Хутка ёлкі заззяюць агнямі
Дабрачынная навагодняя ёлка з удзелам старшыні райвыканкама Аляксандра Лапаткі адбудзецца 29 снежня ў гарадскім Доме культуры. На яе запросяць 100 школьнікаў і навучэнцаў сярэдне-спецыяльных устаноў з усіх куткоў Чэрвеньшчыны: пераможцаў прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў.
Пад апекай раённых уладаў таксама пройдуць навагоднія прадстаўленні для дзяцей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, дзяцей з малазабяспечаных сем'яў і дзяцей-сірот, актывістаў дзіцячых грамадскіх арганізацый.
...А Дзед Мароз танцуе і пяе
Чэрвеньскае раённае спажывецкае таварыства набыло для універсамаў "Ігуменскі" і "Смілавіцкі" двух электронных Дзедаў Марозаў. Казачныя персанажы не проста ўпрыгожваюць сваім выглядам гандлёвыя залы, але яшчэ танцуюць і спяваюць, ствараючы ў крамах перадсвяточную атмасферу.
Дарэчы, пра хуткі надыход самага жаданага свята сёння нагадваюць усе магазіны райпо. Кожны з іх, дзякуючы багатай фантазіі прадаўцоў, займеў яркае адмысловае ўбранне.
Як звычайна, напярэдадні Новага года ў гандлёвых кропках спажывецкага таварыства прадстаўлены шырокі асартымент падарункавых набораў цукерак кандытарскай фабрыкі "Камунарка" і ўласнай фасоўкі. На пэўныя групы нехарчовых тавараў устаноўлены скідкі.
Падаўжаецца рэжым працы магазінаў.
Шматкватэрныя дамы атрымліваюць... пашпарты
Спецыяльныя таблічкі-пашпарты пачаў усталёўваць на шматкватэрных дамах у райцэнтры Чэрвеньскі камунгас.
Кожная з іх утрымлівае інфармацыю пра адрас дома, год яго пабудовы, агульную плошчу і плошчу кватэр, а таксама - звесткі пра перыядычнасць тэхнічнага абслугоўвання, сацыяльныя стандарты тэмпературнага рэжыму, абсталяванне прыборамі групавога ўліку, тэлефоны адказных работнікаў ЖКГ і аварыйных службаў.
Першымі такія пашпарты займелі шматкватэрныя дамы на вуліцы Ленінскай і Мінскай, а ўсяго яны будуць усталяваны больш чым на ста "камунгасаўскіх" дамах у Чэрвені, Смілавічах, Астравах, Натальеўску і Любішына.
Каралева барцоўскага дывана
Сустрэўшы гэтую сімпатычную юную асобу на вуліцы, цяжка паверыць, што перад вамі спартсменка,
якая займаецца... вольнай барацьбой. Між тым, дзевяцікласніца другой чэрвеньскай школы
Алена Кароль не проста трэніруецца і выступае на спаборніцтвах, але і перамагае ў іх.
Сярод сваіх равесніц яна на сёння - адна з мацнейшых у Беларусі.
А пачыналася ўсе з наведвання трэнажорнай залы фізкультурна-аздараўленчага комплексу Чэрвеньскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.
Першым на вольную барацьбу запісаўся мой малодшы брат Слава, - узгадвае Алена. - У спартыўную школу хадзілі разам: ён - у барцоўскую залу, а я ў суседнім памяшканні "асвойвала" трэнажоры. А потым прыахвоцілася і да барацьбы. Спачатку не думала, што гэта будзе сур'ёзнае захапленне. Алё калі на першых жа абласных спаборніцтвах выйграла некалькі
схватак і заняла чацвёртае месца, з'явілася жаданне ўдасканальвацца, каб стаць лепшай.
...З дня, калі Лена ўпершыню ступіла на барцоўскі дыван, не прайшло яшчэ і два гады. Аднак за гэты час яна паспела двойчы перамагчы ў рэспубліканскіх спаборніцтвах. Асабліва ўразіла спецыялістаў сёлетняе выступленне нашай зямлячкі на першынстве Беларусі ў залік спартакіяды дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ. На шляху да вышэйшай прыступкі п'едэстала гонару дзяўчына паклала на лапаткі ўсіх сваіх саперніц, якія, дарэчы, на год старэйшыя за яе. У тым ліку - удзельніцу еўрапейскага і сусветнага чэмпіянатаў Марыну Купрыну.
У Лены - прыродны талент, - гаворыць яе трэнер Валерый Баторшын. - Але любы талент загіне, калі яго не развіваць. Сакрэт поспеху маёй выхаванкі - талент, памножаны на працавітасць, цярплівасць, настойлівасць і вялікую волю да перамогі. Разам з братам Славам (дарэчы, таксама вельмі таленавітым і перспектыўным хлопчыкам) Лена першай прыходзіць на трэніроўкі і апошняй пакідае залу.
...У пачатку новага года Алену Кароль чакаюць, бадай самыя адказныя ў жыцці старты. Ёй, як рэальнай кандыдатцы ў зборную Беларусі, якая ўлетку возьме ўдзел у чэмпіянаце Еўропы сярод кадэтаў, трэба будзе пацвердзіць сваё майстэрства на рэспубліканскіх Алімпійскіх Днях моладзі і двух міжнародных турнірах. Няхай жа спадарожнічае нашай спартыўнай "зорачцы" поспех!
|
"Навагодні калейдаскоп" Ксеніі Баталікай
Больш за 900 навагодніх і калядных паштовак налічвае калекцыя жыхаркі вёскі Натальеўск Ксеніі Баталінай. Частку з іх гэтымі днямі можна пабачыць на выставе пад назвай "Навагодні калейдаскоп", якая адкрылася ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Пакуль тут прадстаўлены паштоўкі, якія пабачылі свет у 50 - 90 гадах мінулага стагоддзя. А бліжэй да Новага года выставу папоўняць копіі унікальных паштовак 1908 - 1915 гадоў.
У доме-інтэрнаце рыхтуюцца да наваселля
Ў другой палове снежня запланавана здаць у эксплуатацыю апошнюю, трэцюю чаргу новага комплексу будынкаў Чэрвеньскага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Яна ўключае ў сябе адміністрацыйны корпус, актавую залу, басейн і жылы корпус на 160 месцаў.
Першая і другая чэргі комплексу (два жылыя корпусы і сталовая), які пабудаваны па прэзідэнцкай праграме "Дзеці Беларусі", былі ўведзены ў эксплуатацыю ў верасні - снежні мінулага года.
Бывай - аздараўленчы комплекс...
Гэтымі днямі ў Чэрвені разбіраюць недабудаваны фізкультурна-аздараўленчы комплекс.
Як патлумачылі ў аддзеле па фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, рашэнне аб дэмантажы канструкцый прынята на падставе "Прапаноў па фізкультурна-спартыўных аб'ектах незавершанага будаўніцтва", распрацаваных Мінскім абласным выканаўчым камітэтам.
Узвядзенне комплексу пачалося ў 1990 годзе, але было спынена праз шэсць гадоў з-за недахопу фінансавання. Канструкцыю не закансервавалі, і з цягам часу пад уздзеяннем атмасферных працэсаў яна стала непрыгоднай для далейшага будаўніцтва.
Вяселлі спраўляюць часцей, нараджаюць менш
За 11 месяцаў года ў раёне зарэгістравана 212 шлюбаў і 67 выпадкаў скасавання шлюбу.
У параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года колькасць шлюбаў узрасла на 11,6 працэнта (у тым ліку ў гарадскіх паселішчах -на 24), а колькасць скасаванняў шлюбу зменшылася на 19,3 працэнта.
У студзені-лістападзе на Чэрвеньшчыне нарадзілася 288 дзяцей - на 18 менш, чым за 11 месяцаў мінулага года. У гарадской мясцовасці нараджальнасць знізілася на 17,2 працэнта, на вёсцы - узрасла на 2,9 працэнта.
Смиловичский байрам
Второго декабря восемь команд из Дзержинска, Копыля, Марьиной Горки, Червеня и Смилович сказали друг другу «Салям алейкум!» на «Смиловичском байраме».
Как следует из названия, дело было в Смиловичах, и дело это было праздником.
Правда, барана нэ рэзали - играли в «Что? Где? Когда?», «Свою игру» и «Марш-бросок». Уже второй год проходят здесь интеллектуальные игры для учащихся профтехучилищ, лицеев и колледжей. Организуют сие действо отдел по делам молодежи Червенского райисполкома, интеллектуальный клуб «Игумен» и Смиловичский лицей. В прошлом году победу и приз, а также почет и воздушные поцелуи поклонниц увезла в свой город команда из Могилева. А на сей раз случилась такая приятная штукенция - всех обставила и в «Что? Где? Когда?», и в «Своей игре» червенская команда из ПТУ-80. Вот тебе и «Джокер»! Запоминайте их имена: Максим Дерюго (капитан), Леня Забавский, Денис Петрашкевич, Миша Качан, Коля Гоман, Паша Зыль, Руслан Куливец, Саша Лаговский. Все, кроме самого младшего, Саши, поступили в ПТУ осенью после 11 классов и проучатся здесь 1 год. А Лаговского, хоть он и младше, взяли в команду потому, что он очень уж сообразительный. Многие играли раньше в «Что? Где? Когда?» в своих школах, так что новичками себя не чувствовали. Да и с прессой общались так, словно не реже раза в месяц снимаются для какого-нибудь телешоу.
Ну, а мы присоединяемся к поздравлениям, которых ребята за эти дни, наверное, наслушались во все уши! И желаем по возможности и в дальнейшем быт таким «Джокером», который приятно удивляет!
|