| Чат |
Сейчас в чате:
|
Сейчас на сайте:
Аноним
|
|
|
26.06.2004
Навіны
15 дзяцей працаўнікоў сельскай гаспадаркі з нашага раёна накіраваліся заўчора ў Францыю.
Па запрашэньню асацыяцыі «Эльзас-Беларусь», з якой падтрымлівае сяброўскія сувязі Чэрвеньскі
райкам прафсаюза работнікаў АПК, яны на працягу месяца будуць адпачываць і аздараўляцца ў
французскіх семях.
Сёння Беларуская асацыяцыя ахвяр палітычных рэпрэсій, партыя БНФ і грамадскае культурна-асветніцкае
таварыства «Ігумен» ладзяць ва ўрочышчы «Цагельня» ля Чэрвеня жалобны мітынг з нагоды расстрэлу
ў гэтых мясцінах 27 чэрвеня 1941 года вязняў мінскай турмы грамадзян Беларусі, Літвы і Польшчы.
Намеснік дырэктара Чэрвеньскага дома дзіцячай творчасці Ірына Батура заўтра будзе прымаць удзел у абласным Дні Моладзі ў Маладзечна. Яна ў ліку 10 прадстаўнікоў раёнаў вобласці атрымае падзяку старшыні аблвыканкама Мікалая Дамашкевіча
за ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Ірына зяўляецца каардынатарам дзіцячага грамадскага руху
ў раёне, а з нядаўняга часу і арганізатарам раённага клуба ЮНЕСКА.
10 падлеткаў з Чэрвеня праз дзень накіруюцца ў традыцыйны «Зорны паход па месцах баявой славы».
Разам з двума кіраўнікамі дарослымі хлопцы і дзяўчаты дойдуць да вёскі Чырвоны Бераг.
Разбіўшы лагер, яны ўпарадкуюць помнік ахвярам вайны, што знаходзіцца непадалёку ад вёскі ў лясным масіве.
Завяршыўся першы тур більярднага турніру на прыз газеты «Раённы веснік». 3 адзінаццаці прэтэндэнтаў,
якія гулялі па кругавой сістэме, у паўфінал прабіліся Андрэй Янчэўскі, Павел Тарасевіч, мінулагодні
пераможца турніру Сяргей Канцур, а таксама Яраслаў Дзянько, які, упершыню прымаючы ўдзел у гэтых спаборніцтвах,
не прайграў ніводнай партыі адборачных гульняў і стаў своеасаблівым «адкрыцьцём сезону». Фінал турніру
з уручэньнем дыплёмаў і прызоў адбудзецца ў Дзень Моладзі, 27 чэрвеня, у 15.00 у більярдным клубе «У каміна».
«Гарызонт» са скідкай
З 19 красавіка па 19 ліпеня ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, інваліды вайны, ветэраны працы могуць набыць
у магазіне «Усё для дома» новы тэлевізар «Гарызонт» са скідкай па аплаце за яго.
Такую акцыю, прысьвечаную 60-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, праводзіць завод «Гарызонт» ва ўсіх гандлёвых кропках, дзе ёсць фірменныя секцыі прадпрыемства. Паміж вышэйназваным чэрвеньскім магазінам заключаны дагавор з заводам
на пастаўку прадукцыі знакамітай беларускай маркі.
Скідкі існуюць на дзве мадэлі: тэлевізар з экранам 51 см каштуе ў азначаны перыяд 269 тысяч, з экранам 54 см 309 тысяч. Такім чынам, для пакупніка эканомія складае амаль 180 тысяч рублёў. 3 пачатку акцыі тэлевізары са скідкай набылі больш за 200 пакупнікоў. Гарантыя на любы «Гарызонт» зараз падоўжана да трох гадоў, прычым тэлевізар у выпадку паломкі падчас гарантыйнага тэрміну рамантуецца на даму пакупніка. Усё гэта выклікае ў людзей вялікую зацікаўленасць, павялічвае попыт на прадукцыю. Як вынік новыя тэлевізары замест прададзеных кожны тыдзень папаўняюць паліцы фірменнай секцыі з прыгожым сучасным лагатыпам Гарызонта«.
Выпускнікі паказалі сярэдні ўзровень ведаў па мовах
На абавязковым тэсціраванні па рускай і беларускай мовах, якое адбылося ў СШ № 4 г. Чэрвеня, выпускнікі школ раёна ў цэлым паказалі сярэдні ўзровень ведаў. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Анатоль Манжынскі.
У тэсціраванні па рускай мове ўдзельнічалі 62 адзінаццацікласнікі. На «дзесятку» справілася з тэстамі Аксана Цімафеева з СШ № 4 (97 балаў са 100 магчымых). Яшчэ шэсць чалавек атрымалі адзнаку «дзевяць», што таксама адпавядае вышэйшаму ўзроўню ведаў. 14 школьнікаў «пратэсціраваліся» на 7-8 (дастатковы ўзровень), 16 на 5-6 (сярэдні ўзровень), 24 на 3-4 (здавальняючы ўзровень), 1 на 2 (нізкі ўзровень).
191 выпускнік браў удзел у абавязковым тэсціраванні па беларускай мове. Высокага ўзроўню ведаў не паказаў ніхто, дастатковы 23 чалавекі, сярэдні 74, здавальняючы 92, нізкі 2 чалавекі.
|
«Марш-бросок» завершен
Ждем результатов.
Яны атрымалі медалі «За выдатныя вынікі ў вучэбнай дзейнасці»
Загадам начальніка аддзела адукацыі райвыканкама ад 17 чэрвеня 2004 года за выдатныя
вынікі ў вучэбнай дзейнасці ўзнагароджаны выпускнікі школ:
Залатым медалём
Свірская Вікторыя Міхайлаўна гімназія № 1 г. Чэрвеня;
Ананка Яраслава ўладзіміраўна СШ № 4 г. Чэрвеня;
Варламаў Алег Міхайлавіч СШ № 4 г. Чэрвеня;
Стрэльская Таццяна Мікалаеўна СШ № 4 г. Чэрвеня;
Байтус Ніна Аляксандраўна Руднянская СШ-сад;
Чэсная Ірына Мікалаеўна Новазелянькоўская СШ-сад.
Сярэбраным медалём
Вядзёрка Максім Міхайлавіч гімназія № 1 г. Чэрвеня;
Кацько Кацярына Аляксандраўна СШ № 2 г. Чэрвеня;
Лызо Сяргей Анатольевіч СШ № 4 г. Чэрвеня.
Смілавіцкая школа-інтэрнат ліквідуецца
У сувязі са скарачэньнем колькасці выхаванцаў у
інтэрнатах Мінскай вобласці, выкананнем пастановы
Савета Міністраў РБ № 370 ад 26.03.2002 года «Аб рэарганізацыі сетак устаноў адукацыі» і са згоды
старшыні Мінаблвыканкама Мікалая Дамашкевіча, раённы выканаўчы камітэт 14 чэрвеня прыняў рашэнне аб
ліквідацыі Смілавіцкай школы-інтэрната для дзяцей сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
Як паведаміў начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Сяргей Варанько, да 1 верасня будзе
вырашана пытанне аб перасяленні выхаванцаў школы-інтэрната ў іншыя ўстановы.
Большасць з іх пачне новы навучальны год у адкрытай летась Слуцкай школе-інтэрнаце, дзе
ёсць кампютэрныя класы, басэйн, сучасная спартыўная зала.
Педагагічныя работнікі ліквідуемай школы-інтэрната, па словах
С. Варанько, будуць працаўладкаваны ва ўстановы адукацыі Смілавічаў і навакольных вёсак.
Прапануюць працу і частцы тэхнічнага персаналу. А будынкі школы-інтэрната зоймуць мясцовыя Дом дзіцячай творчасці і бальніца.
Спорт
Сёстры Усовічы прызёркі кубка Еўропы
На спаборніцтвах Кубка Еўропы па лёгкай атлетыцы (першая ліга),
якія завяршыліся днямі ў балгарскім горадзе Плоўдзіве, зноў заявілі аб
сабе нашы зямлячкі з Чэрвеня, сёстры Святлана і Ілона Усовічы.
Святлана заняла другое месца ў бегу на 400 метраў. Таксама другой прыйшла на фініш жаночая эстафетная
каманда Беларусі (4×400 метраў), за якую выступаюць абедзве сястры.
Нагадаем, што Святлана Усовіч ужо заваявала ліцэнзію на ўдзел у сёлетніх
Алімпійскіх гульнях, а Ілоне яшчэ давядзецца пазмагацца за месца ў алімпійскай эстафетнай зборнай на чэмпіянаце
Беларусі, які адбудзецца ў ліпені.
Нашы юныя легкаатлеты сярод мацнейшых у вобласці
У Мінску на спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы ў праграме абласных Алімпійскіх дзён моладзі другое месца
заняла каманда Чэрвеньскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.
У асабістым заліку першымі сталі Кацярына Шыдлоўская (СШ № 2 г. п. Смілавічы, бег 100 і 200 метраў), Юлія Камейша (СШ № 3 г. Чэрвеня, бег 400 метраў з барерамі) і Мікалай Свірыдовіч (СШ № 3 г. Чэрвеня, бег 800 метраў). Трэці вынік па скачках у даўжыню паказаў Анатоль Бурак з СШ № 2 г. п. Смілавічы.
У паўфінал не трапілі
У сераду ў Марінай Горцы адбыўся паўторны чвэрцьфінальны матч
Кубка Мінскай вобласці па футболу паміж мясцовай камандай «ДЗЮСШ-ФК «Рудзенск» (Пухавіцкі раён) і «Колас» (Чэрвень).
Гульня скончылася ўнічыю 2:2 (у чэрвеньцаў вызначыліся С. Канцур і Д. Чысты). Па суме дзвюх сустрэч у паўфінал выйшлі пухаўчане, якія тыдзень таму ў Чэрвені перамаглі «Колас» 6:1.
У лідэрах пакуль «Дрым цім»
У мінулую суботу адбыўся другі тур Кубка раёна па футболу. Каманда студэнтаў «Дрым Цім» перамагла
выхаванцаў ДЗЮСШ 6:2, а ветэраны футбола згулялі ўнічыю са спартсменамі групы «Здароўе» 3:3.
Такім чынам, перад апошнім турам кругавога турніру, які будзе згуляны сёння, становішча каманд наступнае:
«Дрым Цім» 4 ачкі, ДЗЮСШ 3, «Здароўе» 2, «Ветэран» 1.
Засігналіць пачуюць
149 аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, якія спецыяльным сігналам паведамляюць аб узгаранні,
устаноўлены з пачатку года на Чэрвеньшчыне ў дамах і кватэрах, дзе жывуць інваліды,
адзінокія састарэлыя і маламаёмныя грамадзяне, шматдзетныя семі.
Як паведаміў выконваючы абавязкі начальніка інспекцыі дзяржпажнагляду раёна Сяргей Кудзін, набываюцца
яны за сродкі, выдзеленыя з раённага бюджэту ў рамках «Дзяржаўнай праграмы па папярэджаньню гібелі і траўматызму
людзей пры ўзнікненні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый на 2002-2006 гады». Найбольш актыўна ідзе ўстаноўка апавяшчальнікаў у Руднянскім сельсавеце. Там імі ўжо абсталявалі каля 80 працэнтаў дамоў, у якіх жывуць сацыяльна неабароненыя вяскоўцы.
|
19.06.2004
Выпускнікі развітваюцца са школай
Сёння ў большасці сярэдніх школ раёна адбудуцца выпускныя вечары.
Як паведаміў начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Сяргей Варанько ў праграмах іх правядзення - уручэнне выпускнікам атэстатаў, культурна-забаўляльныя мерапрыемствы, "салодкі стол" традыцыйная сустрэча світання. Разам з тым, паводле слоў
С. Варанько падчас вечароў забаронена ўжыванне спіртных напіткаў, правядзенне сумесных мерапрыемства выпускнікоў, іх бацькоў і настаўнікаў на базе пунктаў грамадскага харчаваньня. Такое распараджэнне на падставе рэкамендацый Міністэрства адукацыі і распараджэння ўпраўленьня адукацыі аблвыканкама прыняў раённы выканаўчы камітэт. У адпаведнасці з ім грамадскі парадак на вечарах у кожнай школе будуць ахоўваць супрацоўнікі міліцыі.
"Пирамида"-3: вы готовы?
Бильярдный клуб "У камина" организует третий ежегодный турнир по бильярду. В этом году он приурочен к 60-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков. Один из главных призов предоставляет газета "Районный вестник". Отборочные игры состоятся в понедельник, 21 июня в 19:00. Всех желающих проверить себя в "Пирамиде" просьба за выходные подать заявки непосредственно в клуб или по телефонам 56611, 7637390.
Дмитрий Красногир, президент бильярдного клуба "У камина"
|
Неугомонная Надька
Со мной недавно случилась премерзопакостнейшая вещь: я сломала ногу! Но если кто-то подумал, что это может выбить меня из колеи общественной жизни он просто меня не знает! Моя команда подала заявку на участие в поисковой игре
«Марш-бросок», и мы собираемся не просто поприсутствовать, а победить. Правда, носиться со сломанной ногой по улицам и окрестным полям я, к сожалению не смогу. Но зато из меня получиться неплохой, на мой взгляд, координатор. Буду передавать своей команде необходимую информацию, подбадривать и настраивать на победу! А всем коллегам по игре желаю оптимизма и хорошего настроения.
Надя Патрихалина, студентка политехнического университета
Спорт
Суседзі не пакінулі нам шанцаў...
Надзвычай няўдала стартаваў у спаборніцтвах Кубка Мінскай вобласці па футболу
чэрвеньскі "Колас".
У першым чвэрцьфінальным матчы нашы футбалісты на сваім полі безнадзейна прайгралі камандзе "ДЮСШ-ФК "Рудзенск" з Пухавіцкага раёна - 1:6 (адзіны гол у чэрвеньцаў на рахунку Сяргея Забаронка). Цяпер "Коласу", каб трапіць у паўфінал, трэба забіваць пухаўчанам у гасцях не менш за шэсць мячоў. Сустрэча ў адказ павінна адбыцца ў бліжэйшую сераду.
|
16.06.2004
Рабочий из Червеня облил бензином и сжег свою сожительницу
16 июня, Минск /Олег Лицкевич - БЕЛТА/. Правоохранительные органы закончили расследование по делу в отношении рабочего "Райсельхозпродэнерго". Как сообщили корреспонденту БЕЛТА в пресс-центре республиканской Прокуратуры, следствие установило, что на протяжении 2002 и 2003 годов он истязал свою сожительницу. А в июле 2003 года, когда пара поссорилась во время одной из совместных пьянок, обвиняемый облил свою подругу бензином и поджег. Сустя несколько дней женщина скончалась. Трагедия произошла в ее квартире по ул. Минской в г. Червене. В прокуратуре считают, что преступление было совершено на почве личных неприязненных отношений. Дело передано в Минский областной суд.
по материалам belta.by
|
Завершается строительство первого пускового комплекса Червенского детского психоневрологического дома-интерната
15 июня, Минск /Елена Прус - БЕЛТА/. Завершается строительство первого пускового комплекса Червенского детского психоневрологического дома-интерната, расположенного в Минской области. Как сообщила корреспонденту БЕЛТА начальник управления развития учреждений социального обслуживания и социальной помощи главного управления государственной социальной поддержки населения Министерства Вера Колядко, он включает в себя спальный корпус на 73 места и столовую на 250 посадочных мест.
По словам специалиста, строительство объекта предусмотрено президентской программой "Дети Беларуси" и включено в государственную инвестиционную программу. Из средств резервного фонда Президента Беларуси на этот объект выделено почти 5,1 млрд. рублей.
По данным на 1 июня, с начала года на первом пусковом комплексе Червенского детского психоневрологического дома-интерната освоено почти 2 млрд. рублей.
по материалам belta.by
|
12.06.2004
Наладзілі вытворчасць гідрагумату
Першыя тоны экспэрымэнтальнай партыі прадукцыі даў адзіны на сёння ў рэспубліцы цэх па вырабу рэгулятару росту раслін "Гідрагумат", які разьмясціўся на вытворчых плошчах ТАА "Астравы", што знаходзяцца на тэрыторыі Чэрвеньскага райаграсервісу.
Адна з навейшых распрацовак Інстытута праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі ўяўляе сабой водна-шчолачны раствор, які атрымліваюць шляхам хімічнай перапрацоўкі нізіннага торфу. Гідрагумат утрымлівае натрыевыя солі гумінавых кіслот, нізкамалекулярныя арганічныя кіслоты, пекціны і амінакіслоты. Прызначаны ён для апрацоўкі пасяўнога і пасадачнага матэрыялу зерневых і зернебабовых культур, агародніны, бульбы, а таксама для паліву і пазакаранёвай апрацоўкі вегетуючых раслін з мэтай паскарэньня іх росту і развіцця, павышэньня ўраджайнасьці і паляпшэння якасці прадукцыі. Даследаваньні паказалі, што гідрагумат на 8-12 працэнтаў павялічвае ўраджайнасьць зерневых, на 15-25 - агародніны. Пры прымяненні прэпарата падчас вырошчваньня бульбы скарачаецца колькасць дробных клубняў, змяншаецца паражальнасць паршой і мокрымі гнілямі, утрыманне нітратаў зьніжаецца на 20-30 працэнтаў, а ўраджайнасьць павышаецца на 25-45 цэнтнэраў з гектара.
Цэх па вытворчасці гідрагумату, сродкі на набыцьцё абсталяваньня для якога выдзелены з абласнога бюджэту, з'яўляецца ўласнасцю аблаграсервісу. Туды і будзе паступаць выручка ад рэалізацыі прэпарата.
Як паведаміў галоўны аграном райсельгасхарчу Міхаіл Сілкоў, гідрагуматам ужо апрацавана 190 гектараў збожжавых палеткаў у АП "Чэрвеньскае", СВК "Лядзенскі" і "Гануцкі". Яго ўнясенне тут сумяшчаюць з хімпраполкамі. А ўвогуле ў цэху, вытворчая магутнасць якога - 7 тон прадукцыі ў суткі, мяркуецца стварыць запас гідрагумату, каб да веснавых палявых работ наступнага года цалкам забяспечыць патрэбу ў ім гаспадарак не толькі нашага, але і іншых раёнаў Міншчыны.
Ігар Адамовіч
|
Да вайскоўцаў - "прымераць боты"
...Пасля пастраення ля Чэрвеньскага ваенкамату, дзе, як на сапраўднай ранішняй паверцы,
бадзёрыя юнацкія галасы выклікалі "Я!", аўтобус павёз у падарожжа, прыемнае думкай, што вечарам усе вернуцца дамоў...
Наперадзе дваццаць трох хлопцаў з Чэрвеньшчыны, якія сёлетнім вясенне-летнім прызывам накіроўваюцца на тэрміновую ваенную службу, чакала шмат цікавага: знаёмства з баявой тэхнікай, армейскім побытам і камандзірамі, пераадоленьне паласы перашкод, хадзьба строем, дэгустацыя сапраўднай салдацкай кашы... Усё гэта адбывалася ў Мар'інагорскім ваенным гарнізоне. Заўтрашніх "салаг" з іх блізкай будучыняй знаёмілі ўдвух праслаўленых вайсковых фарміраваннях, дзе служыць - гонар для любога беларуса: трыццатай гвардзейскай Іркуцка-Пінскай дывізіі і пятай асобнай брыгадзе спэцназу.
Спорт
"Дружба" "Дружбай", а перамога - наша!
Выдатна выступілі ў піянэрскім лёгкаатлетычным чатырохборстве "Дружба" у Мінску школьнікі нашага раёна. Яны занялі першае агульнакаманднае месца.
У хлопчыкаў каманда СШ №3 г. Чэрвеня (настаўнік Фізкультуры - Андрэй Марозаў) паказала другі вынік. У асабістым заліку першым быў вучань гэтай школы Мікалай Гоман.
У дзяўчат гонар раёна абараняла на спаборніцтвах каманда СШ №2 г.п. Смілавічы (настаўнік Фізкультуры - Васіль Гурскі). У яе - таксама другое месца, а ў асабістым заліку першынствавала Кацярына Шыдлоўская.
Каця - на п'едэстале, і Лена не нашмат адстала
У Смалявічах адбыліся спаборніцтвы па вольнай барацьбе ў праграме абласной спартакіяды дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ.
Добрыя вынікі паказалі на іх нашы дзяўчаты, якія выступалі ў вагавой катэгорыі 57 кіляграмаў. Кацярына Збароўская з СШ №4 заняла другое месца, а Алена Кароль з СШ №2 г.Чэрвеня - чацвёртае. Не выключана, што ўвосень Кацярына Збароўская возьме ўдзел у першынстве рэспублікі.
|
09.06.2004
Гран-пры абласнога конкурсу-плэнеру - у Чэрвені!
Завяршыўся чацвёрты абласны плэнер юных мастакоў, у якім сёлета прымалі ўдзел больш за трыццаць выхаванцаў мастацкіх школ Міншчыны.
|
Маляўнічыя пэйзажы Смілавіч і Азёрнага, наваколлі Лядзенскага манастыра натхнялі іх на творчасць. Амаль усе канкурсанты стварылі за гэты час па шэсць работ. Журы ацэньвала іх па трох узроставых групах: малодшая - 8-10 гадоў, сярэдняя -
11-12 гадоў, старэйшая - 13-15 гадоў. Чэрвеньскую школу мастацтваў прадстаўлялі Надзя Меснік і Маша Ашэйчык.
Абедзьве зарэкамендавалі сябе ўдала: дванаццацігадовая Маша заняла другое месца ў сярэдняй падгрупе, а
дзесяцігадовая вучаніца СШ №4 Надзя Меснік атрымала гран пры - вышэйшую ўзнагароду конкурсу-плэнера. Малюнкі нашых маленькіх зямлячак журы прызнала самымі лепшымі і годнымі да ўдзелу ў абласной выставе мастацкіх работ, прысвечаных 60-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Машу, Надзю і іх выкладчыка Віталя Ўладзіміравіча Чарнаўца ад шчырага сэрца віншуем з перамогай!
|
07.06.2004
У Чэрвеньскім краязнаўчым музеі - "Суквецце талентаў"
У Міжнародны дзень абароны дзяцей тут адкрылася выстава дзіцячай творчасці з такой назвай.
На ёй прадстаўлена больш за сто твораў (карціны, мяккія цацкі, вырабы з гліны, роспіс,вышыўка і іншае), аўтары якіх - выхаванцы мастацкага аддзялення Чэрвеньскай школы мастацтваў, Дома дзіцячай творчасці г. Чэрвеня, вучаніца чацвёртай гарадскай школы Юлія Кобзева і вучні Турэцкай базавай. школы.
Выстава будзе працаваць на працягу месяца, так што ва ўсіх жадаючых яшчэ ёсць магчымасць наведаць яе.
Чэрвеньскі "БАМ"
Сапраўды будоўля, што разгарнулася на тэрыторыі дзіцячага інтэрната для псіханеўралагічных хворых, нагадвае БАМ. Па-першае, сваёй хуткасцю. Згадзіцеся, што і вы самі, калі выдаецца праходзіць ці праяжджаць побач, кожны раз здзіўляецеся таму, як практычна "на вачах" узнімаюцца гэтыя прываблівыя будынкі з прыгожай чырвонай цэглы. А другое, чы падобна на БАМ будаўніцтва новых корпусаў інтэрната - гэта рабочыя з розных "куткоў свету".
Канешне, геаграфія не такая велізарная, як у часы СССР, але і дзяржава ў нас цяпер меншая!
Гарадок будаўнікоў
|
Дык рабочыя а Мар'інай Горкі, Мінска, Слуцка, Беразіно, іншых гарадоў
Міншчыны - лічы, што тое ж, як у Саюзе з усіх 15-ці рэспублік. Вось і атрымліваецца чэрвеньскі БАМ. Але, як зазначыў дырэктар інтэрната Віктар Ляоненка, не заўсёды гэта будаўніцтва рухалася так хутка.
- Узвядзенне новых корпусаў інтэрната планавалася яшчэ ў 1989 годзе, бо ўжо тады многія памяшканні былі з-за ўзросту непрыгодныя да эксплуатацыі. Але разваліўся Саюз, а з ім - і надзеі на новыя будынкі. Крыху ўзнаўляліся работы ў 1999-м, ды хутка зноў прыпыніліся. Цяперашняя будоўля аднавілася дзякуючы прэзідэнцкай праграме Дзеці Беларусі". Менавіта з яе выдзяляюцца сродкі на наш новы інтэрнат. Пачаліся работы ў сакавіку гэтага года. Узводзяцца тры жылыя корпусы на 300 чалавек, адміністрацыйны корпус l сталовая. Будзе ў нас і сучасная спартыўная зала, і басэйн, што вельмі важна для фізічнай і псыхічнай рэабілітацыі выхаванцаў. Дд першага ліпеня будаўнікі абавязаліся здаць "пад ключ" адзін спальны корпус і сталовую, а завяршыць асноўныя работы плануецца да канца года. Думаю, што Новы год усе нашы выхаванцы будуць сустракаць у новых пакоях, бо працуюць рабочыя старанна, хутка і зладжана. Яны тут з усёй вобласці, бо падрадчыкам будаўніцтва з'яўляецца "Аблсельбуд". Усяго зараз шчыруе 225 чалавек...
Будоўля
|
Комментарии
Имя: Василий 01:58:42 09/Jun
Няўдалая назва - БАМ строілі ўсем Саюзам, а цяперача ён нікому не трэба.
06.06.2004
02.06.2004
У аздараўленчых лягерах адпачнуць 2284 школьнікі
Як паведаміў намеснік старшыні райвыканкама Міхаіл Рускевіч, сёлета школьнікі і выхаванцы дзіцячых дашкольных і
пазашкольных устаноў падчас летніх вакацый атрымаюць магчымасць адпачыць у 29 аздараўленчых лягерах з дзённым наведваньнем
і ў чатырох - з кругласутачным.
За чатыры змены лагер "Верасок" (в. Градно) і "Чайка" (в. Іванічы) прымуць 671 дзіця. Прыкладны кошт пуцёўкі - ад 190
да 200 тысяч рублёў. Як заўсёды, бацькі аплочваюць толькі дзесяць працэнтаў ад кошту. Астатнія грошы выдаткоўвае
дзяржава і тыя прадпрыемствы, установы і арганізацыі, дзе бацькі працуюць.
Трыста выхаванцаў Смілавіцкай школы-інтэрната за тры змены паправяць сваё здароўе ў пансіянаце "Дружба-2002" і
Доме адпачынку "Лагойскі". Таксама запланавана забяспечыць поўнавартасны адпачынак для 19 дзяцей-інвалідаў,
67 дзяцей з апякунскіх і прыёмных сем'яў, 10 выхаванцаў Кулікоўскага дзіцячага прытулку і 100 адораных дзяцей
- пераможцаў раённых і абласных выстаў, аглядаў, конкурсаў.
У аздараўленчых лягерах з дзённым наведваньнем адпачнуць 1313 дзяцей. Поўны кошт пуцёўкі - 65 тысяч рублёў.
Бацькоўская аплата - 10 тысяч.
Жадаем усім прыемнага адпачынку!
Мы - мірныя людзі, але...
Супрацоўнікі райваенкамату, раённага аддзела па надзвычайных сытуацыях, раённага аддзела унутраных спраў,
камітэта дзяржаўнай бяспекі бралі ўдзел у камандна-штабных вучэннях сухапутных войскаў, якія праводзіліся на мінулым
тыдні ў Мінскай, Віцебскай абласьцях і шэрагу рэгіёнаў Гродненскай вобласці.
Як паведаміў раённы ваенны камісар Леанід Казлоў, падчас іх адпрацоўваліся перавод тэрытарыяльных войскаў
на ваеннае становішча і арганізацыя кіравання войскамі ў баі. У прыватнасці, разглядаліся сумесныя дзеянні
ў такіх няштатных сытуацыях, як тэрарыстычныя акты на Чэрвеньскім малочным заводзе і складзе райспажыўтаварыства,
пажар на раённым вузле электрычнай сувязі, пашкоджаньне маста праз раку Волма ля вёскі Іванічы, знаходжанне
дыверсійна-дэсантных груп і незаконных бандфарміраванняў паблізу Смілавічаў і Грабёнкі.
Мой тата - спартсмэн, мама - спартсмэн, ну і я, зразумела, таксама!
Аддзел адукацыі райвыканкама сумесна з аддзелам па спорту і турызму правялі на гарадскім стадыёне спартыўнае
свята для самых маленькіх грамадзян - выхаванцаў дзіцячых садкоў.
У "Сямейных стартах" прынялі ўдзел шэсць каманд: сад №1 прадстаўляла сям'я Сямак, сад №2 - сям'я Балоціных,
за трэці сад выступалі Церашонкі, за чацвёрты - Сушкевічы. Спартыўны гонар пятага сада абараняла сям'я Грышчанкаў,
а шосты сад выставіў спартыўную "тройку" Пятроўскіх.
Акрамя таго, на стадыёне прысутнічала шмат дашкалят з усіх садкоў у якасці балельшчыкаў.
Прычым многія з іх падчас перапынкаў паміж асноўнымі конкурсамі самі ператвараліся ва ўдзельнікаў,
бо кожны сад прадставіў на сьвяце музычна-спартыўную кампазіцыю.
У разнастайных конкурсах удзельнікі праяўлялі рознабаковую спартыўную падрыхтаванасць:
у "Коміках" скакалі ў даўжыню, у "Пірамідах" метка кідалі кольца, у "Грыбніках" збіралі кубікі
з завязанымі вачыма. Быў і бег у мяшках, і скаканне праз вяровачку. Трэцяе месца ў агульным заліку занялі
Сярожка, Ларыса і Юрый Церашонкі з д/с №3, другое - Наталля і Вадзім Сямак і іх "дачушка" Анжэла (д/с №1).
А на першую прыступку п'едэсталу гонару ў гэты раз падняліся прадстаўнікі шостага сада:
Міша Пятроўскі і яго вельмі спартыўныя бацькі - Анжэла і Юрый.
|
Там, дзе стаіць гэты дом, вырас цэлы Горад Майстроў
Як заўсёды, адметным і непаўторным атрымалася заключнае мерапрыемства, якое наладзіў для сваіх выхаванцаў,
іх бацькоў і гасцей напрыканцы навучальнага год Дом дзіцячай творчасці г. Чэрвеня. Сёлета ўсе запрошаныя апынуліся
ў горадзе Майстроў. А там якіх тольк цудаў ні было!
Не так проста патрапіць у гэты казачна-рэальны Горад, перад уязной брамай якога Скамарохі сустракалі і загадкі
загадвалі. Але вось мы ўжо ўвайшлі. Стаім і захапляемся вясёлым танцам пад любімую з дзяцінства мелодыю "Чунга-чанга"
ў выкананні гурткоўцаў з "Танцавальнага". І зноў Скамарохі падышлі, каб пазнаёміць з насельнікамі горада Майстроў:
Гэта - будучыя майстры, дызайнеры і повары, вакалісты, фларысты, мадэлі, інтэлектуалы, камп'ютэршчыкі, дыджэі...
Самыя-самыя таленавітыя хлопцы і дзяўчаты жывуць на вуліцы Радасці, гуляюць па парку Казак, працуюць
на фабрыцы Сюрпрызаў... Адпачываюць у кафэ "Настрой", танцуюць і спяваюць на плошчы Мастацтваў...
Сустракаюцца з сябрамі і каханымі ў скверы Сустрэч і Развітанняў і бываюць на эксклюзіўных
паказах Дома мод... Дзівяцца на жывёл у Заапарку і нават наведваюць Казіно!
Якое цікавае і разнастайнае жыцьцё ў насельнікаў Горада! Як прыгожа спяваюць гурткоўцы з "ВІА"
(кіраўнік - С.І. Дзенісевіч) і "Вакальнага" (С.В. Шапялевіч)!
Як пластычна рухаюцца пад музыку хлопцы і дзяўчаты з "Танцавальнага" (Г.П. Навіцкая і Т.У. Малевіч)!
Якія камунікабельныя і дасьціпныя вядучыя атрымліваюцца з наведвальнікаў гуртка "Забаўнік"
(Т.А. Забаўская. Яна ж - ідэйны натхняльнік свята і аўтар сцэнарыя)! Колькі ўсяго ведаюць юныя эрудыты з
інтэлектуальных гурткоў "Чамучкі" (А.У. Чарняўская), "Эрудыт" (Л.В. Асановіч) і зорнай каманды "УБД" (І.І. Вабішчэвіч)!
Як умела абыходзяцца з тэхнікай гурткоўцы з "Камп'ютэрнага" (А.І. Мірановіч і А.У. Давідовіч) і "Радыё" (І.Д. Сяцко)!
Юныя гаспадыні асвойваюць сакрэты прыгатаваньня страў пад кіраўніцтвам Р.В. Курыповіч (гурток "Кухцік" ("Поварёнок").
Рэчы, лепш за магазінныя, бо адметныя і эксклюзіўныя, ствараюць наведвальнікі гурткоў "Фрывалітэ", "Пэчворк", "Бісер"
(В.І. Лебедзь), "Разьба па дрэве" (Л.І. Шыманская), "Вышыўка" (Т.А. Забаўская), "Фларыстыка", "Мяккая цацка" (Л.Я. Дужава),
студыі "РА" (Г.В. Матусевіч). І вельмі ўпэўнена трымаюцца на подыюме і па-за ім мадэлі з гуртка "Топ-мадэль" (І.Ч. Батура).
... Самы кранальны і хвалюючы момант свята - развітанне з выпускнікамі Дома дзіцячай творчасці. Ім цёплыя словы на
дарогу ад мэра горада Майстроў Л.Я. Дужавай і педагогаў, кароткі курс лекцый "па выжыванню", медалі, саламяныя падковы
на шчасце (дарэчы, падарункі атрымалі і ўсе самыя актыўныя гурткоўцы) і... дэманстрацыя "сыгнальнага экзэмпляру" авоські
з чаем, салам, цыбуляй, варэньнем і бульбай. Маўляў, калі паступяць у ВНУ, атрымаюць такую ж да першага верасня...
А яшчэ наведвальнікі горада Майстроў адказвалі на складаныя пытанні, паглядзелі інсцэніроўку казкі пра Чырвоную
Шапачку на новы пад, спелі ўсе разам добрую песню і проста надзвычай цікава правялі вольны час.
Частка гурткоўцаў яшчэ будзе наведваць летні аздараўленчы, лагер, створаны пры ДДТ. А вось астатнія прыйдуць у свой
любімы Дом увосень. Як і новыя наведвальнікі, якіх абавязкова будзе шмат!
Святлана Адамовіч
|
| Май 2004г. |
При подготовке новостей использовались материалы газеты "Районный вестник" |
|
|
|
|