на лічбавыя. Сучасную, абароненую ад радыёперашкод, апаратуру плануецца ўстанавіць на АТС "Ганута", "Калодзежы", Красны Дар", "Іванічы", "Майзарова", "Вайнілава", "Велікаполле", "Рудня Астравітая", "Кулікі" і "Шасціснопы". Паводле слоў Аляксандра Гарбуза, гэта прыкметна палепшыць якасць сувязі з абанентамі названых станцый.
Коратка
Безалкагольныя газіраваныя напіткі “Аромат барбариса", "Крем-сода" і "Дюшес" вытворчасці Чэрвеньскага агароднінасушыльнага завода прынеслі гэтаму прадпрыемству званне лаўрэата конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь 2004 г." у намінацыі "Харчовыя тавары". Завод атрымаў права прымяняць адлаведны лагатып конкурсу ў рэкламных мэтах, у дакументацыі, а таксама пры маркіроўцы прадукцыі і на яе ўпакоўцы.
***
Каманда Чэрвеньскага раёна, укамплектаваная вучнямі Хутарскай школы (настаўнік фізічнай культуры Анатоль Даўгаполаў), заняла першае месца па суме выступлення юнакоў і дзяўчат на занальных спаборніцтвах па лыжных гонках у праграме абласной спартакіяды па месцы жыхарства сярод дзяцей і падлеткаў, якія прайшлі ў Крупках. У бліжэйшыя выхадныя нашы юныя лыжнікі накіруюцца ў Лагойск, дзе возьмуць удзел у фінале спаборніцтваў.
Комментарии
Имя: Iktomy 09:16:42 8/feb По поводу газированых напитков: Давно пора их признать. Лучшие в мире!Я когда в армейке был, то друзья всегда просили из увальнения привезти. Имя: Читатель 09:16:42 8/feb А все потому, что их делают на натуральном сахаре, а не на подсластителях. Вкус, знакомый с детства :-)Имя: Евгений 12:37:00 8/feb Вкус лимонада помню с детства. Летом приеду-попью с пребольшим удовольствием.Имя: Лидия 1:53:00 10/feb Недавно знакомые выдавали замуж дочку, свадьба была в Минске, а лимонад везли из Червеня. Все неместные были в восторге.Имя: IA 09:17:25 25/Feb А вот мне не нравятся червенские напитки. Не очень они на мой вкус. И совсем не похожи на вкус лимонада из детства. Дешевая подделка, не более. В конце 80х-начале 90х бутылочные червенские напитки ( "Буратино","Тархун","Грушевый") были на порядок вкуснее. Имя: Necto_oo8 07:23:44 15/Mar вообще Червенские напитки это полный отстой у меня на днях был приступ аллергии на него.Имя: Ольга 11:26:18 15/Mar Может когда-то он и был вкусным, но сейчас ... По-моему все на один вкус!Имя: Zmei 10:11:29 31/Mar Комментарий: Няма таго, што раньш было!Имя: Zmei 07:26:35 02/Apr Комментарий: Куда дели Рабкина Н.Л.?Имя: Tucker 22:38:32 04/Sep http://78f8dcfe3ec123f299cbaf903d7d0978-t.qdkjwt.org <a href=\"http://78f8dcfe3ec123f299cbaf903d7d0978-h.qdkjwt.org\">78f8dcfe3ec123f299cbaf903d7d0978</a> [url]http://78f8dcfe3ec123f299cbaf903d7d0978-b1.qdkjwt.org[/url] [url=http://78f8dcfe3ec123f299cbaf903d7d0978-b2.qdkjwt.org]78f8dcfe3ec123f299cbaf903d7d0978[/url] [u]http://78f8dcfe3ec123f299cbaf903d7d0978-b3.qdkjwt.org[/u] c345704e71f080e1be17d59b3913626c