19.12.2004
Поздравляем всех с Рождеством и Новым годом
Счастья и удачи всем.
Поздравления читателей
Имя: Таня 17:00:11 24/Dec
Примете сердечные поздравления С Наступающим Новым годом! Пусть в Новом году будет больше радостных событий и побед!! И ваших домах поселится мир-! любовь-! добро-! надежда на лучшее!! Всех поздравляю !!
Имя: Евгений 08:22:51 24/Dec
А где же новогодние фотографии Червеня с его жителями? Поздравляю авторов этого сайта с Новым годом и Рождеством! Здоровья, радости,удачи во всем. Червенцы-Игуменцы с Новым 2005 годом!!! Всего наилучшего.
22.12.2004
Красці елкі - сабе даражэй
3 24 снежня Чэрвеньскі лясгас пачне продаж навагодніх ёлак. Набыць іх можна будзе штодня на цэнтральным рынку Чэрвеня, на рынку ў Смілавічах, а таксама на вытворча-майстэрскім участку лясгаса (на Загор'і) і ва ўсіх лясніцтвах.
На рынках і на вытворча-майстэрскім участку лясгаса ёлка вышынёй да 1 метра будзе каштаваць 7250 рублёў, ад 1 да 2 метраў - 10850, ад 2 да 3 метраў - 12700 рублёў. У лясніцтвах зялёныя прыгажуні каштуюць танней: 3990, 6570 і 7900 рублёў адпаведна.
А вось аматарам самавольна высекчы ёлку ў лесе такое "задавальненне" абыдзецца, як заўсёды, вельмі дорага. За гэта прадугледжаны штраф у памеры ад 5 да 10 базавых велічынь. Атрымліваецца, што за адно ссечанае дрэўца давядзецца выкласці не менш за 120 тысяч рублёў.
Дарэчы, работнікі лясной аховы сумесна з супрацоўнікамі міліцыі і раённай інспэкцыяй па экалогіі ўжо з гэтага панядзелка выставілі пасты на асноўных аўтамагістралях раёна. Акрамя таго, яны да самага Новага года будуць праводзіць рэйды з мэтай выяўлення парушальнікаў. I яшчэ. Каб не трапіць у непрыемную сітуацыю, пры набыцьці ёлак абавязкова патрабуйце квітанцыю, бо яна - адзіны дакумент, які пацвярджае, што лясная прыгажуня не крадзеная.
|
У дзясятцы мацнейшых - чатыры каманды з Чэрвеня
У нядзелю ў СШ №4 г. Чэрвеня ўпершыню прайшоў занальны
турнір чэмпіянату вобласці па гульні "Што? Дзе? Калі?" сярод школьнікаў.
Барацьбу за выхад у фінал вялі 17 каманд: сем з Чэрвеня, тры - з Барысава, па адной з Жодзіна, Смілавічаў, Крупак, Смалявічаў, Пухавічаў, Лагойску і Беразіно. Першае месца ў турніры занялі жодзінцы, другое - каманда "Міг" (СШ №4, Чэрвень), трэцяе - лагойскія інтэлектуалы. Усе яны гарантавалі сабе выхад у фінал. Шанц трапіць туды па найлепшаму рэйтынгу захоўваюць таксама каманды, якія ўвайшлі ў дзесятку мацнейшых. Сярод іх - тры чэрвеньскія: "Парабелум" (гімназія), "Алені" (СШ №4) і "М-19" (краязнаўчы музей).
|
11.12.2004
Смалявіцкая «Птушка» «адляцела» з Чэрвеня
|
Здаецца, усё перажыла гэтая крама: дэфіцыт тавару, агромністыя чэргі перад святамі ў мінулым і поўны дастатак апошнім часам. Калі ні прыйдзеш заўсёды набудзеш патрэбнае.
Але, як аказалася, гэта толькі нам, староннім назіральнікам, здавалася што ўсё ў парадку. А на Смалявіцкай птушкафабрыцы палічылі, што крама ў Чэрвені нерэнтабельная. I аднойчы сталыя пакупнікі замест адчыненых дзвярэй натрапілі на
замок. Смалявіцкая «Птушка» «адляцела» на радзіму.
|
Пакуль высветліліся ўсе гэтыя акалічнасці, многія па-ранейшаму з надзеяй прыходзілі звыклым маршрутам да знаёмага памяшканьня. Але яно больш так і не адчынілася
Яшчэ доўга-доўга не верылі гэтаму навакольныя каты. I выглядалі патэнцыяльных «карміцеляў», седзячы на ганку крамы, на падаконьніку , а то і воддаль на дрэве. Ды хутка і яны змагліся. I тэрыторыя вакол былой «Птушкі» апусцела, на гэты раз канчаткова
Святлана Адамовіч
|
4.12.2004
Спорт
Спартакіяда сельскіх саветаў.
У нядзелю ў СШ №4 г.Чэрвеня калектывы сельсаветаў раёна правялі спаборніцтвы паміж сабой па васьмі відах спорту - валейболу, міні-футболу, армрэслінгу, гірах, настольнаму тэнісу, шашках, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і перацягванню каната. Пераможцам спартакіяды стаў Хутарскі сельсавет. Яму ўручаны пераходны кубак. На другім месцы вайнілаўскія, на трэцім - раваніцкія спартсмэны. Не прыняў удзел у спаборніцтвах калектыў Руднянскага сельсавета.
Вольная барацьба.
Чатыры спартсмэны з Чэрвеня вызначыліся на першынстве вобласці сярод дарослых, якое прайшло ў Старых Дарогах. Пераможцамі спаборніцтваў у сваіх вагавых катэгорыях сталі Аляксандр Губарэвіч і Сяргей Юдо, другое месца заняў Дзяніс Бубенька, трэцяе - Андрэй Раманькоў.
Ушу.
Спаборніцтвы на Кубак і першынство Мінскай вобласці па гэта му віду барацьбы прайшлі ў Смілавічах. Першае месца заняла на іх каманда нашага раёна.
Лёгкая атлетыка.
У Маладзечна прайшло I першынство Мінскай вобласці сярод юных спартсмэнаў 1992-93 гадоў нараджэння. Пераможцам спаборніцтваў па скачках у вышыню стаў Аляксей Сіняк з Чэрвеньскай гімназіі №1. Другія месцы занялі вучні СШ №4 г. Чэрвеня Уладзіслаў Календа (скачкі ў вышыню і бег на 60 метраў з бар'ерамі) і Караліна Кур'янчык (бег на 60 метраў з бар'ерамі).
|
На Чэрвеньшчыне дзейнічаюць 15 рэлігійных абшчын
У гэтым месяцы скончылася дзяржаўная перарэгістрацыя рэлігійных абшчын Беларусі, Яна была абумоўлена адпаведнымі палажэннямі ўступіўшага ў дзеянне два гады таму Закона Рэспублікі Беларусь "Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях".
Як паведамілі ў ідэалагічным аддзеле райвыканкама, на Чэрвеньшчыне прайшлі перарэгістрацыю ўсе 15 рэлігійных абшчын. Найбольш прадстаўлена ў раёне Беларуская праваслаўная царква, абшчыны якой дзейнічаюць у Чэрвені, Смілавічах, Ведрыцы, Грабёнцы, Турцы і Іванічах. Тры абшчыны маюць евангельскія хрысціяне баптысты (дзве - у Чэрвені, адну - у Вялікай Гануце), столькі ж - хрысціяне веры евангельскай (у Чэрвені, Смілавічах і Лядах). Акрамя таго, у Чэрвені і Гайдуковай Слабодцы ёсць рэлігійныя арганізацыі рымска-каталіцкай царквы, у Смілавічах - мусульманская абшчына.
|
22.11.2004
Марш-бросок №2. "По следам Великого Комбинатора".
В Минске «Схваткой» никого не удивишь. Уже давно среди молодежи стало модным по ночам развлекаться интеллектуально: решать головоломки на местности, рыскать по городу в поисках подсказок и распугивать неосведомленных граждан странными предложениями типа «Купи кирпич!».
В маленьких городах «Схватка» и ее аналоги только начинает приживаться. Видимо провинциальная молодежь чересчур закрепощена, и для нее проще получить адреналин, распивая под окнами директорского кабинета горячительные напитки, нежели, пересчитывая в этом кабинете цветочки на обоях в присутствии ошалевшего директора, дабы принести своей команде пароль.
Ярослава Ананко
|
Подробнее про "Марш-бросок №2"
|
Комментарии
Имя: Алкаш 23:03:56 27/Dec
Закусывать нада. А исчо перид этим нада пять капель выпить и сальца покушать - тады фсе кульна. А вот мой корефан Кузя ваапщэ гуру насчет пьянок.
Имя: Червенец 01:49:03 24/Dec
Особенный рулёз потом наутро :-)
Имя: Алкаш 22:41:54 22/Dec
Ничыго ты Надька не панимаиш - бухать эта Рулеззз Несусветны!
Имя: Надька 13:53:01 18/Dec
Схватка - это круто. Век бы играла. На мой взгляд, если есть чем занаться, то на выпивку просто нет времени. Бухать - неинтересно, интереснее думать, а запретами ничего не изменишь
Имя: Iktomy 08:15:15 01/Dec
Я не имел ввиду запретить продажу спиртного, совсем не это. Просто самому сколько сотен тысяч раз приходилось наблюдать, как малолетки свободно покупают алкоголь в наших государственных магазинах. Даже один раз было такое, что товарищи милиционеры за ними в очереди стояли - и ничего!
13.11.2004
Он был центром большого уезда
Скажите: «Игумен» и, пожалуй, не все наши современники поймут, что разговор идет о Червене сегодняшнем райцентре в 62 километрах на юго-восток от Минска. А между тем до середины сентября 1923 года город назывался Игуменом и был центром одноименного уезда, в который входила территория нынешних Червенского, Пуховичского, Узденского , Березинского, отдельные волости Смолевичского, Минского и даже Осиповичского районов.
В 1897 в уезде 234792 жителя. А площадь 9434,03 квадратного километра. Кстати по той же 1897 года переписи крестьяне составляли немногим больше 173 тысяч. Мещан 47006. Дворян в уезде 12521. Купцов всего 164. Это «кусочек» энциклопедической памяти. А что касается иных фрагментов, то Червень и сегодня изо всех сил старается остаться в прошлом. На днях позвонили знакомые краеведы. Приглашали на новую выставку Геннадия Матусевича. Съездить не получилось. Но перед глазами сразу встала городская площадь Свободы. Думаю, что за века центр местечка, постепенно превращавшегося в уездный город, а следом в пыльную районную столицу, сильно не менялся. И здания здесь возраста и кирпичной кладки почтенных. Деревянные скульптуры профессионального мастера Геннадия Матусевича символ Игумена, музыка Монюшки ( родился неподалеку в усадьбе Убель) и муза Максима Богдановича (в спрятанном от больших дорог Игумене родилась его мама Мария Афанасьевна Мякота).
Вообще, Червень , при всех своих попытках идти в ногу со временем, отличался и отличается двумя чертами, не каждому из нынешних райцентров свойственных. Высокие образовательные традиции, корни которых насчитывают столетия, и привязанность к провинциальной замкнутости. Что касается игуменской учености. Еще в начале 19 века здесь работала Игуменская уездная базильянская школа, располагавшаяся, правда, несколько по соседству, в Лядах. А когда школа стала училищем, с ним были связаны судьбы самых разных уроженцев края. Писатель и кинодраматург Анатолий Вольный, великие доктора медицины братья Голубы (один из них белорусский академик прожил 100 с хвостиком лет), композитор Микола Равенский, этнограф и краевед Микола Касперович, художник Михаил Станюта ( отец актрисы Стефании Станюты). Именам числа не счесть! Провинциализм не обижайтесь, червенцы черта даже не столько сегодня приобретенная. Черта, идущая с конца 19 века. С того времени, когда уездный Игумен стороной обошла Либаво-Роменская железная дорога. И город как будто замер в своем развитии. А был же центр!.. Здесь на общественных началах в мировых судьях значился сам Александр Карлович Ельский, коллекционер, архивист, известный всей Европе человек. А где-то на старых кладах прах писателя и жандарма Ассинкрита Ломачевского. Павел Шпилевский, путешествуя по Беларуси, Игумену немало времени уделил. Правда, путешественники века 19 еще не успели разглядеть тягу Игумена к развитию. Писал же автор «Живописной России» Адам Киркор «Игумен при р. Игумен уездный город, беднее всех прочих в Минской губернии». Если бы Киркор вник в городскую жизнь обстоятельно, то он непременно познакомился бы с местными купцами, которые прямо-таки здорово торговали не только лесом и по традиции рожью, пшеничкой, пенькой, но и везли в Игуменский край железо, мануфактуру. Больше других старался, как свидетельствует одна из «Памятных книжек Минской губернии» , Вульф Зельдович. И кто знает, если бы ближайшая к Игумену станция не за 30 с хвостиком километров, возможно, именно он, а не общероссийские концерны «Предмет», «Братья Нобель», «Мазут» контролировал бы в губернском Минске торговлю железом и нефтепродуктами. Но сослагательных склонений ни в истории, ни в бизнесе не существует.
Прощаясь с Игуменом прошлых времен, давайте заглянем в фотомастерскую. Их, кстати, как в любом солидном уездном городе, совсем не одна
«У жителей города и окрестностей и сегодня в домашних архивах можно отыскать снимки, которые сделаны в игуменской мастерской Н А Фридлянда», -рассказывает червенский краевед Светлана Адамович. А мы заглянем по другому адресу в мастерскую Лазаря Рытова. Фигура он для собирателей памяти о Червене уникальная. Мастерская живописи и фотографии Л Рытова работала в Игумене, начиная с 1902 года, больше 10 лет. Первые уроки мастерства Лазарь получил в Вильно еще в конце 19 века. После революции Рытовы жили в Минске. Долгожителем был и сын Лазаря Цадик. Кто знает, может быть, отыщутся еще следы их семейного архива. И в фотолетопись городов и весей белорусских, Игумена и соседствующих с ним поселений добавятся новые страницы.
Алесь Карлюкевич
|
Цены недели
На этой неделе на рынках Червеня цены на основные продукты питания не изменились:
| мясо (свинина, окорок) | 8000-9000 р./кг |
| мясо для поджарки | 7500 р./кг |
| полендвица | 10000-12000 р./кг |
| сало свежее | 7000 р./кг |
| сало солёное | 8000 р/кг |
| окорочёк куриный мороженый | 4800 р./кг |
| куры бройлерные мороженые | 4900 р./кг |
| рыба свежемороженая (в зависимости от сорта) | 3700-4400 р./кг |
| сельдь соленая | 3800 р./кг |
| масло растительное (в зависимости от сорта) | 2300-2800 р./литр |
| масло сливочное | 5500 р./кг |
| яйца за десяток | 2500 р. |
| молоко (трехлитровая банка) | 1800 р. |
| творог | 3500 р./кг |
| сметана (пол-литровая банка) | 1300 р. |
| макаронные изделия (в зависимости от качества) | 1350-1500 р./кг |
| рис | 1500 р./кг |
| гречка | 1600 р./кг |
| манка | 1300 р./кг |
| мука в пакетах (по 2 кг) | 2200-2500 р. |
| лук | 1000-1200 р. |
| чеснок | 3000-3200 р. |
| помидоры свежие | 3200-3500 р. |
| огурцы свежие | 4000 р. |
| апельсины | 2800 р. |
| арбузы | 780 р. |
|
06.11.2004
На малочным заводзе зноў «уцёк» аміяк
У аўторак, 2 листапада у 16 гадзін 45 хвілін, у цэнтр аператыўнага кіравання раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб выкідзе вадкага аміяку з кампрэсарнай устаноўкі на Чэрвеньскім малочным заводзе.
На месца здарэння неадкладна выехалі 6 падраздзяленняў выратавальнікаў, дзве машыны «Хуткай дапамогі», група супрацоўнікаў раённага аддзела ўнутраных спраў, аварыйныя службы электрасетак і газу. Неўзабаве на завод прыехалі старшыня райвыканкама Аляксандр Лапатка, прадстаўнікі раённай камісіі па надзвычайных сітуацыях і з абласнога штаба па ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Каб не дапусціць у небяспечную зону пабочных асоб, супрацоўнікі РАУС цалкам перакрылі рух па вуліцы Мінскай у абодва бакі. Жыхароў вёскі Хвойнікі, якая знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад завода, па ўстаноўленым на аўтамашыне гукаўзмацняльніку папярэдзілі пра магчымую небяспеку і заклікалі не выходзіць з дамоў і кватэр. Адпаведнае паведамленне перадалі і па правадному радыёвяшчанню.
Аварыю на прадпрыемстве выратавальнікі ліквідавалі за паўгадзіны, нейтралізаваўшы шкоднае рэчыва вадой. Як паведаміў у гутарцы з нашым карэспандэнтам начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Капанец, прычынай выкіду аміяку стаў разрыў трубаправода, што злучае кампрэсар з рэсіверам. Паводле папярэдніх звестак, труба была выпадкова пашкоджана камбайнам прадпрыемства «Ягуар», які вадзіцель накіроўваў з мыйкі на стаянку. На шчасце, у гэты час праца на заводзе была скончана і кампрэсар адключылі, таму пры разрыве з трубаправода ў атмасферу выйшаў толькі той аміяк, які знаходзіўся ў ім прыкладна 20 30 кілаграмаў. Тым не менш, у першыя хвіліны пасля аварыі рэзкі пах аміяку адчуваўся ў Хвойніках, на вуліцы Мінскай і нават на вуліцы Барыкіна (бліжэй да мікрараёна).
|
Па словах галоўнага ўрача Чэрвеньскага ТМА Мікалая Снытко, ніхто па дапамогу з нагоды атручвання аміякам у бальніцу не звяртаўся. Але некаторыя чэрвеньцы, якія якраз вярталіся ў гэты час з працы, сведчаць, што ў іх слязіліся вочы, пякло ў горле.
Ацэнку гэтаму здарэнню дадуць адпаведныя службы. Аднак некаторыя высновы можна зрабіць ужо зараз. Па словах Аляксандра Капанца, кампрэсарная ўстаноўка, што выкарыстоўваецца на заводзе для ахаладжэння малака, знаходзіцца ў нездавальняючым тэхнічным стане. Больш таго, праверка, якую праводзіла на прадпрыемстве абласное ўпраўленне па надзвычайных сітуацыях сёлета ў чэрвені, засведчыла, што тут не гатовы да ліквідацыі аварыі, падобнай той, якая адбылася ў аўторак, і абароны людзей. Дарэчы, выкід аміяку ўжо
меў месца на заводзе ў маі 2000 года. Тады ў атмасферу трапіла 700 кілаграмаў атруты. Толькі дзякуючы аператыўным дзеянням выратавальнікаў удалося пазбегнуць яе распаўсюджвання за межы тэрыторыі прадпрыемства.
Цалкам лагічна было б адмовіцца ад выкарыстання аміяку ў сістэме ахаладжэння малака на заводзе. Аднак, па словах дырэктара прадпрыемства Наталлі Свірыдовіч, на набыццё сучаснай бяспечнай кампрэсарнай устаноўкі неабходна выдаткаваць
70 80 тысяч умоўных адзінак. Такіх грошай у завода няма
Ігар Адамовіч
Подробнее о ликвидации аварии
|
| Октябрь 2004г. |
При подготовке новостей использовались материалы газеты "Районный вестник" |
|