24.03.2004
Турнiр юных эколагаў
Пяты, юбілейны, раённы экалагічны турнір адбыўся на базе гімназіі №1.
У ім прынялі ўдзел шэсць каманд – СШ №4 г. Чэрвеня, Валевачоўскай СШ, Грабёнскай СШ-сада, Новазелянькоускай СШ-сада, Гануцкай БШ-сада і гаспадары - каманда гімназiі.
Заданні і іспыты выдаліся нялёгкімі. Камандам трэба было падрыхтаваць прывітанне, напісаць сачыненне
на тэму “У якім кутку Чэрвеньшчыны можна стварыць запаведнік?”, прайсці тэсціраванне на
экалагічную тэму, стварыць адпаведную насценгазету, паўдзельнічаць у складанні мазаікі, конкурсах батанікаў, заолагаў і капітанаў.
Арыгінальныя прывітанні былі ў Грабёнскай і Валевачоўскай каманд, а сярод насценных газет больш цікавымі
журы прызнала газеты гімназіі, Грабёнскай СШ і Гануцкай БШ. Усе школы напісалі вельмі добрыя сачыненні,
тут нават не было як вылучыць кагосьці лепшага. У тэсціраванні самыя трывалыя веды паказалі эколагі СШ №4,
Гануцкай і Валевачоўскай школ. Сярод капітанаў выйграў Андрэй Равіна (СШ №4).
- Нягледзячы на складанасць і напружанасць конкурсаў, удзельнікі выдатна з імі справіліся, - зазначыла метадыст аддзела адукацыі Аксана Канапелька.
- Прыемна, што наш турнір стаў традыцыйным. Тыя школы, што прымаюць у ім удзел, з'яўляюцца базавымі па экалагічнаму выхаванню. Чацвёртая гарадская школа, якая прымала ўдзел толькі ў першым конкурсе, не з'яўлялася ў ім некалькі гадоў, а зараз вярнулася ў рады базавых школ па экалогii і стала пераможцай, як у першы год.
Вялікі дзякуй нашаму пастаяннаму спонсару інспекцыі па экалогіі (начальнік С.П.Грышчанка), якая заўжды
матэрыяльна дапамагае нам праводзіць мерапрыемствы экалагічнага накірунку.
Заслугоўваюць слоў падзякі за працу і кіраўнікі каманд: Вераніка Генадзьеўна Шчурок (СШ №4), Валянціна
Мікалаеўна Латушка і Таццяна Іванаўна Хомчык (гімназія), Антаніна Іванаўна Молчан (Валевачоўская СШ).
Таксама вялікі дзякуй дырэктару Запольскай школы Алене Паўлаўне Аўраменка і настаўніцам Наталлі Рыгораўне
Сівак і Валянціне Дзмітрыеўне Цябут, якія шмат зрабілі для падрыхтоўкі турніру.
Не спакушайцеся на таннае мяса
Больш за 250 тысяч рублёў “зарабіў” на даверлівасці нашых землякоў махляр, якога зараз шукаюць супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў. На пачатку гэтага месяца ён прапанаваў набыць мяса "па кошту "ніжэй за рыначны" пенсіянеру адной з вёсак раёна і, забраўшы грошы, знік. А на мінулым тыдні гэты ж "прадпрымальнік" ашукаў такiм самым чынам двух жыхароў Чэрвеня.
Апошнi прытулак
...Калі-нікалі нетаропкае і ціхмянае жыццё нашага гарадка ўскалыхваюць пранізлівыя гукі жалобнага маршў...
І то з аднаго, то з другога кутка Чэрвеня цягнуцца на могілкі журботныя пахавальныя працэсіі.
Прахожыя паважліва прыпыняюцца, спачувальна глядзяць ім услед...
І міжволі адзначаюць, куды ж накіраваны апошні шлях нябожчыка: на гарадскія могіпкі, на Астраўскія ці
(што зараз вельмі рэдка) на яўрэйскія... Пройдземся ў думках і мы за труной нябожчыка туды, дзе знойдзе ён свой вечны спачын... Заадно і паглядзім, што сабой уяўляе апошні прытулак чэрвеньцаў, якія ў ім "умовы ўтрымання" і як вырашаёцца на мясцовых могілках згаданы ў песні Уладзiміра Выcоцкага "коммунальный вопрос".
Далей...
06.03.2004
Дом, дзе творчасць пануе, 40-годдзе святкуе
Дабрынёй, прыгажосцю і гармоніяй напоўнены Дом дзіцячай творчасці г. Чэрвеня,
які гасцінна расчыніў свае вокны і дзверы насустрач дапытліваму дзяцінству.
У Чэрвені, мабыць, кожнае дзіця ведае гэты дзівосны Дом, за парогам якога
пачынаецца дарога ў захапляльны свет творчасці. Сваю гісторыю ён пачынае з
1963 года, калі тагачасны старшыня райвыканкама сваім рашэннем абвесціў
пра адкрыццё ў г. Чэрвені Дома піянераў і школьнікаў.
Размясцілася гэтая ўстанова ў былым збудаванні рускай школы, якое ўзведзена
напрыканцы ХІХ стагоддзя на сродкі Чэрвеньскай nраваслаўнай абшчыны як нядзельная школа для дзяцей.
Сёння, у свой юбілей, мы віншуем усіх тых, чыя працоўная дзейнасть была звязана
з Домам дзіцячай творчасті, усіх сваіх былых і сённяшніх гурткоўцаў і жадаем ім радасті
і дабрыні. Будзьце здаровымі, бадзёрымi і шчаслівымі. Няхай кожны дзень прыносіць
светлыя надзеі, радасныя падзеі, творчыя ідэі.
КАЛЕКТЫЎ ДОМА ДЗІЦЯЧАЙ ТВОРЧАСЦІ Г. ЧЭРВЕНЯ
Падрабязней...
Спорт
Учора ў сталіцы Венгрыі Будапешце стартаваў зімовы чэмпіянат Свету па лёгкай атлетыцы.
У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ўдзел у ім бяруць нашы зямлячкі - сёстры
Святлана і Ілона Усовічы.
Святлана, якая ўжо заваявала пуцёўку на сёлетнія Алімпійскія гульні ў Афінах,
паспаборнічае ў бегу на 400 метраў. А Ілона разам з сястрой упершыню пабяжыць эстафету
4х400 метраў. Пажадаем жа ім удачы!
Блiскуча выступiла на першынстве Мінскай вобпасці
па лёгкай атлетыцы сярод выхаванцаў дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ 1987-88 і 1989-90 гадоў нараджэння
вучаніца СШ №2 г.п.Сміпавічы Кацярына Шыдлоўская. Яна стала пераможцай спаборніцтваў адразу ў трох
дысцыппінах - бегу на 60 і 200 метраў, а таксама скачках у даўжыню.
Адметна, што на абедзвюх бегавых дыстанцыях Кацярына выканала норму першага дарослага разраду.
Юная лёгкаатлетка пераадолела "двухсотметроўку" за 27,1 секунды, а 60 метраў прабеrла за 7,8
секунды. Прызёрамі першынства таксама сталі смілаўчане Анатоль Бурак (другoe месца па скачках у вышыню),
Эдуард Нёжавец (трэцяе месца па скачках у даўжыню), Рыгор Салаўёў (трацяе месца ў бегу на 60 метраў),
а таксама чэрвеньскія школьніцы Крысціма Аношка (трэцяе месца па скачках у даўжьіню) і Наталля
Маланка (трэцяе месца ў штурханні ядра).
Пераможцам сёлетняй абаронна-спартыўнай гульні "Зарніца" сярод вучняў 8-9
класаў школ Чэрвеня стаў атрад юнаармейцаў СШ №2 (настаўнік фізкупьтуры Зінаіда Аладка). Другое і
трэцяе месцы падзялілі каманды СШ №3 і СШ №4. Андрэй Грыгор'еў і Алена Аношка з СШ №2 паказалі
лепшыя вынікі ў страпьбе з пнеўматычнай вінтоўкі. У падцягванні на перакладзіне не было
роўных Сяргею Тарлоўскаму з чацвёртай школы, а сярод дзяўчат у сілавым практыкаванні мацнейшай
была Кацярына Валюжэвіч з СШ №3.
У Чэрвені прайшлi раённыя спаборніцтвы па зімоваму мнагаборству ў праграме 16-й
спартакіяды школьнікаў (стральба, падцягванне на перакладзіне, лыжныя гонкі на 3 кіламетры).
Сярод сярэдніх школ пераможцай стала каманда СШ №2 г.п.Смілавічы, на другім месцы вучні СШ №4
г.Чэрвеня, на трэцім - каманда Краснадарскай СШ. Камандныя спаборніцтвы сярод базавых школ
прынеслі наступныя вынікі: 1 месца - Гануцкая БШ, 2-е Смілавіцкая школа-інтэрнат, З-е Кліноцкая БШ.
У асабістым заліку лепшымі мнагаборцамі сталі Яўген Прышчэпаў з СШ №2 г.п. Смілавічы і
Аляксандр Няхай з Гануцкай базавай школы.
| Февраль 2004г. |
При подготовке новостей использовались материалы газеты "Районный вестник" |
|