Меню сайта
Чат
Сейчас в чате:
Сейчас на сайте:
Аноним
Наш опрос
Как вы относитесь к
переименованию
Червеня в Игумен?
За
Против
Мне все равно
Давайте назовем ещё как-нибудь

всего голосов
23.01.2005

Камунальнікі "распранаюць" кватэраплацельшчыкаў. Хто ix спыніць?

Памятаеце рэкламу: навошта плаціць больш за тую ж якасць? Дык вось дазналіся аднойчы жыхары дома №101 па вуліцы Барыкіна ў Чэрвені пра прыборы групавога ўліку цяпла, ці, прасцей кажучы, лічыльнікі, дзякуючы якім можна істотна эканоміць грошы пры аплаце за ацяпленне. Ды і афіцыйнае рашэнне абавязвае камунальныя службы да лістапада 2005 года абсталяваць такімі прыборамі, а таксама сістэмамі рэгулявання падачы цяпла, усе жылыя дамы, у якіх больш за 20 кватэр. Аднак з-за недахопу фінансавых сродкаў гэты працэс ідзе, мякка кажучы, марудна. Сітуацыя выглядала б яшчэ горш, калі б не ініцыятыва саміх жыхароў. Так, па звестках РУП "Чэрвеньская жыллёва-камунальная гаспадарка", на сёння лічыльнікі цеплавой энергіі ўстаноўлены ў 35 шматкватэрных дамах, якія гэтае прадпрыемства абслугоўвае, з іх толькі ў дзевяці - за кошт камунгасу. У астатніх прыборы ў складчыну набылі самі жыхары. Менавіта так зрабілі летась і ў доме №101.

— Пераконваць людзей у тым, што лічыльнік - гэта выгадна, доўга не прыйшлося. А вось сабраць грошы было крыху складаней, - узгадвае жыхар кватэры №2 Аляксандр Залескі, адзін з ініцыятараў устаноўкі прыбора групавога ўліку цяпла, ён жа - адказны прадстаўнік, які штодня запісвае яго паказанні і мае стасункі з камунгасам. Урэшце, "скінуліся" ўсе па 30 тысяч і 11 сакавіка мінулага года ўстанавілі лічыльнік. Дык вось за месяц з невялікім мы, дзякуючы зніжэнню аплаты за ацяпленне, фактычна вярнулі грошы, патрачаныя на набыццё прыбора.

Нядоўга музыка іграла...

...Мінулі вясна і лета, надышла восень. Пачаўся новы ацяпляльны сезон. Лічыльнік у доме №101 па-ранейшаму дапамагаў яго жыхарам эканоміць грошы. Але вось 10 снежня... — Прыехалі да мяне начальнік жыллёва-эксплуатацыйнага ўчастка камунгасу Батурчык, начальнік кацельнай гаспадаркі Баброўскі і майстар Суша, - распавядае Аляксандр Залескі. - Пацікавіліся тэмпературай у кватэры, папрасілі адкрыць падвал, у якім устаноўлены лічыльнік, запісалі яго паказанні... А праз дзень прыходзіць да мяне на працу Суша: "Трэба акт падпісаць!". Што за акт? Які? Аказваецца, згаданыя мной службовыя асобы прызналі наш лічыльнік... няспраўным: Пры складанні акта ніякія спецыялісты яго не правяралі і заключэння наконт няспраўнасці не давалі. Далібог, як у трыццаць сёмым годзе: "асобая тройка пастанавіла"...

- Дарэчы, лічыльнік зусім новы, гарантыйны, і ў нас на яго ёсць "Пасведчанне аб дзяржаўнай паверцы", выдадзенае 4 сакавіка 2004 года РУП "Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі" Камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, - зазначае Аляксандр Залескі. — Гэтая паверка сапраўдная тэрмінам на два гады.

...Улічваючы, што менавіта складзены службовымі асобамі ЖКГ акт і стаў кропкай адліку "камунальных "разборак", варта прывесці яго змест (на мове арыгінала), выключыўшы даныя лічыльніка на момант запісу паказанняў, якія неістотныя для сутнасці праблемы. Магчыма, ён зацікавіць і тых, у чыёй кампетэнцыі даваць прававую ацэнку падобным дакументам.

АКТ

В связи со значительным расхождением расчётных данных и показаний теплового счётчика и учитывая, что температура в квартирах составляет 20°С, теплосчётчик ТЭМ-0.5М признать неисправным. Счётчик направить на внеочередную поверку... (Далей прыведзвны двныя тчыльнша на момант запісу паказанняу — аут.)

...Абонент считается безучётным с 1.12.2004 до предоставления акта внеочередной поверки теплового счётчика.

Подписи:

Начальник ЖЭУ В.Ф.Батурчик

Начальник кот. хоз. А.И.Бобровский

Мастер ЖЭУ М.П.Суша

Пытанняў болей, чым адказаў

Не ведаю, як у юрыстаў, але ў чытачоў, якія такой адукацыі не маюць, пасля знаёмства з гэтым актам можа ўзнікнуць адразу некалькі пытанняў.

Першае. Якім дакументам кіраваліся ў камунгасе, прымаючы рашэнне прызнаць лічыльнік няспраўным без адпаведнага тэхнічнага заключэння?

Другое. Што гэта за "разліковыя даныя", на якія спасылаюцца складальнікі акта?

Трэцяе. Чаму "абанент лічыцца безуліковым" з 1.12.2004, а не з таго дня, калі быў складзены акт (10.12.2004 г.)?

Па адказы аўтар гэтых радкоў звярнуўся да галоўнага інжынера РУП "Чэрвеньская жыллёва-камунальная гаспадарка" Віктара Гурыновіча.

Паводле яго слоў, дакумента, які дае падставу прызнаць лічыльнік несапраўдным без адпаведнага тэхнічнага заключэння, не існуе. Ёсць нібыта вусныя рэкамендацыі на гэты конт абласнога ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

"Разліковыя даныя", пра якія ідзе гаворка ў акце, Віктар Гурыновіч паказаў. Уяўляюць яны сабой складзеную "ад рукі" табліцу пад назвай "Анализ потребления тепловой энергии по жнлым домам г.Червеня с установленнымм счётчикамм тепла за ноябрь 2004 г.". У апошняй яе калонцы пазначана сярэдняя затрата цяпла на 1 квадратны метр кватэры ў гігакалорыях. Па дому №101 яна за лістапад, згодна паказанняў^лічыльніка, атрымалася самай малой сярод усіх дамоў - 0,0108 гігакалорыі. Зацверджаная ж райвыканкамам норма, па якой разлічвалася аплата за ацяпленне ў лістападзе для жыхароў дамоў, дзе няма лічыльнікаў,- 0,039 гігакалорыі. Вось гэта "значнае разыходжанне" і занепакоіла камунгас. Але цікава і тое, што ні па аднаму з дамоў, якія значацца ў табліцы, паказанні лічыльнікаў не наблізіліся да названай нормы: дом 68Б па вуліцы Барыкіна - 0,0135 гігакалорыі, дом №95 па гэтай жа вуліцы - 0,015. Больш за іншых паказаў лічыльнік у доме №85 па вуліцы Барыкіна - 0,0245 гігакалорыі.

Дык што, усе лічыльнікі цяпер можна прызнаць няспраўнымі? Ці, мо, усё-такі ўстаноўленая норма не адпавядае рэчаіснасці? Ёсць над чым падумаць!

А наконт таго, чаму "абанент лічыцца безуліковым" менавіта з 1 снежня, а не з 10 снежня, калі быў складзены акт, Віктар Гурыновіч увогуле не здолеў даць зразумелага адказу. Па логіцы камунгаса, з гэткім жа поспехам "абанент" мог стаць "безуліковым" з 1 лістапада ці ўвогуле з пачатку ацяпляльнага сезону... Зрэшты, калі мець на ўвазе, што акт быў складзены не на аснове дакументаў, а па нейкіх вусных рэкамендацыях, у жыхароў дома №101 ёсць падставы аспрэчваць яго ва ўстаноўленым законам парадку. У такім выпадку пытанне маніпуляцыі з датамі ніяк не абмінеш...

"Грошы на бочку!"

Магчыма, не ўсе чытачы зразумелі сэнс выразу "безуліковы абанент". Ён азначае, што за снежань камунгас разлічыў жыхарам дома №101 аплату за ацяпленне па таму самаму славутаму нарматыву, што зацвярджае райвыканкам для дамоў, дзе няма лічыльнікаў. У выніку яны ўбачылі ў сваіх снежаньскіх жыроўках рахункі за ацяпленне, амаль у чатыры разы большыя, чым у лістападзе. Напрыклад, за лістапад сям'я з трох чалавек, якая жыве ў двухпакаёўцы агульнай плошчай 49,74 квадратных метра, заплаціла за ацяпленне 15 тысяч 609 рублёў, а ў снежні ёй за гэтую паслугу камунгас выставіў рахунак ужо на 56 тысяч 313 рублёў.

Вось вам і новая тэхналогія павышэння кошту камунальных паслуг! I патрабаванне кіраўніка дзяржавы наконт таго, што камунальныя тарыфы не павінны павялічвацца за год больш чым на 5 долараў.быццам бы выконваецца: як было ў лістападзе 29029.90 рубля за гігакалорыю, так у снежні і засталося. А навошта "бацьку" гнявіць!? Ёсць іншы арыгінальны ход: сабралі "тройку", склалі акт і налічылі тых гігакалорый, як кажуць, на ўсю катушку. Але з жыхарамі дома №101 такі "фокус", падобна, не пройдзе.

Усе на сход!

Пасля атрымання неаднаразова памянёнага ўжо акта, Аляксандру Залескаму, як адказнаму прадстаўніку, нічога не заставалася рабіць, як даказваць, што лічыльнік спраўны. Напісаў ён заяву дырэктару сталічнага сумеснага прадпрыемства "АРВАС", якое вырабіла прыбор, з просьбай накіраваць у Чэрвень камісію для гарантыйнай праверкі яго спраўнасці, узяў адносіну з камунгасу і адвёз гэтыя паперы ў Мінск.

— Камісія з прадпрыемства прыехала праз тры дні, - распавядае Аляксандр Залескі. - Падключылі яны да вымяральнавы лічальнага блоку лічыльніка камп'ютэр і вызначылі, што за ўвесь тэрмін эксплуатацыі ніякіх збояў у працы прыбора не было. Праўда, высветлілася, што спецыяліст, які ўстанаўліваў лічыльнік, зманціраваў пэўныя правады з парушэннем тэхнічных умоў (аднак галоўны інжынер камунгасу Віктар Гурыновіч у той час падпісаў акт прыёмкі лічыльніка без заўваг). Акрамя таго, камісія прадпісала пачысціць унутраную паверхню аднаго з прыбораў лічыльніка. Заключэння аб тым, што лічыльнік няспраўны, зроблена не было. Прыехаў спецыяліст, па-новаму зманціраваў правады. Мы пачысцілі паверхню прыбора^аця яна і так была чыстая. Але і пасля гэтага ніякіх істотных змен у паказаннях лічыльніка не адбылося.

...А камунгас між тым па-ранейшаму настойваў на сваім: маўляў, лічыльнік няспраўны. I тады Аляксандр Залескі прапанаваў жыхарам дома сабрацца на сход, каб разам з прадстаўнікамі РУП "Чэрвеньская жыллёва-камунальная гаспадарка" паспрабаваць спакойна разабрацца ў сітуацыі.

Сход адбыўся ўвечары акурат пад стары Новы год. Людзей пад адзіным у наваколлі ліхтаром ля чацвёртага пад'езду сабралася багата. Камунгас прадстаўляў усё той жа галоўны інжынер Віктар Гурыновіч. Па шчырасці, сапраўднага канструктыўнага дыялогу не атрымалася:' кожны адстойваў сваю праўду, а ўвогуле пераважалі эмоцыі. Мо, і не самы лепшы варыянт гутарыць вось так, стоячы на вуліцы ў паўзмроку. I ўсе ж, пэўны "прагрэс у перамовах" быў дасягнуты. Па-першае, Віктар Гурыновіч пагадзіўся з тым, што камунгас заплаціць СП "АРВАС" за выклік іх спецыялістаў, калі падчас паўторнага прыезду будзе дадзена заключэнне аб спраўнасці лічыльніка. Па-другое, ён паабяцаў, што, калі лічыльнік прызнаюць спраўным, спагнаныя з жыхароў дома "лішнія" грошы камунгас верне, праўда, не наяўнымі, а праз пераразлік у наступных месяцах. Акрамя таго, калі на сходзе высветлілася, што за снежань аплата за ацяпленне была разлічана па лістападаўскаму нарматыву, бо снежаньскі на момант налічэння яшчэ не быў зацверджаны райвыканкамам, удзельнікі сходу запатрабавалі зрабіць разлік па-новаму. На сённяшні дзень гэтае патрабаванне камунгас выканаў.

Але, мабыць, галоўным вынікам сходу стала стварэнне на ім няштатнага дамавога камітэта, які ў далейшым павінен абараняць інтарэсы ўсіх жыхароў дома ў спрэчных пытаннях.

Спецыялісты СП "АРВАС": "Лічыльнік спраўны!"

Галоўны інжынер камунгасу Віктар Гурыновіч: "Гэта мы яшчэ пабачым!"

Пасля таго, як Аляксандр Залескі адвёз у Мінск гарантыйнае пісьмо з камунгасу, спецыялісты СП "АРВАС" не прымусілі сябе доўга чакаць. У гэты аўторак яны прыехалі ў Чэрвень, правялі неабходныя вымярэнні на вузле ўліку цеплавой энергіі дома №101 і па іх выніках склалі тэхнічны акт, у якім, у прыватнасці, гаворыцца:

"Комиссия в составе: инженер СП «АРВАС» 000 Иванович А.А., представитель дома Залесский А.В., главный инженер ЖКХ Гуринович В.Ф. составила настоящий акт о том, что произведена проверка показаний расхода теплосчётчика ТЭМ с помощью расходомера «Взлёт ПР». Показания температуры совпадают с ртутными.

Заключение по характеру неисправности: показания ТЭМ-05М совпадают с показаниями «Взлёт». ТЭМ-05М N945364 исправный, годен к эксплуатации

Віктар Гурыновіч зрабіў да акта прыпіску: "Оставляем право перепроверки заключения независимой организацией". Паводле яго слоў, гэтая "незалежная арганізацыя" завітае ў Чэрвень днямі. Узнікае пытанне: а чаму не зрабілі так перад тым, як павышаць аплату за ацяпленне і гэтым самым, па сутнасці, "распранаць" людзей? Спадзяваліся на тое, што цярпліва пагодзяцца?

Зрэшты, кропка ў гэтай гісторыі яшчэ не пастаўлена. Як не зададзены камунгасу і не высветлены да канца многія пытанні. Напрыклад, Аляксандр Залескі занепакоена разважае: "Ну, дакажам мы, нарэшце, што лічыльнік спраўны. Хаця, па-мойму, і так ужо даказалі. Але дзе гарантыя, што праз месяц не збярэцца новая "тройка" і зноў не прызнае наш лічыльнік няспраўным?".

А тым часам частка жыхароў дома №101 вырашыла ўвогуле не аплачваць жыроўкі за снежань, пакуль не скончацца "камунальныя разборкi".

Магчыма, і хтосьці з вас, шаноўныя чытачы, трапіў у падобную сітуацыю? Тэлефануйце.

Ігар Адамовіч. Кантактны тэлефон 5-55-04.

Дарэчы:

Аб тым, што не ўсё ладна ў камунгасаўскіх квітках на аплату, засведчыў сваім пісьмом у газету "Советская Белоруссия" і жыхар Чэрвеня Уладзімір Ларыёнаў.

Раньше, - пишет он, - мы платили за горячую воду, которая почему-то всегда была лишь тёплой. Когда жильцы стали возмущаться, в квитанциях об оплате за коммунальные услуги вместо графы "горячая вода" появился "подогрев воды". "Подогрев" обходится недёшево -за ноябрь 2004 года я заплатил 19 тысяч рублей, в квитанции, которую получил на днях, - уже