Голуб Файбыш Моўшавіч
Доктар медыцынскіх навук. Прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Узбекскай ССР. Нарадзіўся ў 1903 г. у Чэрвені. Закончыў медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1927). Працаваў у Бешанковіцкай раённай бальніцы Віцебскай вобласці, потым выкладаў у Мінскім медыцынскім інстытуце. У Вялікую Айчынную вайну быў галоўным хірургам шпіталяў у г. Саранск Мардоўскай АССР_ Пасля вайны працаваў у вышэйшых навучальных установах, узначальваў кафедру хірургіі ў Самаркандскім медзінстытуце (Узбекістан). Узнагароджаны 2 ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, мэдалямі.
|