Апошнi прытулак
"... А на кладбище всё спокойненько,
Там, среди тополей и берёз,
Всё культурненько, всё пристойненько
И РЕШЁН КОММУНАЛЬНЫЙ ВОПРОС..."
...Калі-нікалі нетаропкае і ціхмянае жыццё нашага гарадка ўскалыхваюць пранізлівыя гукі жалобнага маршў...
І то з аднаго, то з другога кутка Чэрвеня цягнуцца на могілкі журботныя пахавальныя працэсіі.
Прахожыя паважліва прыпыняюцца, спачувальна глядзяць ім услед...
І міжволі адзначаюць, куды ж накіраваны апошні шлях нябожчыка: на гарадскія могіпкі, на Астраўскія ці
(што зараз вельмі рэдка) на яўрэйскія... Пройдземся ў думках і мы за труной нябожчыка туды, дзе знойдзе ён свой вечны спачын... Заадно і паглядзім, што сабой уяўляе апошні прытулак чэрвеньцаў, якія ў ім "умовы ўтрымання" і як вырашаёцца на мясцовых могілках згаданы ў песні Уладзiміра Выcоцкага "коммунальный вопрос".
Гарадскiя могiлкi
Пра іх распавядае майстар Чэрвеньскай жыллёва-камунальнай гаспадаркi Iрына Макарэвiч:
- Чэрвеньскія гарадскія могілкі вельмі-вельмі старажытныя, вядомыя яны прыкладна з таго часу,
як утварыўся і сам горад (з 12 стагоддзя!). 3 боку вуліцы Беларускай калiсьці меліся каталіцкія прхаванні,
дзе-нідзе захаваліся рэшткі старадаўніх скляпоў, раз-пораз яшча трапляюцца замшэпыя надмагіпьныя камяні,
якім гадоў 200-300...
Размовы аб закрыцці гэтых могілак ішлі яшчэ гадоў дваццаць таму. Але затым быпо вырашана па магчымасці
пашырыць тэрыторыю пахаванняў в боку завулка М.Гастэлы на 0,5 гектара, падсыпаўшы грунт і падняўшы гэты
ўчастак да патрэбнага ўзроўню.
Зараp агульная плошча гарадскіх могілак складае 2,9 гектара, а саміх пакаванняў - 2,7 гектара. А яшчэ,
каб вызваліць пэўную колькасць месцаў, Чэрвеньскі камунгас узяўся за ліквідацыю гор смецця,
што ўтварылі самі людзі. У 2003 годзе ўручную, віламі і на ўласных плячах нашы работнікі вынеслі з
могілак восем такіх звалак. Дзесьці столькі ж яшчэ там засталося, хопіць работы і на гэты год.
Да таго ж, трэба быць гатовымі, што неўзабаве вырастуць новыя кучы рознага друзу. Нашы ж людзі майстры
на гзта! Бывае, што пад гарой смецця знаходзім магілы людзей...
Вось ужо тры гады запар вызваляем могілкі ад аварыйных сухастойных дрэў. Гэта вельмі няпростая справа.
Выкпікаем спецыяльную групу альпіністаў з адпаведнай экіпіроўкай - ўнікальнымі прафесійнымі прыстасаваннямі.
Альпіністы таксама ўручную, па частках, спілоўваюць старыя дрэвы. Летась убрапі іх 54. Дзесьці столькі ж
яшчэ засталося. Паслугі такіх спецыялістаў каштуюць нятанна. Але мы падлічылі, што матэрыяльныя страты ў
выпадку падзення дрэў на помнікі і агароджы будуць намнога большыя...
У гарадскіх могіглак ёсць свой штатны наглядчык Людміла Закрэўская. Людміла - вельмі адказны і добрасумленны
работнік. Яе жаночым рукам даводзіцца і траву выкошваць, і кусты зразаць, і агароджу рамантаваць...
Палову тых смеццевых куч яна асабіста і выносіла. Наглядчыца назірае за парадкам, сочыць за захаванасцю
помнікаў, але ж немагчыма ўсё ўгледзець... Знікаюць з магіл і кветкі, і рытуапьныя прыналежнасці, і
ўпрыгожванЧі з агароджаў. "Паганяеш" адных, прысоўваюцца другія, ды яшчэ такія пагрозы ад
іх даводзіцца выслухоўваць...
Але ж мы, нягледзячы на цяжкасці, па-ранейшаму будзем добраўпарадкаваць тэрыторыю могілак і тым самым
даваць людзям магчымасць яшчэ пэўны час хаваць там сваіх родных і блізкіх. Мяркуем, што нашымі намаганнямі
тэрмін карыстання гарадскімі могілкамі прадоўжыцца яшчэ на гадоў пяць. Апе гэта з улікам месцаў,
якія загадзя занялі агароджамі пад будучае пахаванне членаў сям'і. Дарэчы, зроблена гэта незаконна,
бо пры першым пахаванні дазвапяецца пакінуць побач топькі адно месца... А наогул, па афіцыйных правілах, могілкі лічацца закрытымі, калі з часу апошняга пахавання прайшло дваццаць гадоў...
Ірына Уладзімраўна прадставіла некаторыя звесткі і пра
Яўрэйскiя могiлкi
Яны "равеснікі" гарадскіх і захоўваюць шмат найстаражытнейшых пахаванняў. У вайну тут расстрэльвалі мірных
жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці. Гэта месца абралі фашысты для расправы над партызанамі і падпольшчыкамі
Чэрвеньшчыны.
Яўрэйскія могілкі маюць, так бы мовіць, раённае значэнне. Гэта адзінае на Чэрвеньшчыне месца, адведзенае
для пахавання людзей іўдэейскага вераспавяданна. Яны займаюць плошчу 2,8 гектара. Апошнім часам жалобныя
працэсіі накіроўваюцца на яўрэйскія могілкі вельмі рэдка. У 2002 годзе тут пахаваны толькі 7 чапавек, а ў
2003 - наогул ніводнага...
Афіцыйнага наглядчыка тут няма. Таму нашай Людміле Закрэўскай давялося ўзяць пад сваю апеку і гэтае месца
пахавання і, па магчымасці, сачыць там за парадкам. Работнікі Чэрвеньскага камунгаса пяць гадоў таму
абгарадзілі яўрэйскія могілкі драўляным плотам. Вясной і восенню перад традыцыйнымі святамі яны ўбіраюць
тэрыторыю ад смецця. Стараюцца па неабходнасці ліквідаваць стыхійныя звалкі бытавых адыходаў, што ствараюць
на тэрыторыі могiлак жыхары навакольных вуліц. Наогул, вельмі абураюць непрыстойныя і непаважлівыя
адносіны іх да святога месца...
Астраўскiя могiлкi
Шлях за труной нябожчыка на Астраўскія могілкі ад Чэрвеня няблізкі. Але ён добра, так бы мовіць,
пратаптаны за апошнія гады... "Астравы" доўгі час былі звычайнымі сельскімі могілкамі. Але, дзякуючы
гэтай сваёй адноснай блізкасці да горада, у хуткім часе ператварыліся ў "філіал" Чэрвеньскіх.
Гэтыя могілкі яшчэ даваенныя. Зараз яны займаюць плошчу 2,9 гектара і разлічаны на 7 вёсак Вайнілаўскага
сельсавета. Відавочна, што ў Астраўскіх могілак тая ж праблема, што і ў гарадскіх, - ім даўно пагражае
"перасяленне". Прыдатныя дпя пахавання месцы ў асноўным забраніраваны "сямейнымі" агароджамi. Тэрыторыя
пахаванняў апошніх 4-5 гадоў пашырылася так, што захапіла нават калгаснае поле, якое прылягае да Магілёўскай шашы...
У Вайнілаўскім сельвыканкаме, у ведамстве якога знаходзяцца могілкі, пацвердзілі наяўнасць "коммунального
вопроса". Яго старшыня Уладзімір Бялевiч зазначыў, што вельмі даўно падымаў гэтае пытанне на розных узроўнях.
Напрыклад, прапаноўваў "перакінуць" могілкі на другі бок дарогі. Але аказалася, што гэта немагчыма з-за
запланаванай раённымі ўладамі будучай забудовы тэрыторыі... Вось і кіраўніцтва "Мінскаўтамагістрапь", арганізацыі, якая вядзе будаўніцтва "магіпёўкі", у сваю чаргу, cтрогa забараняе могілкам "перасоўвацца"
і ў бок шашы.
Так што ў гэтым становішчы даводзіцца Вайнілаўскаму сельвыканкаму займацца "изысканием внутренних
резервов". Як паведаміў Уладзімір Сяргеевіч, апошнім часам праводзяцца работы па вызваленню месца для
пахаванняў у старой, даваеннай частцы могілак. Актыўна ўбіраюцца завалы, таксама, як і ў Чэрвені,
здымаюцца аварыйныя дрэвы (летась іх было знята больш за трыццаць). Дзякуючы транспартнай дапамозе
ДРБУ-121, Райаграпрамтэхнікі, Сельгасхіміі, даволі рэгулярна вывозіцца смецце. Сёлета будзе пабудавана
сучасная трывалая агароджа вакол усёй тэрыторыі.
У Астраўскіх могілак таксама ёсць наглядчык, жыхар Чэрвеня Аляксандр Харытановіч, які хоць і працуе на трэцюю частку стаўкі, добрасумленна назірае за парадкам і адказна ставіцца да сваіх абавязкаў.
Па словах Уладзіміра Бялевіча, улічваючы вышэйназваныя меры па добраўпарадкаванню, могілкі змогуць прымаць на вечны спакой яшчэ два-тры гады...
А што далей?
Аб тым, што за вёскай Хвойнікі колькі ўжо часу будуюцца новыя могілкі для Чэрвеня, я асабіста даведалася
выпадкова. Мой суразмоўца, памятаю, абураўся, што туды нагналі процьму рознай тэхнікі, выкарчавалі лес на
даволі вялікай плошчы, потым зямлю доўга раўнялі... А цяпер быццам усё кінулі, карацей, дарэмна папалілі
мора дзяржаўнай саляркі... Такое меркаванне паказалася мне па меншай меры недарэчным. І я вырашыла даведацца
пра будаўніцтва новых могілак у дырэктара Чэрвеньскай камунальнай гаспадаркі Аляксандра Балтуцкага.
Аляксандр Канстанцінавіч запэўніў, што новыя могілкі ў Чэрвеня ўсё ж такі абавязкова з'явяцца. Там можна
будзе ў належных умовах хаваць нябожчыкаў з Чэрвеня і сямі бліжэйшых вёсак Вайнілаўскага сельсавета.
Ён паведаміў, што падрыхтоўка месца пахавання сапраўды каштавала вялікіх намаганняў і сродкаў. Чатыры гады
таму мінскімі спецыялістамі па геадэзіі былі зроблены адпаведные даследаванні глебы і якасці грунту. Чэрвеньскае райсельгасхарчэнерга здымала і выкарчоўвапа лес, ПМС вяло далейшую распрацоўку тэрыторыі
(плошча могілак будзе займаць 5 гектараў зямлі)... Асноуныя, самыя працаёмкія работы зроблены,
застапося давесці да ладу само месца.
Новые чэрвеньскія могілкі мяркуецца зрабіць на еўрапейскі манер: магілы з помнікамі размяшчаць роўнымі
радамі праз вызначаную адлегласць, без традыцыйных у нас зараз агародж. У плане будоўлі і асфальтаваная
аўтастаянка, і хатка дпя вартаўніка-наглядчыка, і дыхтоўная жалезабетонная агароджа, і нават невялікая каплічка...
Усе мае суразмоўцы былі аднадушныя ў тым, што да новага месца пахавання абавязкова трэба зрабіць добрую
пад'язную дарогу, пажадана заасфальтаваную. Яна мае вельмі вялікае значэнне. А якраз з гэтым пакуль не ўсё
атрымліваецца. Запланаванае сёлета ўвядзенне ў эксплуатацыю другой чаргі аб'язной дарогі вакол Чэрвеня, а
таксама насып земляноrа палатна, узвядзенне маста праз Ігуменку фінансуецца з абласнога дарожнага фонду.
Ці ўдасца "ўгаварыць" сталічных дарожнікаў зрабіць адгалінаванне ў паўкіламетра да новых могілак і ці
"падмацуе" яго будаўніцтва раённы бюджэт! Час пакажа...
А ўсім чытачам шчыра жадаю моцнага здароўя і доўгіх-доўгіх гадоў жыцця.
Ірына Мiрановiч
24.03.2004
|