Меню сайта
Чат
Сейчас в чате:
Сейчас на сайте:
Аноним
Наш опрос
Как вы относитесь к
переименованию
Червеня в Игумен?
За
Против
Мне все равно
Давайте назовем ещё как-нибудь

всего голосов

Кароль Уладзімір Адамавіч

Король Владимир Адамович Кароль Уладзімір Адамавіч. Заслужаны будаўнік БССР (1962), лаўрэат дзяржаўнай прэміі БССР (1968), Народны архітэктар СССР (1970). Нарадзіўся ў 1912 г. у Чэрвені. Сярэднюю спецыяльную адукацыю атрымаў у Віцебскім мастацкім тэхнікуме, які закончыў у 1931 г. Адпрацаваўшы некалькі гадоў настаўнікам, а затым дырэктарам адной са школ Мінскай вобласці, паехаў у Ленінград і паступіў на архітэктурны факультэт Усерасійскай Акадэміі мастацтваў. Пасля заканчэння акадэміі ў 1941 г. паступіў у аспірантуру акадэміі. У чэрвені 1941 г. У.А. Кароль уступае ў армію народнага апалчэньня Ленінграда. У 1945 г. вярнуўся ў Беларусь, быў прызначаны кіраўніком архітэктурна-планіровачнай майстэрні праектнага інстытута «Белдзяржпраект». У 1946 г. Кароль (у сааўтарстве) распрацаваў праект планіроўкі забудовы цэнтральнага раёна Мінска, які трактаваўся як адзіная сістэма архітэктурных ансамбляў у выглядзе плошчаў, размешчаных уздоўж прамога трохкіламетровага ўчастка галоўнай магістралі сталіцы. У першыя пасляваенныя гады шырока практыкаваліся адкрытыя і закрытыя конкурсы. На адным з конкурсаў на праекты архітэктурных малых форм, які праводзіўся ў 1946 г., 5 праектаў маладога архітэктара атрымалі адабрэньне і былі рэкамэндаваны да ажыццяўлення.

У 1964 г. пры актыўным удзеле Караля распрацаваны новы генеральны план Мінска ў комплексе з праектам яго прыгараднай зоны. Багаты вопыт меў Кароль у галіне праектаваньня жылля. Яшчэ ў 1944 г. ён распрацаваў серыю тыпавых праектаў жылых дамоў для масавага будаўніцтва. Па яго праектах былі пабудаваны жылыя дамы ў розных гарадах Беларусі. Несумненна, творчай удачай У. Караля лічыцца распрацаваны ў 1950 г. праект Беларускага павільёна для Ўсесаюзнай сельскагаспадарчай выставы, які на адкрытым конкурсе быў удастоены 2-й прэміі. Значнае месца ў творчай біяграфіі У. Караля займаюць мэмарыяльныя помнікі. Яшчэ ў 1945 г. ён прыняў удзел у рэспубліканскім конкурсе на праекты надмагільных помнікаў загінуўшым воінам і партызанам. У 1950 г. быў аб'яўлены Ўсесаюзны конкурс на праект помніка воінам і партызанам, якія загінулі пры вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, для ўстаноўкі яго на плошчы Перамогі ў Мінску. Лепшым быў прызнаны праект мінскіх архітэктараў У.А.Караля і Г.У. Заборскага. На праект комплекса «Брэсцкая крэпасць-герой» было аб'яўлена некалькі адкрытых і закрытых конкурсаў. У аўтарскі калектыў, якому было даручана стварыць канчатковы праект помніка, уваходзіў і У.А. Кароль. Пяць гадоў напружанай працы далі станоўчыя вынікі: 25 верасня 1971 г. мэмарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" быў урачыста адкрыты.

Вялікая працаздольнасць і актыўнасць, арганізатарскі талент вылучылі У. Караля ў лік выдатных архітэктурных дзеячаў рэспублікі. Ужо ў 1945 г. ён прызначаецца намеснікам начальніка Ўпраўленьня па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР, з 1951 г. начальнікам, з 1955 г. Старшынёй Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па справах будаўніцтва. Творчую і дзяржаўную работу У. Кароль спалучаў з грамадскай работай і навукова-педагагічнай дзейнасцю. Неаднаразова выбіраўся членам праўленьня Саюза архітэктараў БССР і праўленьня Саюза архітэктараў СССР. Шмат рабіў гэты чалавек для далейшага росту творчай актыўнасці архітэктуры. З'яўляючыся з 1947 г. выкладчыкам, з 1954 г. дацэнтам, з 1969 г. загадчыкам кафедры горадабудаўніцтва Беларускага політэхнічнага інстытута, У. Кароль шмат увагі надаваў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў для будоўляў і праектных інстытутаў рэспублікі. Пад яго кіраўніцтвам шмат спецыялістаў абаранілі дысертацыі і паспяхова працуюць у навукова-даследчых інстытутах.

У якасці прадстаўніка Беларускай ССР У.А. Кароль прымаў актыўны ўдзел у рабоце камітэта па жыллёвым пытанні і будаўніцтве Эўрапейскай эканамічнай камісіі ААН. У.А. Кароль быў членам Камітэта па Ленінскіх і Дзяржаўных прэміях пры Савеце Міністраў СССР, рэдакцыйнай калегіі Беларускай савецкай энцыклапедыі, рэдакцыйна-выдавецкага савета па выпуску «Звода помнікаў гісторыі і культуры Беларусі», вучонага Савета Беларускага політэхнічнага інстытута, адказным рэдактарам журнала « Будаўніцтва і архітэктура Беларусі».

У.А. Кароль узнагароджаны ордэнамі Знак Пашаны, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Леніна, шматлікімі мэдалямі і Ганаровымі граматамі. Памёр 28 мая 1980 г. 3 мэтай увекавечання яго памяці Савет Міністраў Беларускай ССР пастанавіў прысвоіць імя У.А. Караля сярэдняй агульнаадукацыйнай школе №1 г. Чэрвень.


Еще про Червенщину
На Глобусе Беларуси
На www.jewishgen.org
На Общественном объединении "Игумень"
На сайте Минскоблисполкома"
На Смиловичи.online"
Написать нам письмо

Найти с помощью
Google


WWW
Червень онлайн
Сайт обновлен 27.03.2008 MST

> Rating All.BY Радзіма майго духу