Меню сайта
Чат
Сейчас в чате:
Сейчас на сайте:
Аноним
Наш опрос
Как вы относитесь к
переименованию
Червеня в Игумен?
За
Против
Мне все равно
Давайте назовем ещё как-нибудь

всего голосов
29.05.2004

Ігуменьскія крыніцы зайграюць у старажытным Міры

Сёння ў гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна пачаўся другі Беларускі фэстываль мастацтваў "Мірскі замак-2004".

Сёлета ён прысвечаны 185-годдзю з дня нараджэння нашага земляка, выдатнага кампазітара Станіслава Манюшкі. Як і ў мінулым годзе, на адной э пляцовак мастацкі кіраўнік фэстывалю Міхаіл Фінбэрг запрасіў выступіць народную музычную капэлу выкладчыкаў Чэрвеньскай дзіцячай школы мастацтваў "Ігуменьскія крыніцы". Калектыў выканае сем твораў Станіслава Манюшкі, сярод якіх "Вясновая полька", "Мазур", "Развітальная" і іншыя.

З нажом - па... мяса з агуркамі

Крымінал

Ноччу ў чацвер у дзяжурную часьць РАЎС звярнулася жыхарка Чэрвеня, якая паведаміла, што ў двары ўласнага дома на яе напаў невядомы. Прыставіўшы да шыі жанчыны нож, злачынца зайшоў у xaтy і хацеў украсці плашч, дзве каструлі, 7 талерак, паўтара кілаграму мяса, слоік агуркоў, жаночую сумку і туалетную ваду. Аднак, сустрэўшы супраціўленьне гаспадыні і суседзяў, ён уцёк.

Міліцыя затрымала рабаўніка-няўдачніка па гарачых слядах. Ім аказаўся раней судзімы жыхар Чэрвеня, 1955 года нараджэння.

К сведению рыболовов!

В соответствии с решением Червенского районного исполнительного комитета №365 от 16.05.2003 г. водохранилище «Натальевское» передано в аренду УП «Волмянское охотхозяйство» сроком на 20 лет с целью сохранения и приумножения рыбных запасов, улучшения экологической обстановки, организации культурного отдыха жителей района и любительского рыболовства на платной основе.

УП «Волмянское охотхозяйство» произвело зарыбление водохранилища в 2003 году карпом, в 2004 году - карасём. С 1 июня 2004 года стоимость путёвки на одного любителя-рыболова в день - 5 тысяч рублей. Для инвалидов 1-й и 2-й групп, участников Великой Отечественной войны, детей до 14 лет, женщин любительское рыболовство бесплатное.

Справки по телефонам: 55-2-42, 5-44-28, 34-2-13.

Михаил Фёдоров,
директор УП "Волмянское охотхозяйство"

Комментарии
Имя: Василий 15:04:28 30/May
Понятно, участникам войны и инвалидам рыбалка бесплатно, но почему женщинам? Или считают что женщина всё равно ничего не поймает.


26.05.2004

У школах сёння - свята

Сёння ва ўсіх базавых і сярэдніх школах Чэрвеньшчыны, а таксама ў гімназіі, вячэрняй школе і Смілавіцкай школе - інтэрнаце пройдуць урачыстасці а нагоды свята апошняга званка.

Як паведаміў намеснік загадчыка аддзела адукацыі райвыканкама Анатоль Манжынскі, развітальны званок прагучыць для 317 адзінаццацікласнікаў і 640 дзевяцікласнікаў. Наперадзе ў іх выпускныя і ўступныя іспыты.

А вось астатнія школьнікі пойдуць на летнія вакацыі крыху пазней. Так, вучні 1-3-х класаў апошні раз у сёлетнім навучальным годзе наведаюць свае школы 28 мая, а вучні 4-8-х і 10-х класаў - 4 чэрвеня.

Спорт - гэта здароўе

Футбол

У другім туры чэмпіянату Мінскай вобласці сярод дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ (другая група) чэрвеньскія каманды, укамплектаваныя ігракамі 1990-91 і 1992-93 гадоў нараджэння, прымалі на сваім полі равесьнікаў з Крупак. Нашы малодшыя футбалісты выйгралі з лікам 5:0, а старэйшыя падзялілі ачкі з сапернікамі - 2:2.

Армрэслінг

Каманды нашых юнакоў і дзяўчат, за якія выступалі пераважна навучэнцы Смілавіцкіх сельскагаспадарчага ліцэя і аграрнага каледжа, выйгралі першынство вобласці сярод юніёраў, якое прайшло ў Мар'інай Горцы.

У асабістым заліку першыя месцы занялі Вольга Мікалаева. Павел Вераб'ёў. Аляксандр Раманоўскі (ліцэй), Аксана Сачышына і Дзмітрый Давідовіч (каледж). Другімі ў сваіх вагавых катэгорыях былі Наталля Васілеўская (каледж) і Сяргей Ткач (ліцэй), трэцімі - Кацярына Ярашэвіч (каледж) і Аляксандр Фінскі (ліцэй).

Баскетбол

У Салігорску адбылося абласное першынство сярод ветэранаў гэтага віду спорту. Трэцяе месца заняла на ім каманда нашага раёна, за якую выступалі Аляксандр Верын, Леанід Буйло, Леанід Губарэвіч, Сяргей Прыступа, Яўген Кабакоў і Сяргей Хайшан.

Вольная барацьба

Выхаванцы Чэрвеньскай ДЗЮСШ удала правялі ў родных сценах таварысцкую матчавую сустрэчу з мар'інагорскімі равеснікамі, якія лічацца аднымі з мацнейшых у вобласці. 3 шаснаццаці нашых барцоў, што бралі ўдзел у спаборніцтвах, чатырнаццаць увайшлі ў лік пераможцаў і прызёраў. Першыя месцы ў сваіх вагавых катэгорыях занялі Сяргей Кеда (СШ №4, Васіль Сіліч і Павел Лазарэнка (Чарнаўск/ая СШ), Вячаслаў Кароль і Яўген Зубаха (СШ №2 г.Чэрвеня)

Асобна варта адзначыць трэцяе месца вучаніцы СШ №4 Кацярыны Збароўскай, якая аказала годнае супраціўленьне прызёрцы юнацкага першынства Беларусі Крысціне Бутоўгас з Мар'інай Горкі, і прайграла ёй у паядынку за выхад у фінал толькі па ачках - 2:3. Гэтая матчавая сустрэча стала своеасаблівымі агледзінамі спартсмэнаў перад абласным першынством сярод ДЗЮСШ, якое адбудзецца ў чэрвені.

Ігар Адамовіч


25.05.2004

Марш-бросок

Командная игра с таким названием состоится в Червене 26 июня. Тема игры - "Дорогами дедов".

Приглашаются молодежные команды с числом участников 2-6 человек. Для игры нужно иметь: голову (лучше несколько), 2 мобильных телефона, транспортное средство.

Регистрация команд по т. 55338 или здесь до 15.06.2004. Взнос 10тыс. рублей с команды.

Подробнее об игре "Марш-бросок"


22.05.2004

Новы мост на вуліцы Зяневіча з'явіцца не раней восені?

Вось ужо амаль месяц, як спынены рух транспарту па вуліцы Зяневіча ў Чэрвені, якая злучае цэнтр горада з вёскай Натальеўск і шашой "Мінск - Магілёў". Здарылася тое, што калі-небудзь павінна было здарыцца: стары мост праз раку Ігуменка пачаў разбурацца. Дыра

Пракаменціраваць сітуацыю, якая склалася, мы папрасілі намесніка старшыні райвыканкама па будаўніцтву і жыллёва-камунальнай гаспадарцы Ўладзіміра Яцыновіча. Вось што ён зазначыў:

- Роўна дванаццаць гадоў таму спецыяльная камісія абследавала масты праз Ігуменку на вуліцах Зяневіча і Мінскай і дала заключэньне, што абодва яны патрабуюць капітальнага рамонту. За час, што прайшоў, райвыканкам неаднаразова звяртаўся ў аблвыканкам з просьбай аказаць для гэтага фінансавую дапамогу, але безвынікова. Апошняе пісьмо за подпісам старшыні райвыканкама Аляксандра Лапаткі было накіравана на імя намесніка старшыні аблвыканкама Васіля Майко літаральна за два-тры тыдні да таго, як рух праз мост на вуліцы Зяневіча давялося спыніць. Пасля гэтага аблвыканкам даручыў "Мінскаблдарбуду" пабудаваць тут новы мост. Зараз рыхтуецца неабходная праектна-каштарысная дакументацыя.

Мост
Мост перакрыт

Гэта зойме каля месяца, і яшчэ два-тры месяцы - само будаўніцтва маста. Акрамя таго, пасля завяршэньня работ на вуліцы Зяневіча мяркуецца эрабіць рэканструкцыю маста на вуліцы Мінскай.

Объезд
Вадзіцелі легкавікоў знайшлі аб'езд

Што да прычын, якія прывялі да разбурэньня мастоў у Чэрвені, то, акрамя фізічнага зносу, тут, на мой погляд, паўплывала тое, што па іх, насуперак забароне, ездзілі шматтонныя грузавікі аўтатранспартных арганізацый нашага раёна і тэхніка, якая задзейнічана на рэканструкцыі шашы "Мінск Магілёў".

Занатаваў Ігар Адамовіч

Как сердце, галстук пусть горит на юной пламенной груди

20 мальчишек и девчонок из Гребенецкой, Гребёнской, Озёрновской, Руднянской, второй Смиловичской и Войниловской школ стали пионерами 19 мая - в День пионерской дружбы. Торжественной линейкой на городской площади перед райисполкомом начался в этот день традиционный пионерский слёт, в нынешнем году посвящённый 60-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков.
Пионеры
далее...

Натхнёнага сэрца палёт

Нядаўна ў выдавецтве "Тэхнапрынт" выйшла кніга нашага земляка, слыннага пісьменніка, сатырыка - гумарыста, ураджэнца Чэрвеня Міколы Вяршыніна. І не проста кніга, а важкі том выбраных твораў пад назвай "Дакрытыкаваўся". Гэта - усё лепшае з напісанага ім за сорак гадоў творчай працы, а таксама новыя творы, у якіх вострым і трапным вокам падгледжаны падзеі, з'явы нашага жыцця.

М. Вяршынін наведваецца ў горад свайго нараджэння і дзяцінства, выступае ў школе, ліцэі, музеі, дорыць свае кнігі, сустракаецца і з вучнямі, і з працоўнымі, дзеліцца сваімі творчымі планамі и здзяйсненнямі. Сёння мы віншуем нашага шаноўнага пісьменніка - земляка з выхадам у свет кнігі яго выбраных твораў, жадаем творчага і жыццёвага плёну і прапануем вашай увазе нізку твораў.

далей...

Машину с четырьмя подростками нашли в кювете

Водитель с места происшествия скрылся

("Комсомольская Правда" в Белоруссии")

Субботним солнечным днем 15 мая юные жители деревень Ачижа и Гребенец Червеньского района решили выбраться на пикник. Четверо школьников (два парня и две девушки 15-16 лет) и 21-летний нигде не работающий Женя решили повеселиться на природе, заодно прокатившись на машине с ветерком...

далее...


19.05.2004

Кубак "Раённага весніка" - у каманды Смілавіцкага ліцэя

Багатым на забітыя галы выдаўся апошні этап розыгрышу Кубка "Раённага весніка" па футболу сярод вучнёўскай моладзі, які адбыўся ў суботу на гарадскім стадыёне ў Чэрвені.

Матч за 3-е месца: зборная школ Чэрвеня - ПТВ-80 - 5:2

Гульнёвая перавага школьнікаў у першым тайме ўвасобілася ў чатыры мячы. Аляксандр Бандаровіч двойчы, а таксама Барыс Яўстратчык і Максім Манулік прымусілі футбалістаў вучылішча пачынаць з цэнтра поля. Неўзабаве пасля перапынку каманда ПТВ-80 здолела адыграць адзін мяч (вызначыўся Андрэй Парфімовіч), але потым прапусціла контратаку школьнікаў, і Аляксандр Бандаровіч забіў свой трэці ў гульні гол. Канчатковы лік сустрэчы ўстанавіў Дзмітрый Чысты, які дакладна выканаў пэнальці. 5:2 на карысць зборнай школьнікаў. Яна - на трэцім месцы.

Фінал: Смілавіцкі ліцэй - зборная школ смілавічаў (пераважная большасць ігракоў з СШ №1) - 3:0.

Характар першага тайма і часткі другой паловы гэтай сустрэчы быў такі, што балельшчыкі пачалі рыхтавацца да нулявой нічыёй і пасляматчавых пэнальці: мяч "гасьцяваў" то на адной, то на другой палове поля, а да выніковых удараў па варотах не даходзіла. Але дастаткова было ліцэісту Дзмітрыю Бярвольду адкрыць лік, як школьнікі, што называецца, "сталі". І... да фінальнага свістка ўмудрыліся прапусціць яшчэ два мячы (вызначыўся Пётр Няверка).

Такім чынам, атрымаўшы ў фінальным матчы перамогу з лікам 3:0, футбалісты Смілавіцкага сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя сталі першымі ўладальнікамі пераходнага Кубка "Раённага весніка". Віншуем!

Пераможцам, а таксама камандам-прыэёрам спаборніцтваў уручаны Ганаровыя граматы рэдакцыі газеты. Лепшымі ігракамі розыгрышу Кубка прызнаны Аляксандр Хасяневіч (ліцэй), Вадзім Апацкі (зборная школ Смілавічаў), Андрэй Кірнішнюк (зборная школ Чэрвеня і Дзмітрый Чысты (ПТВ-80). Яны ўзнагароджаны бясплатнымі падпіскамі на "Раённы веснік" на трэці квартал.

Нашы будучыя абаронцы айчыны - сярод мацнейшых у вобласці

Ў Нясвіжы прайшоў фінал абласной спартакіяды дапрызыўнай і прызыўной моладзі.

Каманда нашага раёна, за якую выступалі навучэнцы Смілавіцкага аграрнага каледжа Аляксей Ахрэмчык, Уладзіслаў Мірук, Дзмітрый Няўстроеў, Вячаслаў Валодзькін вучань СШ №3 г. Чэрвеня Мікалай Гоман, заняла на гэтых спаборніцтвах трэцяе месца сярод раёнаў.

Трэцім у мнагаборстве сярод 17-18-гадовых спартсмэнаў стаў Аляксей Ахрэмчык. У яго таксама - лепшы ў вобласці вынік у кіданні гранаты - 53 метры 70 сантыметраў.

Беразіно нам - не сапернік?

Стартаваў чэмпіянат Мінскай вобласці па футболу сярод выхаванцаў дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ {другая група). У ім спаборнічаюць ігракі дзвюх узроставых катэгорый - 1990-1991 і 1992-93 гадоў нараджэння.

Каманды Чэрвеньскай ДЗЮСШ пачалі з перамог у гасцях над бярэзінскімі равеснікамі. Малодшыя футбалісты выйгралі 7:0, старэйшыя - 3:1.

Сёння выхаванцы нашай спартыўнай школы прымаюць на сваім полі каманды з Крупак.


13.05.2004

Что писали о нашем городе

Церковь, принесшая благословение "проклятому" городу

Оригинал на www.viamission.org

Церковь стала благословением белорусскому городу, который, как считают, находится под проклятием. Червень, в Республике Беларусь, прежде бывшей частью Советского Союза, имеет репутацию как проклятый, потому что многие из его жителей практикуют оккультизм, сообщила Славянская Евангелическая Ассоциация (SCA).

Оккультные методы настолько распространены в 7000-ном городе, что некоторые врачи используют их в попытке излечить болезни, сообщил служитель.

Пастор Павел Лихач при поддержке американского отделения SGA, работал в течение двух лет, чтобы создать церковь в Червене. Он сформировал отношения с местными лидерами и проводит евангелистские службы в Доме Молитвы, здании, которое он купил. Несмотря на то, что он живет далеко, за 50 миль, 62-летний служитель проводит службы по утрам воскресенья , вечерам и ночам в среду, а также верующие молятся ночью в пятницу . Он переделал здание и сделал скамьи.

Более 30 людей посещают службы, 11 крестились, сообщила SGA. Пять человек крестились на прошлое Рождество, включая несколько пожилых женщин. "Слезы текли по лицам пожилых леди, которые прожили всю свою жизнь в грехе и кто только теперь - в конце своих дней - нашли мир с Богом", сказал Лихач. Кто заинтересован помочь сеятелям церкви в бывшем Советском Союзе, может входить в контакт с SGA через её веб-сайт.

VIA News: Август 27 - Сентябрь 2, 1999


12.05.2004

Грошики местного значения

В 1918 году политическая обстановка в Минской губернии напоминала фильм "Свадьба в малиновке" - сегодня красные, завтра белые, потом поляки, немцы и т.д. Свои деньги печатали все, кому не лень было.

Выпускались свои платежные бумаги - боны и в Игумене.

Смотреть

Пяцьдзесят дзявятая гадавіна Перамогі

Святкаванне ў Чэрвені

Сотні гараджан і гасцей райцэнтра, сівыя ветэраны і іх удзячныя нашчадкі сабраліся ў нядзелю ля помніка воінам і партызанам Чэрвеньшчыны, каб разам сустрэць пяцьдзесят дзявятую мірную весну, схіліць галовы перад светлай памяццю тых, хто аддаў жыццё за Перамогу, за сённяшнее цёплае сонца і блакітнае неба.

Узнёслыя гукі духавога аркестра, пранікнёныя акорды песні "Магутны Божа", кранальная харэаграфічная кампазіцыя ў выкананні выхаванак Чэрвеньскай школы мастацтваў, хвіліна маўчання, ускладаньне гірлянд і жывых кветак... Усё гэта падкрэсьлівала вялічнасць свята, яго сапраўды ўсенароднае шанаванне.

На ўрачыстым мітынгу з віншаваньнямі выступілі намеснік старшыні райвыканкама Міхаіл Рускевіч, ветэран вайны Леанід Камароўскі, намеснік дырэктара СШ №4 па выхаваўчай рабоце Аліна Азяўчыкава. Святкаванне дня Перамогі прадоўжылася ў гарадскім лесапарку конкурсам патрыятычнай песні, канцэртам вакальна-інструментальных ансамбляў і салістаў Грабенскага сельскага дома культуры, раённага цэнтру культуры і адпачынку, гульнёвай праграмай і дыскатэкай.

За першае месца ў спаборніцтве - "Волга" и грамата

Рашэньнем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта дзяржаўнай установе "Рэдакцыя газеты "Раённы веснік" і праграмы радыёвяшчаньня "Радыёвеснік" Чэрвеньскага раёна прысуджана першае месца ў абласным спаборніцтве сярод рэдакцый раённых і гарадскіх газет. На традыцыйным сьвяце, прысвечаным Дню друку, старшыня аблвыканкама Мікалай Дамашкевіч уручыў узнагароды за перамогу ў спаборніцтве - аўтамашыну "Волга" і Ганаровую грамату абласнога выканаўчага камітэта.

Парк будет!

Молодёжный сквер имени 60-летя Победы был заложен на прошлой неделе на улице Барыкина пионерами районной дружины и членами БРСМ Червеня.

Инициатива провести такую акцию принадлежала пионерам. Они обратились со своей идеей в комитет по делам молодёжи райисполкома, где их поддержали, договорившись о помощи с некоторыми предприятиями и учреждениями. Так, лесхоз выделил саженцы рябинок, берёзок, клёнов, отдел архитектуры разработал проект сквера, коммунхоз позаботился о специальной машине для полива. Сквер рассчитан на 360 деревьев, из которых пока что посажено немногим более 200. Как отметила председатель пионерской организации района Ирина Батура, эту акцию молодёжь посвятила ветеранам Червеньщины.

В будущем новый сквер станет местом проведения пионерских слётов и торжественных линеек. Мальчики и девочки, которые посадили деревья, собираются регулярно наведывать своих пока что квёлых зелёных «подопечных» и заботится об их.


06.05.2004

Учора Станіславу Манюшку споўнілася 185 гадоў са дня нараджэння

Сёння яго з пашанай згадваюць у многіх краінах свету ўсе, хто любіць і цэніць мастацтва, каго зачароўвае музыка, у якой таленавіта спалучаецца высокі акадэмізм і шчырасць пачуццяў. А у нас на Чэрвеньшчыне імя Станіслава Манюшкі вымаўляецца яшчэ і з асаблівым гонарам.
Бо спрадвеку шчодрая на таленты Ігуменшчына была яго першай калыскай.
Ён узрос на нашай глебе, упершыню натхніўся яе водарамі і гукамі, увасобіўшы ў чароўных музычных пялёстках пачутыя менавіта тут мелодыі...

Станіславу Манюшку

Вясною шчодрай, на пачатку мая,
Мы ўрачыста-ўзнёсла вымаўляем
Імя таго, хто зразумелы ўсім і блізкі,
Імя знаёмцы добрага - "Станіслаў".

Яму Ігуменшчына наша роднай стала,
На свет з'явіцца тут было наканавана,
Дзе голас маці - светлы, звонкі, чысты -
Пяшчотна клікаў летуценніка: "Станіслаў!"

Прырода вабіла Манюшку, чаравала,
Суладдзе гукаў усіх падаравала.
Ля хаты ластаўкі кружылі нізка-нізка...
А ў шчабятанні чулася: "Станіслаў..."

І з гукаў тых, квітнелі што ў родным краі,
Пасля ён дзіўныя мелодыі складае.
І педагог, і дырыжор, і кампазітар...
І гэта ўсё - Манюшка наш Станіслаў.

Ў чарговы раз мы сёння Творцу прыгадаем,
Яго ўшануем, песняй прывітаем.
Няхай гучыць і ўдалечы, і блізка
Імя Музыкі слаўнага - "Станіслаў"!

Святлана Адамовіч

ОНТ о Червенском хлебе.

Жители Смиловичей протестуют против запрета на торговлю хлебом не Червенского производства.
Подробности на сайте ОНТ.

Жители Червенского района предпочитали покупать Минский хлеб, а хлеб местного производства не пользуется спросом.

Руководство района, вместо наведения порядка на Червенском хлебозаводе решило действовать наиболее простым способом - запретить предпринимателям торговать привозным хлебом. Если большое количество Смиловчан работает в Минске и могут привезти вкусный хлеб, возвращаясь с работы, то жителям Червеня и деревень района ездить в Минск за хлебом далековато.

Так что никуда не денутся - будут покупать.

Очередь за Минским хлебом
Очередь за Минским хлебом в Червене

Апрель 2004г. При подготовке новостей использовались материалы газеты "Районный вестник"

Еще про Червенщину
На Глобусе Беларуси
На www.jewishgen.org
На Общественном объединении "Игумень"
На сайте Минскоблисполкома"
На Смиловичи.online"
Написать нам письмо

Найти с помощью
Google


WWW
Червень онлайн
Сайт обновлен 27.03.2008 MST

> Rating All.BY Радзіма майго духу