Меню сайта
Чат
Сейчас в чате:
Сейчас на сайте:
Аноним
Наш опрос
Как вы относитесь к
переименованию
Червеня в Игумен?
За
Против
Мне все равно
Давайте назовем ещё как-нибудь

всего голосов

Равенскі Мікола

Нарадзіўся 5 снежня 1886 г. у маёнтку Капланцы былога Ігуменскага павета, дзе яго бацька працаваў садоўнікам. Надзеленаму ад прыроды музычным талентам М. Равенскаму музычная адукацыя давалася паступова, этапамі. У 1895-1903 гг. ён вучыўся ў Мінскім архірэйскім хоры, дзе атрымаў пачатковую музычную адукацыю. У 1903 г. быў накіраваны ў Мінскі мужчынскі манастыр як дырэгент тамтэйшага хору. У 1905 г. пераехаў у Навагрудак, дзе працаваў дырэгентам царкоўнага хору і выкладаў музыку ў школах. У 1912-1914 гг. ён прайшоў курсы рэгента царкоўнага хору ў Маскве. З 1920 г. працаваў кіраўніком хору пры Беларускім работніцкім клубе ў Мінску. Тады з'явіліся яго першыя кампазіцыі песні на вершы Максіма Багдановіча («Не кувай ты, шэрая зязюля», «Слуцкія ткачыхі»), сюіта «Курган» (на словы паэмы К. Буйло), уступ да паэмы «Гапон» В. Дуніна-Марцінкевіча. Акрамя арыгінальнай музыкі, М.Равенскі пісаў гарманізацыі н сваіх мелодый.

У 1922 г. у Мінску выйшаў друкам амаль увесь тагачасны песенны рэпэртуар Равенскага - зборнік песень з нотамі. Працаваў хормайстрам у Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры. Пісаў музыку да апэрэты «Залёты» (на лібрэта Дуніна-Марцінкевіча).

У 1923 г. М. Равенскі выехаў у Маскву працягваць сваю музычную адукацыю. У Маскве ён пражыў сем гадоў, закончыў музычны тэхнікум пры кансэрваторыі (1927) і кампазітарскае аддзяленне кансэрваторыі (1930). У Маскве М.Равенскі шмат кампанаваў (22 фугі, кантата для хору з аркестрам, прэлюдыя для фартэпіяна). Песенныя кампазіцыі пісаў на словы У. Дубоўкі («О Беларусь, мая шыпшына», «Такая ноч») і Я.Купалы («У вырай»). Пад уплывам Дубоўкі звярнуўся да музычнай крытыкі і напісаў два крытычныя артыкулы «Узвышша». Скампанаваў опэру «Браніслава» на лібрэта У. Дубоўкі (не захавалася).

У 1930-я гады М.Равенскі працаваў выкладчыкам у музычным тэхнікуме Мінску, потым у кансэрваторыі. Скампанаваў смычковы квартэт і сюіту. У 1940 г. пераехаў у Магілёў, у 1941 г. зноў вярнуўся ў Мінск. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны зніклі ўсе яго рукапісныя і надрукаваныя кампазіцыі.

3 1943 г. М. Равенскі працаваў рэгентам царкоўнага хору ў Чэрвені, дзе кампанаваў музыку да малітваў. Тут паўторна напісаў два акты апэрэты «Залёты». У 1944 г. выехаў у Нямеччыну. Працаваў настаўнікам спеваў у Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы (1945/46 і 1949/50) і ў беларускай гімназіі ў Остэргофене (1947/48 і 1948/49). У Нямеччыне скампанаваў наступныя творы: «Беларускую фантазію» для скрыпкі і фартэпіяна, раманс «Ноч над Мінскам» на словы У. Дубоўкі, царкоўны гімн «Магутны Божа» на словы Н. Арсенневай. У 1950 г. М. Равенскі пераехаў у Лювэн у Бельгіі, дзе арганізавалася актыўнае беларускае студэнцкае асяроддзе. Стварыў студэнцкую вакальную групу, запісаў грамафонныя пласцінкі з беларускімі свецкімі і рэлігійнымі песнямі. Памёр 9 сакавіка 1953 г. у Лювэне.


Еще про Червенщину
На Глобусе Беларуси
На www.jewishgen.org
На Общественном объединении "Игумень"
На сайте Минскоблисполкома"
На Смиловичи.online"
Написать нам письмо

Найти с помощью
Google


WWW
Червень онлайн
Сайт обновлен 27.03.2008 MST

> Rating All.BY Радзіма майго духу