Геннадий Рымашевский. Стихи и песни.
Пишу поздравления и песни на заказ. E-mail: cherven@tut.by Пишите.
Стихи
Маладосць – цудоўнае iмгненне.
Гармата на ростанях дарог
Зямля акутана зоркамі
Трохгранны Дуб
Па-над гарызонтам—неба паясы
Удзячны лёс табе за тое,
Вясеннія падарункі
Каласіцца жыта ў полі
Дарога "мужнасцi" цi праспект кавалерыстаў
Ад сустрэчы вее цеплынёй
Мне кажуць: ”Напiшы пра нашу мову
Быццам нешта трымцiць на душы
Стаіць сабака пад вярбой
Калі на перадзе туман гусцее
Юбілей
Сорак
Памятай свае карані
На “Вёсачку“ імчаць “далечнякі“
Старасць дзесьці, не за гарамі
Па тэлебачанню няма чаго глядзець
Радыё “Сталіца“
Рыбгас
Рыбалка на рацэ Беразіна
Рэчкі. Раніца. Што тут змянілася?
Да стагоддзя Лядзенскай школы
Да цешчы на бляны
Вочы твае светлыя
Жонцы
Салдат у мірным жыцці
***
***
***
***
***
***
***
***
***
***
***
***
***
***
***
***
***
***
***
***
***
***
***
***
***
***
***
***
***
***
***
***
***
***
***
***
***
***
Песни
Зямля адна, такой няма
Давайце збiрацца часцей.
Скажи мне, тополь.
Мая Беларусь
Паглядзi на мяне
Чаканне
Беларускiя вёсачкi
Вяселле
Я горад свой не пазнаю
Турслёт
Поздравления
Желаю Вам
Вясновы дзень жанчын
З Новым годам, сябры.
На юбилей предприятия
Для вас жанчын ёсць пажаданне
Басни и шутки
Стихи
***
Маладосць – цудоўнае iмгненне.
Маладосць – iмклiвасцi палёт.
Маладосць – жыццёвае натхненне.
Ты, будзь у iм па свойму патрыёт.
Каб чысцiня ў душы цякла ракою,
Каб туманы знiкалi на шляху.
Ў жыццi заўсёды будзь самiм сабою,
Каб не паддацца чорнаму граху.
Наркотык, нiкацiн цi алкаголь,
Бы пугаю лупцуюць па карману
Праблем прыносяць рой, часамi боль
I больш нiчога, акрамя падману.
Эх, маладосць! Ты, часам так бяжыш,
Пакуль не спатыкнешся на дарозе.
Асiнавым лiсточкам задрыжыш
I затрымаешся ля дома на парозе.
Глядзяць уперад вочы маладосцi,
Галоўнае – напрамак трэба даць.
Паболей дабрынi, паменей злосцi
I можна ўраджай тады збiраць.
Гармата на ростанях дарог
На пацалункі ўсім вятрам,
Узняўшы галаву стаіш.
Успамінаеш, дзесьці там…
Краіна несла плачу крыж.
У часе тым крумкач варожы
Імчаўся з захаду на ўсход.
Затым, як тыгар, асцярожна
Накінуўся на наш народ.
Ірваў, паліў, таптаў звярышча,
Шыпеў вужом нямецкі кат,
Нібы ад болю ветер свішча.
Краіна рушыла назад.
У партызаны ды ў падполле,
У балоты, ціхія бары.
-Тут лепей жыць чым у няволі,-
Казаў унуку дзед стары.
Цяглі гармату ў лес глыбока
І да пары збіралі сілу,
Бы ведалі, што недалёка
Чакае ворага магіла.
…На ростані дарог гармата
Стаіць каторы год адна.
І радуецца—сёння свята!
А там…Калісь..Была вайна…
***
Зямля акутана зоркамі:
Нябачнымі і шматлікімі,
Блізкімі і далёкімі,
З кропкамі і рыскамі.
З мёртвым халодным колерам,
Далеччу шэрай цьмянаю,
З нейкім касмічным водарам
І з невядомай брамаю.
Зямля ў свеце таемнасці,
Націску дола чорнага.
Зямля чакае ўзаемнасці.
Зямля, бы на дзежцы пораху.
Зямля, будз заўсёды вечнаю!
А не праблемай горкаю.
Зямля акутана свечкамі,
Тыя завуцца—зоркамі.
Трохгранны Дуб
Была і вёска,сенажаці,
Старая ліпа, студні зруб…
Гучалі песні ў кожнай хаце,
У вёсцы той—Трохгранны Дуб.
Дзядок тут жыў, Астапчык звалі.
Вясёлы, радасны дзядок.
Яго цымбалы добра гралі,
І граў на скрыпцы ён вальсок.
Ішло жыццё, і па чарзе
Свяціла сонца, дожджык сыпаў,
А бусел на адной назе
Карміў дзяцей сваіх на ліпе.
…Даўно няма ўжо вёскі той,
Вось толькі бусел і лятае,
А сцежкі зараслі травой,
Чагосьці быццам не хапае.
Жывуць між волі разам з ім
Мае ўспаміны: ліпа, дуб…
І бусел клёкатам сваім
Пяе:”Тут быў Трохгранны Дуб”.
***
Па-над гарызонтам—неба паясы,
Белыя і чорныя воблакі плывуць.
А на гарызонце сцелюцца лясы,
Кашу на паляне камары таўкуць.
Хораша ў лесе. Асабліва летам,
Асабліва ў ранку, як раса ляжыць.
Радуешся сонцу, чысціні паветра,
Чутна, як між елак ручаёк бяжыць.
Чутна, як зязюля песню заспявала,
Дзяцел б”е “марзянку” на суку сасны,
Рэха перазвонам недзе абазвалась,
А ў дупле яліны сніць вавёрка сны.
Хораша ў лузе паляжаць на травах,
Ды паслухаць спевы-траскатню канькоў,
Моўчкі прытуліцца да прыроды тварам,
Назбіраць у полі кветак-васількоў.
Па-над гарызонтам—неба паясы,
Белыя і чорныя воблакі плывуць.
А на гарызонце сцелюцца лясы,
Кашу на паляне камары таўкуць.
***
Удзячны лёс табе за тое,
Што даў любоў мне да зямлі,
За рэчкі, поле залатое,
Бо там гады мае плылі.
Дзяцінства бегла, як вясною
Ў нізіны беглі ручайкі…
І шчырай песняю жывою,
Звінелі ў небе жаўрукі.
А летам быццам бы ў сне,
Мы беглі ў поле, лес зялёны
І шчабятанні чулісь мне
Цудоўны птах. Ручэй знаёмы
Блукаў, а недзе ў чыстым полі
Ў зелені шумлівых траў,
Убачыў я ўсё наваколле
І першы раз шчаслівым стаў.
Прыгожы, ціхі край мой родны,
Зязюля дзесьці ў бары
Закукавала, і паўсюдна
Вячэрні гоман машкары…
Ад шчасця можна захапіцца,
Калі ўбачыш ты расу
На ўсходзе дня—на травах, лісцях.
Я праз гады ўсё пранясу.
І ўсё ў сэрцы будзе тое,
Што захавалася ў душы—
Маё дзяцінства залатое,
Мае ўспаміны ў цішы.
Вясеннія падарункі
Птушкі-шчабятухі песню заспявалі,
Зацвілі пралескі на маім двары,
Радуецца сэрца—хораша мне з вамі,
Прыжыліся добра, нібы ў гушчары…
Вы вясну чакалі кожную хвіліну,
Я чакаў так сама, нібы быў у сне
Зноў прыду і сяду моўчкі пад яліну
З вамі, тут, у лесе, вельмі добра мне.
Вырашыў між волі пасаджу ля хаткі
Каб заўсёды бачыць вашу сіняву.
А ў суседзі дам вам незабудкі-браткі,
Папараць, брусніцы ды і сон-траву.
Птушкі-шчабятухі песню заспявалі,
Весела так стала і прыемна мне
Весялосці гэтай разлілася хваля,
Радуюся кветкам, сонцу і вясне.
***
Каласіцца жыта ў полі
Сонца прыпякае,
А над полем на прыволлі
Мой жаўрук спявае
Смачна пахне свежым хлебам
Нібы толькі з печы.
У жыта я нырну з разбегу,
Паплыву ў далечу.
Паплыву ці паляжу
Тут так добра марыць.
А табе пясняр, скажу:
"Паляці да хмары"
Папрасі вады напіцца
Усяму жывому.
Скажаш: жыта каласіцца
І хутчэй дадому”
Паляцеў, расправіў крылы,
Галаву ўзняў.
Над зямлёй, над роднай нівай
Зноўку заспяваў
Дождж адразу сыпануў
Даў зямлі напіцца.
А я ў жыта зноў нырнуў.
Ах, як добра ў жыце!
Дарога "мужнасцi" цi праспект кавалерыстаў
Як сярпом па нечым,
нiбы трасца ў бок.
Па дарозе вечнай
Скача мой "канёк".
Барада трасецца,
Зуб аб зубы б'е.
Мо хто пасмяецца,
Мо хто абсмяе.
Скача i рагоча
Мой сталёвы конь.
З-пад хваста грукоча,
З пад калёс агонь.
Вулiцы чарнеюць,
Скалiць зубы плот.
Згiнулi завеi,
Уздыхныў народ.
Але ж не праехаць,
Але ж не прайсцi.
Заплакалi стрэхi.
Выйсце, як знайсцi?
Ямiна на ямцы -
Нiбы слон прайшой.
Падвесiць бы за (нешта).
Эх, не хапае слоў...
З болькамi дарогу
Трэба ратаваць.
Трэба ей-жа богу
Адрамантаваць...
26.03.1999
Ад сустрэчы вее цеплынёй.
Вось i дачакаўся я сустрэчы
З любаю i роднаю сям’ёй.
Падыйду ды абдыму за плечы…
Ад сустрэчы вее цеплынёй.
З глыбiнi вачэй, з тваёй душы
Моўчкi я адчую радасць тую,
Тую, што мне кажа: “Напiшы,
Напiшы i разам адсвяткуем.
Напiшы аб тым як сумаваў,
Як цябе ды сына не хапала.
Кожны раз у сне цябе шукаў,
Але ночы зноў было мне мала…”
Ад сустрэчы вее цеплынёй.
Абнiму i трошкi памаўчым,
Каб адчуць што зноўку я з сям’ёй,
Потым пагаворым…ёсць аб чым.
***
Мне кажуць: ”Напiшы пра нашу мову,
А то ўсё пра бусла ды пра кветкi,
А лепей напiшы ўжо пра карову,
Якая з’есць твае пралескi ў летку.
Ты лепей пра палiтыку пiшы,
А то стаiш у нейкiм задуменнi.
Цi вось, сядзiш у нейкiм шалашы,
Нi ведаеш нiякiя здарэннi,”
Не трэба мне пра дзеячаў пiсаць.
Бо я ў палiтыку не ле лез, не лезу
I не хачу. Каб лёс свой сапсаваць?
Ды гэта проста, як зламаць галiнку бэзу.
А я нiкому шкодзiць не хачу,
Навошта мне палiтыка, не трэба.
Я лепей плюхнуся ў траву i пасачу,
Як моўчкi воблачкi ляцяць у небе.
***
Быццам нешта трымцiць на душы,
Быццам крык нейкi хоча прарвацца.
Я сяджу ў сваiм шалашы
I сабе не магу не прызнацца.
Што люблю цiшыню, разам з ёю:
Подых ветра вясенняга, поле
Мару я i лячу над зямлёю.
Мару я i хачу, як нiколi—
Паглядзець на туман над ракой,
Як заўсёды шчаслiвым праснуцца.
Да цябе прытулiцца шчакой,
У купальскую ноч акунуцца.
Кветку-папараць там адшукаць,
У лясным гушчары пад ялiнай.
Самы лепшы свой верш напiсаць,
Прысвяцiць яго любай жанчыне.
Ёсць шалаш мой пад елкай высокай
У лясным гушчары, дзе пяюць
Птушкi песнi i нейкiя гукi
Без утрымку кудысьцi плывуць
У задуменнi i нiбыта ў сне,
Нейкi сум, нейкi боль у душу
Зазiрнуў i паранiў мяне
Зараз верш свой аб гэтым пiшу.
Я сяджу ў сваiм шалашы
I сабе не магу не прызнацца
Быццам нешта трымцiць на душы
Быццам крык нейкi хоча прарвацца
***
Стаіць сабака пад вярбой,
Ці марыць ён, ці то сумуе?
Змірыўся з доляю сваёй
І мусіць тут ён заначуе.
А вочы просяць дабрыні,
А вочы просяць пспачування.
Яго ніколі не гані,
Кінь хлеба лепей пры спатканні.
***
Калі на перадзе туман гусцее,
Сціскае сэрца невядомы сум.
А на душы халодныя завеі
І нейкі зачарсцвелы глум.
Далёкага дзяцінства успаміны,
Бы аплятаюць шэрым павуціннем.
Душа мая бязмежная краіна,
А хто ж сюды пагляд свой кіне?
Рой думак, непачаты край,
Жыццё ж бясконцыя шуканні.
Хутчэй бы май, ласкавы май,
Бо ёсць у ім выратаванне.
Юбілей
Яхімовічам/Алегу і Святлане/
Што такое юбілей?
Гэта поўны дом гасцей.
Гэта поўны дом сяброў,
Пртым каб сустрэцца зноў.
Гэта след жыцця свайго,
Пехатою ці бягом —
Застанецца назаўжды,
Можа ўспомняць праз гады?
Як жа пілі і гулялі,
Юбіляраў віншавалі.
Як віно цякло ракою.
Паміж небам і зямлёю.
Нашы думкі там ляталі,
А галовы... ой... трашчалі.
Мітусілася ў вачах,
У душу закраўся жах.
Ды й на заўтра хоць памры,
Не дапамогуць дактары.
Захварэў чым, тым лячыся,
Над памылкамі вучыся...
Што такое юбілей?
Гэта чарачкі паўней.
Але ж трэба ведаць меру,
Каб не нажыць сабе “халеру“.
Сорак
У. Рыбакову
Вось ужо і сорак.
Колькі йшчэ мне жыць?
Сёння што? Аўторак?
Галава баліць...
Мусіць добра ўмазаў,
Юбілей спраўляў.
Прачнуўся не адразу,
Недзе ў снах лятаў.
Сябры мяне віншуюць,
Кожны йдзе з падаркам.
Я ім не шкадую,
Наліваю чаркі.
Кроў тут закіпела,
Радасць так і прэ.
І душа запела,
Значыць не памрэ.
Вось ужо і сорак,
Будзе сорак першы.
Віншаванняў “мора“...
Ёсць таксама вершык.
Памятай свае карані
Уладзіміру Кішко
Памятай, ты, свой родны куток.
Памятай жа свае карані.
Памятай, што ты, з вёскі, браток,
Шмат сяброў у цябе і радні.
Узляцеў і трымай вышыню,
Ганарымся мы за земляка.
Я сяброўства з табою цаню
І падтрымка заўсёды рука.
Прынімай віншавальны паклон:
Ад сяброў, ад бацькоў, ад радні.
Памятай голас маці, як звон,
Памятай і свае карані.
***
На “Вёсачку“ імчаць “далечнякі“,
За бітумам хахлы і расіяне.
Здаецца, мужыкі, як мужыкі,
Адным жа словам так: браты-славяне.
Хахлы заўсёды півам пачастуюць,
Адрэжуць сала, можна й прыкусіць.
Патрэбна іх аддзякаваць , мяркую:
Па чарцы самагону ім наліць.
Ды што па чарцы, не шкада й бутэльку.
Багдан і Юра лепшыя з хахлоў.
Дамоў заедуць, вып’юць у нядзельку,
Мяне ўспомняць: “Беларус, ну, будзь здароў!”
Сяброўскі шлях на перакрыжаванні.
Краіны розныя, а мэта ў нас адна:
Каб жыць у міры і яшчэ жаданне —
Няхай у кожнага ў душы жыве вясна!
***
Старасць дзесьці, не за гарамі,
Да кожнага пыйдзе па свойму.
Нібы цень, які ходзіць за намі,
Толькі час у саюзнікі возьме.
Напомніць з далёку, успрыгне на плечы,
А што маладосць? Уцячэ ад яе.
Бо ёй бараніцца, гаворачы нечым.
І нават пытанне зусім не ўстае.
Бо ведае кожны: гады пралятаюць
Спяшайся зрабіць крыху добрае штосьці.
На лаўцы старэнькія адпачываюць,
Яны ў леса-парку жаданыя госьці.
Галовы сівыя, а думкі ляцяць,
Жывуць успамінамі аб маладосьці.
Ім нельга жыццё зноў спачатку пачаць,
Як кажуць: старыя, старыя ўжо косьці.
Старасць прыйдзе да кожнага з нас,
Павярнуўшы з дарогі аглоблі.
Людзі, чуеце, вы, не аглохлі?
Вельмі хутка бяжыць гэты час.
***
Па тэлебачанню няма чаго глядзець:
То баявік і той амерыканскі,
То серыялаў чарада ідзе —
Бразільскіх дзіўных, мексіканскіх.
Чаму ж нас вучаць? Біць, душыць?
Страляць і , мусіць, больш нічога.
За ўсё душа мая баліць.
Куды нас прывядзе дарога?
Мы ж не хужэй за іншых можам:
Здымаць кіно, пісаць, спяваць.
Дапамажы, магутны Божа
Сяброў жыццёвых напаткаць.
Суседзяў нам надзейных трэба
І чысціні ў душы сваёй.
І чысціні ў бясконцым небе,
Ды спевы птушак над ракой.
Радыё “Сталіца“
У эфіры: радыё “Сталіца“.
Пазыўны гучыць і прывітанне.
Песня, бы нясецца калясніцай,
Для душы настрой, вырвтаванне.
Стомленасць далоў! Далоў сумоту!
Галасоў струменіцца крыніца.
Ранкам пачынаецца работа:
У эфіры: радыё “Сталіца“.
Рыбгас
А.С.Краснагіру
Рыбгас — блакітныя палі
Тут ёсць дзе разгуляцца воку.
Аднак не пройдзеш па раллі,
Бо шлях абрывісты, глыбокі.
Рыбгас — высокіх сцен чароты,
Нібы мяжа паміж сабою.
Звычайных цудаў павароты
І крыкі качак над вадою.
Рыбгас—гэта яшчэ і праца,
Набыты, непаўторны скарб.
Скажу, не трэба і спрачацца,
- Багацце нівы – рыба карп.
Галоўнае – канешне людзі.
Рыбгас. Так . Ёсць чаму вучыцца.
Няхай жа з вамі шчасце будзе
І чыстая жыцця крыніца!
Рыбалка на рацэ Беразіна
У.Рыбакову і яго сыну Алясю
Лёгкі туман над ракой,
Салоўка спявае ў лазе.
Радасць у песні сваёй
Звонка і шчыра нясе.
Вуду трымаю ў руках,
Спінінг кідае сусед.
Лісце дрыжыць на дубах,
А ў небе бясконцы сусвет...
Вятрыска згубіўся, маўчыць,
Ці недзе ў дарозе яшчэ.
А можа за рэчкаю спіць?
Хоць сонейка й свеціць ярчэй.
Вуду трымае рука,
Спінінг кідае сусед.
Шчасце! Злавіў шчупака,
Юшка сябрам на абед.
Сам верхаводку злавіў,
Плотак, яршоў, акунёў.
Доўгачаканы прыліў
Сэрца й маё пераплёў.
Ціха, павольна плыве
Тоячы сілу рака.
Вабіць яна і заве
З вудамі рыбака...
***
Рэчкі. Раніца. Што тут змянілася?
Гэта вёсачка даўно мне снілася.
Стаю на ўскрайку я, гляджу на вуліцу
І думкі сумныя да сэрца туляцца.
Прайшло мінулае, не забываецца,
Ды й не павернеш час, ён не вяртаецца.
Іду па вуліцы, шукаю роднае,
Жыццё ды без сустрэч зусім не поўнае.
Куток Радзімы ёсць амаль у кожнага,
Жыццё вандроўніка,жыццё дарожнае.
Як той вандроўнік я іду па вуліцы,
А думкі сцелюцца, да сэрца туляцца.
***
Да 100 годдзя Лядзенскай СШ
Святочны вечар наганяе думак,
Здаецца, сэрца выляціць з грудзей.
Хвалююся, шукаючы ратунак,
Бо сёння ў нашай школы юбілей
Як шмат гасцей, настаўнікаў і вучняў,
Знаёмых твараў не пералічыць.
Дырэктара заўсёды голас зычны,
На кожным свяце весела гучыць.
Шчаслівы я! Вучыўся ў гэтай школе,
Настаўнікі для нас, як і бацькі.
Не забывайце вучні іх ніколі.
Прыходзьце на сустрэчы... праз вякі.
Да цешчы на бляны
Пыж Г.А.
Прыязджаю я да цешчы,
Не скажу, што зяць я лепшы.
У яе зяцёў нас двое,
Кожны са сваёй сям’ёю.
Толькі мы цераз парог,
Цешча ставіць нам пірог,
Ці блінцоў і скварак смачных,
Ёй за гэта мы ўсе ўдзячны.
Працаўлівая, як пчолка,
На двары даволі золка.
Ну, а ў хаце цеплыня,
Ну, а ў хаце чысціня.
Дзякуй богу, што ты ёсць.
Цешча наш жаданы госць.
***
Р.А.М.
Вочы твае светлыя,
Вусны твае ружовыя.
Кажаш заўсёды ветліва,
Думкі – безпамылковыя.
Сэрца тваё шчырае,
Песня ў душы звонкая.
Ты надзелена сілаю,
Хоць і сцяблінка тонкая.
Мары свае вольныя,
Дзеліш са мною любая.
Сцежкі жыцця роўныя,
Наперадзе, не згубяцца...
***
Жонцы
Зноў бальніца,зноў палаты,
Як у чымсьці вінаваты.
Нам таго ж хапіла гора,
Нібы гэта было ўчора.
Адно гора не прыходзіць,
Бо за ім другое ходзіць.
За ім сунецца сумота,
Злыдня нейкага работа.
Радасць прыйдзе, так, да хаты,
Мы не ўчым не вінаваты.
І жывём, здаецца, чэсна,
Праца спорыцца сумесна.
Сум залез, душу сціскае,
Жоначка, цябе кахаю.
З дзеткамі цябе чакаем
І завочна – абдымаем.
Салдат у мірным жыцці
Брату Міхасю
Пад гэтай назвай безумоўна тайна,
Якая да развязкі прывядзе.
А справа ў тым, што дзёрзкіх і нахайных,
Заўсёды затрымае ў грамадзе.
Злачынца – гэта чорнае стварэнне,
Бывае расплывецца, не прайсці.
Ёсць у паэтаў творчае натхненне,
А ён салдат у мірным у жыцці.
Калі патрэбна з бандамі змагацца,
Калі злавіць патрэбна за каўнер.
У форму горда стане апранацца.
Даведаліся? Міліцыянер.
Падарунак зімы
Алёшку і Ганначцы
Па калена снег ляжыць,
Не ступіць ні кроку.
Мусіць, мне паветрам плыць,
Трэба ў лес глыбока?
Прыгляджуся, пастаю,
Елкі абыходжу.
Добра! Адшукаў сваю,
Іншай не пашкоджу.
У дзетак радасці няма
Ні канца ні краю.
Свята дорыць ім зіма,
Я ж – дапамагаю.
Вадзіцель аўтобуса
В.Картавусаву
Дарога бяжыць, як струна,
Вадзіцель аўтобуса цешыцца.
Дзень скончыўся ў небе луна
І зорка выглядвае першая.
Дарога агнямі гарыць,
Маўкліва сядзяць пасажыры.
Ікарус у цемру ляціць,
Як быццам збіраецца ў вырай.
Вадзіцель вясёлы сядзіць,
Глядзіць у люстэрка, міргае.
Па радыё песня гучыць
Ды не разбяру, засынаю.
***
Жонцы
Я зноў шукаю паратунку:
У глыбіні сваёй душы.
Ў ёй памяць першых пацалункаў,
Шляхоў юнацкіх і вяршынь.
Дзе б я не быў са мной заўсёды:
Твой вобраз і каханы твар.
Ён лёсу шчодрыя прыгоды,
Ён свеціць бы ў начы ліхтар.
Я адчуваю асалоду,
Далонь цалуючы тваю.
Бо ў ёй бязмежная свабода.
А што патрэбна салаўю?
***
Жонцы
Я згубіўся ў снах вясны,
Раптам сцісне адзінота.
Ды абдымуць туманы,
А на сэрцы, бы спякота.
Бы віхур шалёны ўлез
У душу і пераблытаў.
Думкі, словы – цёмны лес
І нябёсаў аксаміту.
Я шукаю, час ідзе,
Сэрца просіць прабачэння.
І па сцежачцы вядзе
Да шчаслівага імгнення...
Не сустракай мяне вачамі
Групе “Саванна“ Алене і Наталі
Не сустракай мяне вачамі,
Ў душы гарыць агонь пачуццяў.
Заўсёды трэці паміж намі
І гэты лёс мяне ўжо змучыў.
Не для мяне, не для мяне ты:
Складаеш вершы і санеты.
Яе цалуеш, абдымаеш,
А ад мяне чаго чакаеш?
То развітанне, то сустрэча,
Адно імгненне, зноў адна.
Ў такі халодны, шэры вечар,
Я вып’ю горкага віна
Не сустракай мяне вачамі,
Бо не змагу тваёю быць.
Пачуцці ўзніклі паміж намі
І час пакажа, прабяжыць...
***
С.Алісяёнку
Як цяжка жыць, калі цябе
Амаль ніхто не разумее.
А лёс у галаву ”дзяўбе“,
Ад дрэнных слоў душа хварэе.
І стане чалавек маўклівым,
Яго і хеўры не бяруць.
Глядзіць ён на жыццё тужліва,
Ідэі сохнуць, гінуць, мруць.
Няма з кім думкай падзяліцца,
Няма куды іх павярнуць.
Душа ж бяздонная крыніца
І ёсць адтуль што зачарпнуць.
***
Т. Сомавай
Зіма, шалёныя завеі
Змяняюцца на дождж тужлівы.
Ляцяць святочныя падзеі –
І кожны крышачку шчаслівы.
Блукае ў шэрасці прамень,
Блукае, на Зямлю імкнецца,
Здаўна прыйшоў Таццянін дзень,
Мы адзначаем, так вядзецца.
Віншую сёння вас, Таццяны!
Ад усяе душы жадаю:
Каб вас кахалі без падману
І йшчэ – анёл аберагае ...
***
Г.П. Аўласенку
Паэтам трэба нарадзіцца,
З душой крынічнай чысціні.
Каб кожны змог з яе напіцца,
А не лічыць па кроплям дні.
Са светлай думкаю заўсёды,
Імкнецца ў свой лірычны свет.
Бо нарадзіўся ад прыроды,
Такі ў жыцці наш брат, паэт
Па зоркам, што ляцяць з нябёс
Ён вызначыў яшчэ з парогу:
Студэнт, настаўнік, творчы лёс,
Шуканняў вечная дорога.
***
Жонцы
Пад парасонам ты і я,
Асенні дожджык за плячамі.
Жыве каханне паміж намі,
Пад парасонам ты і я.
Вось так і марыў бы часамі,
Але няма ўжо салаўя.
Пад парасонам ты і я,
Асенні дожджык за плячамі.
***
Жонцы
Празрысты, вясенні ранак,
Бярозкі стаяць, не крануцца.
Ёсць у пачатку напрамак
І сцежка, каб зноўку вярнуцца.
Настрой у прыродзе бывае:
Вясёлы, імклівы,бясконцы.
Бо з песняй жаўрук узлятае,
Ўзыходзіць ласкавае сонца.
Калі ж неба шэрае ў хмарах,
Самотны настрой не прамажа.
Усюды ў бязмежным абшары
Бы кроплямі дожджыка ляжа.
Маўклівы, вясенні ранак.
Хвілінка і ўсё прачынаецца.
Настрой гэта дзіўны напрамак,
Заўсёды, заўсёды мяняецца.
***
Снуюць па лузе матылькі,
Смяецца ў небе сонейка.
Сплятаюцца яны ў вянкі,
Гульня, бы тая хованка.
Вятрыска кветкі страсяне,
Сцяблінкі захістаюцца.
Душу настрой ускалыхне
Санетам летняй раніцы.
***
Бяжыць па палеткам агонь,
Бяжыць, як спалоханы конь.
Птушкі ў нябёсах звіняць,
А ў пекле іх гнёзды гараць.
Не могуць агонь патушыць,
Ім хочацца, хочацца жыць.
Сябры, не паліце траву,
Уздыміце, вы, лепш галаву.
Паслухайце песню вясны,
Напоўняцца радасцю й сны.
Ахутае сэрца любоў
Да птушак і іх галасоў.
Зварот да восені
Закружыся ў танцы лістападам,
Праспявай мне песню жураўліную.
Бо прыгожаму заўсёды рады,
Запалай жа клёнам і калінаю.
Ды заплач дажджом на тыдзень цэлы,
Каб тады зямля змагла напіцца.
І трымай надвор’е пад прыцэлам,
Нараджай чароўную крыніцу.
У небе зоркі зіхацяць
У небе зоркі зіхацяць,
Пераліваюцца ў начы.
А мне так хачацца спяваць,
А хтосьці кажа: “ Памаўчы.”
Паслухай лепей цішыню,
Памар: які-такі сусвет.
Зірні наўкол у вышыню,
Адбудзецца парад планет.
Метэарытны дождж сыпне,
Паспей жаданні загадаць.”
І так прыемна стала мне,
З якога ж першага пачаць?
Здароўя, шчасця, дабрыні,
Сябрам маім, маёй сям’і.
Кахання ў сонечныя дні,
Каб шчабяталі вераб’і.
Каб ранак светлы нараджаў:
Настрой душы, блакіт нябёс.
Салоўка ў лазняку спяваў,
Надзею ў кожны дом прынёс.
Мы хутка станем лепей жыць,
Напрамак зможам адшукаць.
Нас не патрэбна з-за мяжы
Зноў з безвыходнасцю вянчаць.
Жаданняў шмат, а дождж адзін,
Ён хутка, як пачаўся знік.
Рассеяўся каметны клін,
Застаўся сонны маладзік.
Зямля адна, такой няма.
І зор няма такіх, як тут.
А гэта, мусіць, нездарма—
У кожнага свой родны кут.
***
Залатая восень на парозе,
Апусцелі нівы, агароды.
Гоніць вецер лісце па дарозе,
Бы шукае навыя прыгоды.
Восень часта свой настрой губляе:
То дажджом заплача, то спякота.
Быццам лета ў госці завітае,
Потым зноўку шэрая самота.
Крадуць хмаркі сонца прамяні,
Цераз рэшата прасеюць з рэдку.
Вецер, кола часу павярні,
Ускалыхні, ты, рудую суседку.
Прагані той сум, які ўзнікае:
Калі ў небе песня журавоў.
На парозе восень залатая
І жаданне слухаць зноў і зноў...
***
Я вячэрняй парой
Думкі стаў варушыць.
Стаў зусім сам не свой,
Нават сэрца баліць.
Бо на сэрцы адно:
Як далей будзем жыць?
Цягне ў цемру ярмо,
Бы стаім на мяжы...
Вецер вые, гудзе,
Не лягчэй на душы.
Бо жыццё прывядзе
Да жыцця ў шалашы.
Ўсе паслугі растуць,
Час імкліва бяжыць.
Сёння грошы дадуць,
Заўтра будзеш плаціць.
Кашалёк апусцеў,
Трэба хлеба купіць.
І шалёна між дрэў
Думка хваляй бяжыць.
***
Завіруха ўецца на парозе,
Засыпае восені сляды.
Тупае вандроўнік па дарозе,
Цераз вёскі йдзе і гарады.
У кожны дом, у кожную кватэру.
Свята не бывае без прыгод.
Добрае шукаць і трэба верыць,
Мар здзяйсненне будзе ў Новы год
Момант настае доўгачаканы,
Новых перамен нясе нямала.
Новы год для кожнага жаданы.
Дык падымем жа хутчэй бакалы.
Беражыце лес
Восень, лес маўчыць і дрэмле,
Птушкі ў выраі даўно.
Цішыню люблю я вельмі,
Нібы ты ў нямым кіно.
Лес. Галінкі не крануцца.
Не спалохае ніхто.
Можаш смела азірнуцца,
Знойдзеш тут саяе сяброў.
Вырас лес. Гадоў мо трыццаць,
А мо ўсе і пяцьдзесят.
Толькі хопіць жа карысці:
Леснікоў прыйшоў атрад.
Трэба дошкі ды папера,
Бензапілы зараўлі.
Лесавозы бы галеры,
Бы лясныя караблі.
Праз кароткі час турбот,
Зніклі: шум і тарарам.
Апрануў на ногі боты
І палез я па кустам.
Шмат грыбоў, згінай спіну,
Самі прыгаюць у кошык.
Насушу я на зіму,
Назбірае іх і вожык.
Выйшаў на дзялянку я
Ўсё навокал азірнуў.
Ёсць пажарная ралля,
Далей нават уздыхнуў.
Дзе вяршыня, дзе камель,
Столькі дроў гніе пад небам.
Лічым толькі свой рубель,
А дзяржаўны, так і трэба?
Для чаго знішчаем лес?
І чаму не падбіраем?
Ці такі ў жыцці прагрэс?
Лес – наш лекар, мы ж не дбаем.
Будзь у лесе добрым госцем.
Будзь у ім гаспадаром.
Не знішчайце, людзі, досыць,
Ачарсцвеем і памром.
Будзь у лесе добрым госцем.
Лес – багацце ўсіх зямных.
Не знішчайце, людзі, досыць,
Беражыце ... для другіх.
***
Спадарка восень. Дожджык твар сячэ.
Капаю бульбу...Сам у палоне думак.
А ў небе клін усё гучней, званчэй,
“Курлы-курлы” і я знайшоў ратунак.
Гляджу на клін і слухаю сумоту
Цудоўных птушак развітальны крык.
Спіну “ заела “ цяжкая работа,
А лепей стала, як пачуў “ курлы “.
На небасхіле караван знікае,
З асенняй песняй выраўняў спіну.
Я ведаю, што тут мяне чакае,
Бо моўчкі кінуўся ізноў на баразну.
Кругаварот
Зноў да вясны зіма імкнецца,
Ды сцюжы ў сонечныя дні.
Зямля ў кветкі апранецца,
Усюды, толькі погляд кінь...
Прыемны пах і пералівы,
З дажджамі, песнямі грымот.
Дзень прабяжыць вясной на дзіва,
Нібы вады кругаварот.
Шырокім крокам прыйдзе час
Пачне і лета гаспадарыць.
Падорыць яблычны іспас
Ды ураджай па ўсім абшары.
Затым губляецца між сосен,
Свае правы здае другой.
Прымае рудзенькая восень
І цягне вырай за сабой.
Усё навокал апусцела,
Работы ўжо амаль няма.
Спадарка восень пасівела,
Насустрач ёй ідзе зіма.
Зноў да сястры сястра імкнецца,
Бы песняй адшумеў чарот.
Але ў прыродзе так вядзецца:
Жыццёвы свой кругаварот.
Зіма
Алёшку і Ганначцы
Зноўку цярушыць сняжок,
Зноўку прыгожа і светла.
На лужынках тонкі лядок,
Катаюцца весела дзеткі.
Радасны звон галасоў,
Санкі, канькі – захапленне.
Кіпіць іх гарачая кроў,
Канікулы – толькі імгненне.
Зноўку цярушыць сняжок,
У госці зіма прыляцела.
Засыпала сена стажок,
Рэчка зусім анямела.
Браткі- марозы дужэюць,
Зрэдку трашчаць і сваволяць.
Ды выпускаюць завеі,
Каб замялі наваколле.
Радуе сэрца сняжок,
Добра ў душы мне і светла.
На лужынках тонкі лядок,
Катаюцца весела дзеткі.
Чаканне
Жонцы
За вакном трашчыць мароз,
А мне ўсё не спіцца.
На душы адзін прагноз:
Мары, таямніцы.
Думкі-думачкі мае
Лезуць, калыхаюцца.
Бы крыніца ў сэрцы б’е,
Песня нараджаецца
За вакном сваволіць ночка,
Зоркі ў небе свецяцца.
Пакідаў пытанні ў бочку,
Чаго ноччу чэпяцца?
Толькі сон кудысьці збег,
Пагляджу за вокнамі.
Там, у цемры белы снег
Ды завея звонкая.
Не прыходзіць доўга сон,
Нават не збіраецца.
Трэба біць яму паклон,
Аж да самай раніцы.
Зоркамі блішчыць сняжок,
Ноч на дзень мяняецца.
Гарызонт гарыць ужо,
Сонейка ўздымаецца.
А жыццё плыве сабе,
Як чародка рыбная.
То смяецца, то ў журбе,
То заплача ліўнямі.
А жыццё бяжыць, бяжыць,
Пацалунак кіне.
Бо сустрэцца на мяжы,
Дзень і ноч павінны.
***
Зіма надзьмула хмары снегавыя,
Зацерушыла сцежкі і дарогі.
Мароз трашчыць ды злосна вецер вые,
Бы абдымае хвалямі трывогі.
Пад вечар неба засяваюць зоркі,
Ліхтарык-месяц уключыў святло.
Сваім праменьчыкам ён асвяціў узгоркі
І хваляю натхненне падыйшло.
Зіма бяжыць, і нібы ў танцы ўецца,
Нясе завейных святаў карагоды.
І застануцца ўраджанні на сэрцы,
Як падарунак ад самой прыроды.
***
Плывуць аблокі з захаду на ўсход,
Плывуць аблокі з поўначы на поўдзень.
Зноў у жыцці няўдачны паварот
І зноў мяшок пытанняў поўны.
Букетам хваль напоўніўся ўспамін,
Найлепшых дзён жыццёвага імкнення.
Саюз усіх пятнаццаці краін,
Быў нерушымы ды ў адно імгненне—
У пушчы заблукаў і разваліўся,
Шалёным ветрам некуды зляцеў.
І як народ наш грэшны не маліўся,
Саюз братэрства жыць не захацеў.
Развалу гэтаму сакрэтны вораг,
Падтрымку даў, бы коней зацугляў.
/Здаецца мне: кіруе ён з-за мора/,
Бо з тых часоў аблічча не мяняў.
Цяпер жа што, кіно, віно, тавары —
Замежныя, сваіх амаль няма.
Пра лепшае патрэбна толькі марыць,
Задабраваюць. Мусіць нездарма.
Хто за плячыма нашамі стаіць?
Хто травіць, як ваўкоў на паляванні?
Ўсё не патрэбнае мяшае жыць,
Зрабіць мы штосьці зможам у яднанні?
***
На двары сакавік,
А за ім красавік.
Кінься ў пляску з вясною:
Развітанне з зімою.
І душу разгарні,
Прынімай прамяні.
Сонца весела ззяе,
Ды вясну сустракае.
На двары сакавік,
Сакавік-чараўнік.
Першы месяц вясны,
Адпачне звер лясны...
Уздыхнуў ад завей
Пад страхой верабей.
Бо яму годзе спаць,
Трэба весну вітаць.
***
Вясна заплакала дажджом,
Пабег, звініць ручай.
На голы лес зноў першы гром,
Хоць і яшчэ не май.
Йшчэ не пара у бубен біць,
Бярозак слёз няма.
Але вясны струна дрыжыць
Ды, мусіць, нездарма.
Дуб, які зрэзалі
Якая прыгожая наша Зямля
Ад краю да краю:
Лес, балота, луг і ралля
Мясцовасць яднаюць.
І нават адзіны разгалісты дуб,
Што ў полі пануе.
Часцінка Радзімы – нельга на зруб,
Яго пашкадуеш.
І вырастуць дзеткі тады з жалудоў,
Дубкі маладыя.
І будуць стаяць на працягу вякоў,
Дажджамі не змые.
Здаецца
Здаецца мне, што лета ўжо не будзе:
Дажджы ідуць амаль што кожны дзень.
Няўжо хто чымсьці лета спудзіў?
І пад дажджом схаваўся цень.
Як быццам і спякоты не было
І лес рудзее прама на вачах.
Здаецца, лета далей паплыло,
Да нас вяртацца будзе толькі ў снах.
Здаецца, толькі жнівень на двары,
А восень гаспадаркай сябе лічыць.
Рыхтуйцеся да халадоў, звяры.
Мяняецца прыроднае аблічча.
***
Я лячу наз Зямлёю,
Бы пылінка лячу.
Мары цягнуць з сабою,
Зноў за небам сачу.
Бачу, падаюць зоркі,
Лёс кароткі зусім.
Ды і мой такі горкі.
Што знайду я між тым?
Ці крывую дарогу?
Ці бялюткі туман?
На дарозе парогі
І дзвярэй “ караван “.
Адчыняю – пустэча,
Я бягу да другіх.
Здэцца б крыкнуў, а нечым,
Атрымаўшы пад дых.
Быццам цуда шукаю:
У прасторы нябёс.
Зноў у марах блукаю,
Бы ў жыцці перакос.
***
Рэчка не замерзла,
Лёд паўз берагі.
Сцежачкай пабегла
Дзесьці, праз лугі.
Золасць прабірае
Нават да касцей.
Вецер падганяе
Хмаркі ўсё далей.
Снегам церухнула,
Часам зноў няма.
Кола павярнула
Матухна-зіма.
Чырвоная планета
Я па-іншаму гляджу на Белы Свет,
Я па-іншаму гляджу на існаванне.
Тых далёкіх і знаёмых нас планет,
Як і зоркі, узнікаюць і пытанні.
Ці жывая ты ці не?
Ці жыццё там ёсць, ці не?
Незвычайная, чырвоная планета.
Толькі вось, здаецца мне,
Быў на ёй калісьці ў сне,
Але песня не пра гэта, не пра гэта.
Вабіць неба нас даўно, з былых часоў,
Мы й жыццё павінны ў небе адшукаць.
Нараджэнне першых гукаў, галасоў
І галоўнае – надзею атрымаць.
Расчыніся прад зямлянамі Сусвет,
Расхіні хутчэй свае стальныя дзверы.
Ёсць у Марса, безумоўна, свой сакрэт,
Разгадаюць людзі, трэба толькі верыць.
Ці жывая ты, ці не?
Ці жыццё там ёсць, ці не?
Прыйдзе час і пасябруюцца планеты.
Толькі зноў, здаецца мне,
Ўсё адбудзецца, бы ў сне.
Ты, ляці імгненне, як і песня гэта.
***
Як толькі сонейка прыгрэе
І снег зусім збяжыць з палёў.
Замоўкнуць доўгія завеі,
То час надыйдзе матылёў.
Пасля зімоўкі ажываюць,
Павольна, а затым смялей.
Бы рытуал свой пачынаюць,
На сэрцы стане весялей.
***
Сонца ў хмарку садзіцца,
Гэта пэўна к дажджу.
Жыта зноў каласіцца,
На яго пагляджу.
Вецер ціха шапоча
Калыхаючы хвошч.
Ці спрабуе, ці хоча –
Па зямлібегчы дождж.
Заўтра раненька ўстану,
Сенакосу пара.
Наваколле ў тумане
І размах для пяра.
Аддыхну я душою,
Думкі прэч адляцяць.
Пахне свежай травою,
Косы свішчуць, звіняць.
Як патрэбна мне мала
І настрой узляціць.
Быццам хваля паўстала:
Сумны час перажыць.
***
Ці то вясна, ці то зіма?
Гляджу ў вакно, не разумею.
Прырода хворая сама
І дыфіцыты на завеі.
Сярод зімы дажджы ідуць,
Сярод зімы знікае снег.
Звяры ў лесе, як жывуць?
Калі зноў капае са стрэх
.
Таго ж мядзведзя затапляе
Калі ў бярлозе смачна спіць.
Ручай у госці завітае,
Намочыць і далей бяжыць.
А заяц, як яму хавацца ,
Калі ўжо колер памяняў ?
Не можа ж пераапранацца,
Такога я не сустракаў.
Навошта й нам такія здзекі,
Карысці мала ад змяненняў.
Шалеюць ад паводкі рэкі,
Зімою ды вячны здарэнне.
І вось пытанні-разважанні
Залезлі да мяне ў душу.
Я ведаю, што пры жаданні
Верш не апошні напішу.
***
Гады ляцяць... Адно імгненне
І гэты год ужо знікае.
Ў жыцці даецца нам натхненне
І чалавек яго чакае.
Чакае, як і Новы год,
Што шпарка па дарозе крочыць.
Каб свой пачаць кругаварот:
Узімку і заўсёды ноччу.
Тасты: за шчасце і любоў
Сказаць паспее кожны з нас.
Звіняць бакалы зноў і зноў.
У Новы год і ў Новы час.
***
Жонцы
Мая каханая жанчына,
Найдаражэй няма нікога.
Я за цябе малюся Богу
Мая каханая жанчына.
Лёс вызначыў жыцця дарогу:
Сям’я – адзіная прычына.
Мая каханая жанчына,
Найдаражэй няма нікога.
***
Як імкліва час бяжыць,
За лясы пабегла лета.
Ліст асінавы дрыжыць,
Чырванее, як кабета.
Сёння- заўтра абляціць
І абсыпле снегам голле.
Як імкліва час бяжыць,
Прыгажэе наваколле.
Сінявокіх зор ляжыць
Шмат заўсёды ды па ўзлесках.
Як імкліва час бяжыць,
Прачынаюцца пралескі.
Пераходзіць па мяжы
Год за годам у імгненне.
Як імкліва час бяжыць,
Калыхаючы натхненне.
***
Люблю паслухаць цішыню:
У глыбіні лясной.
Зірнуць на дрэвы ў вышыню
І дачакацца той.
Той думкі, што ў душы трымціць,
Спявае ад настрою.
Вышэй любых вышынь ляціць
І падае расою.
Расою на маю душу,
Дзе розныя задумкі.
Як скарб, даўно ў сябе нашу,
Раскладваю па клункам.
Ніводнай прэч не праганю,
Усе яны са мной.
Люблю паслухаць цішыню:
У цішыні лясной.
Песни
Зямля адна, такой няма
I
У небе зоркi зiхацяць,
Пералiваюцца ў начы.
А мне так хочацца спяваць,
А хтосьцi кажа: “Памаўчы”.
Паслухай лепей цiшыню,
Памар: якi-такi сусвет.
Зiрнi наўкол у вышыню,
Адбудзецца парад планет.
II
Метэарытны дождж сыпне,
Паспей жаданнi загадаць
I так прыемна стала мне,
З якога ж першага пачаць?
Здароўя, шчасця, дабрынi,
Сябрам маiм, маёй сям’i.
Кахання ў сонечныя днi,
Каб шчабяталi вераб’i.
III
Каб ранак светлы нараджаў:
Настрой душы, блакiт нябёс,
Салоўка ў лазняку спяваў,
Надзею ў кожны дом прынёс.
Мы хутка станем лепей жыць,
Напрамак зможам адшукаць.
Нас не патрэбна з-за мяжы
Зноў з безвыходнасцю вянчаць.
IV
Жаданняў шмат, а дождж адзiн,
Ён хутка, як пачаўся знiк.
Рассеяўся камены клiн,
Застаўся сонны маладзiк.
Зямля адна, такой няма.
I зор няма такiх, як тут.
А гэта мусiць нездарма –
У кожнага свой родны кут.
Давайце збiрацца часцей.
I
Я гляджу на твары з гэтай сцэны:
Сёння свята згуртавала нас.
Чалавеку трэба перамены,
Дыктаваў i зноў дыктуе час.
Прыпеў:
Давайце збiрацца часцей,
Дайце душы адпачыць.
Для землякоў i гасцей
Песня мая прагучыць.
II
Сонейка смяецца ў паднябессi,
Ускалыхнуўся змучаны настрой.
Ён сумоту легка перакрэслiў,
Бо сустрэўся з радасцю зямной.
Прыпеў:
Давайце збiрацца часцей,
Давайце каваць дабрыню.
Каб у жыццi надалей
Пракласцi шлях прамяню.
III
Клопаты шматлiкiя ўзнiкаюць,
У царкву заходзiм памалiцца.
Людзi быццам iмпульсы збiраюць
Дабрынi бясконцыя крынiцы.
Прыпеў:
Давайце збiрацца часцей,
Знаёмiцца i сябраваць.
Трэба iмкнуцца хутчэй
Добрае з добрым вянчаць.
Скажи мне, тополь.
I
Я часто хожу по тропам,
Где раньше когда-то ходил,
Ну здравствуй, мой старый тополь,
Тебя я ещё не забыл.
И вспомню теперь, что было,
Под кронами веток и вновь,
Познаю я тайну силы
Названной просто – любовь.
Припев:
Скажи мне тополь, скажи.
О чём тоскуешь опять?
О том, что снег и дожди
Любовь сумели отнять.
А в небе листья кружат,
Кружат, как письма мои.
А где-то птицы летят,
Уносят песню любви.
II
К тебе я бреду в надежде
Укрыться под ветки твои.
Вздыхай – не вздыхай, но как прежде
Нам не споют соловьи.
Уснувшей любви не разбудят,
Любовь так трудно сберечь.
И больше уже не будет
Под тополем наших встреч.
Припев.
Мая Беларусь
I
Няма такой краiны, як мая,
Люблю яе ўсiм сэрцам удвая.
У думках разам, пошуках дарог,
Здаецца, ўсю б абняў, каб толькi змог.
Прыпеў:
Мая Беларусь! Жывi Беларусь!
Зямля нашых продкаў, а значыць свая.
Табой ганарусь, табой ганарусь,
Калыска дзяцiнства i песня мая.
II
Куток, дзе нарадзiўся i жыву,
Заўсёды я Радзiмаю заву.
Тут цiшыня i не чуваць вайны,
А ў божым Храме зноў звiняць званы.
Прыпеў.
III
Багацце наша: пушча i лугi
I рэчак паўнаводных берагi.
Патрэбна для нашчадкаў берагчы
I ў будучыню перадаць ключы.
Прыпеў.
IV
Краiна чысцiнi зямных надзей,
Краiна па жыццi iдзе смялей.
Краiна светлых мар, азер, крынiц.
Краiна «Песняроў» i «Чараўнiц».
Прыпеў.
Паглядзi на мяне
I
Паглядзi на мяне, паглядзi,
Я ў сэрцы цяпло не згубiў.
Прэч сумоту рукой адвядзi
I падыйдзе жаданы прылiў.
Прыпеў:
Ты - каханне маё, ты - мой лёс,
Я цябе адшукаў у жыццi...
Адзiноту i боль перанёс,
Нам нямала патрэбна прайсцi.
II
Ты - сяброўка мая назаўжды,
Шлях азiны з табою ў нас.
Праляцелi юнацтва гады,
Зараз новае ўсё, новы час.
Прыпеў.
III
Паглядзi, нашы дзецi растуць,
Нiбы кветачкi, дзецi вясны.
Я ў шчасцi гатоў патануць,
Хоць i зрэдку плывуць туманы.
Прыпеў.
IV
Паглядзi на мяне, паглядзi,
У сэрцы песня дрыжыць, як струна.
У чароўны свой край правядзi,
Ты патрэбна ў жыццi мне адна.
Прыпеў.
Чаканне
I
За вакном трашчыць мароз,
А мне ўсё не спiцца.
На душы адзiн прагноз:
Мары, таямнiцы…
Думкi-думачкi мае
Лезуць, калыхаюцца…
Бы крынiца ў сэрцы б’е,
Песня нараджаецца.
Прыпеў:
А жыццё плыве сабе,
Як чародка рыбная.
То смяецца, то ў журбе,
То заплача лiўнямi.
А жыццё бяжыць, бяжыць,
Пацалунак кiне.
Бо сустрэцца на мяжы
Дзень i ноч павiнны.
II
За вакном сваволiць ночка,
Зоркi ў небе свецяцца.
Пакiдаў пытаннi ў бочку,
Чаго ноччу чэпяцца?
Толькi сон кудысцi збег,
Пагляджу за вокнамi:
Там, у цемры белы снег
Ды завея звонкая.
Прыпеў.
III
Не прыходзiць доўга сон,
Нават не збiраецца.
Трэба бiць яму паклон,
Аж да самай ранiцы.
Зоркамi блiшчыць сняжок,
Ноч на дзень меняецца.
Гарызонт гарыць ужо,
Сонейка ўздымаецца.
Прыпеў.
Беларускiя вёсачкi
I
Сiрацеюць у вёсачках хаты,
На дзвярах паслухмяны замок.
I становяцца вокны, як краты,
З двух шырокiх цi вузкiх дасок.
Людзi кiнулi родную хату,
Людзi кiнулi свой агарод.
Ды й на полi зямля не ўзарата,
Без патрэбы стаiць азярод.
Прыпеў:
У стагодзi iмчым дваццацьпершым,
Патанаюць у часе гады.
Шлях, вядома, шукаем найлепшы,
Пазiраючы на гарады.
II
Зарастае сцяжынка ля плоту,
Заквiтнеюць сады для каго?
Людзi з’ехалi, знiклi турботы,
Напаўняюцца вёскi тугой.
«З’еў» Чарнобыль, акругу паранiў,
Стронцый «выкрышыў» душы людзей.
Не загояцца чорныя раны,
Будзе памяць заўжды ў грамадзе.
Прыпеў.
III
Справы як у цяперашняй вёскi?
Сумны позiрк кiдаю туды,
Дзе аднекуль iдуць адгалоскi,
Не пяшчоты, а горкай нуды.
Без Чарнобыля хаты пусцеюць,
Зноў засохне трава на мяжы.
Тут калiсцi былi дабрадзеi
I калiсьцi было добра жыць.
Прыпеў.
IV
Сёння людзi кiдаюць мясцiны,
Ды бягуць невядома куды.
Засыхае жыццё, як асiна,
I дажджом размывае сляды.
Стогне вецер. У комiн варона
Зноў нырнула, утульна ў iм.
Гаспадарыць пустэча на троне,
Не вылазiць даўно едкi дым.
Прыпеў.
Вяселле
I
Мы сустрэлiся з табою
Памiж летам i зiмою.
Сыпаў дожджык i свяцiла наша зорка
А прыйшло тваё вяселле –
Тут, як з добрага пахмелля
Закрычалi госцi: «Горка» ды «Горка»!
Прыпеў:
Вяселле, вяселле. Душа разгарнiся
Крычу, як ад болю: «Вярнiся, вярнiся!»
Вяселле, вяселле, пяе i танцуе,
А радасць сутрэч сэрца больш не адчуе …
II
Зазiрнуў я лёсу ў вочы,
Распазнаў падман дзявочы.
Сэрца стукала, з грудзей вылятала.
Не адчуў у гэты вечар,
Што апошняя сустрэча
Шэрай птушкаю ў небе знiкала.
Прыпеў.
III
Зараслi ўжо тыя сцежкi,
Дзе калiсьцi я ўсмешку
З пацалункам атрымаў на развiтанне.
Дзень хвiлiнаю праплыў,
Той, другi, прываражыў.
Вось i скончылася наша каханне.
Прыпеў.
Я горад свой не пазнаю
I
Я горад свой не пазнаю:
Вакол камерцыя, кiёскi,
Усе купляюць, прадаюць
I новае, i неданоскi.
Прыпеў:
А дзе ж мне ўзяць мiльён рублёў,
Каб накупляць гару чагосьцi.
Цi на закуску карасёў,
Цi да каго забегчы ў госцi?
II
Я горад свой не пазнаю:
Не па кiшэнi «загранiца».
Ля трох дарог адзiн стаю –
Ну дзе ж вады «жывой» напiцца?
Прыпеў:
Сабе душу паварушыць,
Хоць на хвiлiну, хоць на тыдзень.
Але ж тады душа балiць –
Гарэлка гэта едкi злыдзень.
III
Я горад свой не пазнаю:
Вакол замежныя тавары.
Як зачарованы стаю
I чырванею я ў твары.
Прыпеў:
Я зараблю мiльён рублёў
Ды не куплю гару чагосьцi.
А толькi пляшку «Двух буслоў»
I да сяброў заскочу ў госцi.
Турслёт.
I
Снова зовёт нас турслёт,
Вьются костры до утра.
Дали команду: Вперёд!
Дружное наше: Ура!
Припев:
Мы у костра посидим,
Вспомним забытые лица.
Надо. И смело твердим:
Наша победа – жар-птица.
II
Яркая в небе звезда
Путь озаряет ночной.
Тают в дали города
Турслёт! Нам не спится с тобой.
Припев:
Мы у костра посидим,
Выпьем за старых друзей.
Надо. И мы победим,
Только лишь сил не жалей.
III
Гитара, палатка, рюкзак
И звонкое эхо друзей.
В итоге настанет аншлаг
Средь бардовских королей.
Припев:
Мы у костра посидим,
Песню гитара споёт.
Ваши сердца покорим,
Дружбою славен турслёт.
Поздравления
Желаю Вам
Восьмое Марта! День весны!
Желаю Вам удачи, счастья.
Желаю, чтоб сбывались сны,
Чтоб не было минут ненастья.
Желаю Вам здоровья море,
Любви земной и доброты.
И радости, конечно гору.
Мечтайте - сбудутся мечты...
Мир расцветает в этот час,
Ведь в двери к Вам весна стучит.
И стих написан лишь для Вас,
Пусть он, как песня прозвучит.
Вясновы дзень жанчын
Вясновы дзень жанчын
Душою адчуваю.
Бо мноства ёсць прычын,
Iх, як лiсты гартаю:
Вясна – настрой, любоў,
Вясна – гэта жаданне
Казаць жанчыне зноў
Заўсёды пры спатканнi.
Вы,цуда, дар зямны,
Вы, лепшае, што ёсць.
Без вас i сны – не сны,
Вы, як жаданы госць.
Сардэчны вам паклон
Ад нас ўсiх мужчын.
Бо свята з даўнiх дзён –
Вясновы дзень жанчын.
З Новым годам, сябры.
Вось лiст апошнi ўжо ў календары
I той спадзе, закружыцца i знiкне.
Падымем тост за Новы год, сябры.
Ка ён прыйшоў, каб не ўтрымала мытня.
На межах тых, дзе радасць i любоў.
Змяшалiся ў святочным карагодзе.
I сёння я кажу вам зноў i зноў:
«Ну што, сябры – са святам. З Новым годам.»
Юбiлей-дзесяцiгоддзе.
I
Каля вёскi Каляiна,
«Вёска» ёсць, завод такi.
Лезуць думкi i прычына:
Мне хаўтурыць не з рукi.
Юбiлей – дзесяцiгоддзе!
Час нястрымана ляцiць.
Будавалi на стагоддзе,
Гэта значыць будзем жыць…
Я пачну з будоўлi, мусiць,
Папарадку весялей.
Раскажу, не буду хлусiць,
Ну, то слухайце далей…
У тым часе, дзякуй богу,
Быў саюз наш – гаспадар.
Ён правёў сюды дарогу,
Дзе пустэча ды абшар.
Лес павысеклi, згарнулi,
/На кар’еры ён парос/.
Ды нiчога не мiнулi:
Нi сасонак, нi бяроз.
Сонца ўстане… На будоўлi
Гул бульдозераў, машын.
Помню, нехта з нас прамовiў,
Што будоўля гэта – млын.
Трубы леглi, як вужакi,
Узвышаецца калона.
На яе калi патрапiм,
Дык усё, як на далонi.
Прыгажосць чаруе вока,
Быццам ты ляцiш на крылах.
I ўздымаешся высока,
Разглядзець каб край свой мiлы.
II
Хопiць лiрыкi, вядома,
Раз далi сказаць мне слова.
Карацей жа i без стомы
Я працягваю размову.
Хоць саюз i развалiўся,
Ды здзяйсненняў не ўтрымаць.
Шлях для «Вёскi» адчынiўся,
Каб праблемы вырашаць.
…На завод «прыйшоў» гудрон,
/У цыстэрнах прыцягнулi/.
Цяжка нам дастаўся ён,
Нездарма спiну мы гнулi.
Першы бiтум! Першы крок
Ставiў новыя задачы.
Трэба вывучыць урок.
Час прайшоў: былi няўдачы.
Быццам палкаю ў калёсы,
Крызiс зноўку цiсне нас.
I цярпенне ён расплёскаў.
Заўтра знойдзецца адказ?
Думкi, мары i надзея,
Безумоўна, аб’яднаюць.
Калектыў не парадзее,
I таму ён адзначае:
Юбiлей – дзесяцiгодзе!
Ўсiм здароўя, дабрынi.
I, як кажуць у народзе:
Будзе сонца ў нашы днi.
Для вас жанчын ёсць пажаданне:
У восьмы дзень сакавіка.
У сэрцы каб было каханне,
Ну, а ў “раёнцы“ ... рубрыка.
Басни и шутки
Трывалая дапамога
С. Жуку
Мне неяк сябар расказаў,
Як ён буслянку папраўляў.
А хлопец дужы... не худы
І з жыватом, хоць малады.
Прыехаў з гораду на вёску,
Такі маднячы ды з прычоскай.
Вусы тырчаць ва ўсе бакі,
На рэмні скураным парткі.
Глядзіць: буслянка “крэн“ дала,
А ўжо якраз вясна была.
Душа ад радасці спявала,
Але ж прыгод заўсёды мала.
Сабе на галаву шукаеш,
Зусім увагі не звяртаеш:
На тое, што далей там будзе,
Не думаеш, што скажуць людзі.
Імгненне, ён на вышыні.
Цалуюць сонца прамяні.
Прыемна так...птушыны спеў...
Ды толькі сук вось зарыпеў.
Не зарыпеў, а ўжо трашчыць
І сябар каменем ляціць.
Усё галлё ў ахапак згроб,
Пабіў патыліцу і лоб.
Ды добра што жывы застаўся,
Ён сам з сябе сядзеў, смяяўся.
Не разлічыўшы кілаграмы,
Не рый лепш для сябе ты яму.
Як кум з гасцей праводзіў кума
А.Каленіку
Было ўсё гэта па вясне,
Кум “заблудзіўся“ да мяне.
Сядзім мы , значыць, за сталом,
Гаворку добрую вядзём...
Закуска ёсць, стаяць бутэлькі,
Якраз вяліканне, нядзелька.
Ну як не выпіць нам ды ў свята:
Каб жыць шчасліва і багата.
Глынём па чарцы ды прыкусім,
Гадзіны тры прайшло ўжо, мусіць.
Язык зусім “драўляным“ стаў,
Кумок развітвацца пачаў.
-Ты не хвалюйся, правяду,
-Прагонім разам: сум, нуду.
-Йшчэ па адной на развітанне,
А за вакном ужо змярканне.
“Паўзём” мы з ім, балбочым штосьці,
Прыйшлі, а ў хаце яго—госці.
Як не прыняць тут запрашэнне,
Калі ў душы даўно “натхненне“.
...Не памятаю, як вярнуўся
І як на ложку апынуўся.
А што далей... не расказаць...
І ворагу не пажадаць
Хвіліны нейкія бываюць,
Што пра такое забываю.
А каб яе тады халера.
Ды лепш не піць, чым піць без меры.
***
Э. Мiкульскай
На фоне конкурснай асновы,
Па розным міні-фотаздымкам.
З’явіліся ў паэта словы,
У час кароткіх адпачынкаў.
Раённы фотакар здымала,
Шукала новыя аб’екты.
І ў кожным нумары давала
Для роздуму свае праекты...
***
З рулём сядзіць сабака,
Ён шафёр абы-які.
Здэцца даў б яму пад сраку,
Толькі гэта не зрукі.
За рулём сядзіць сабака,
Ён шафёр, а не барбос.
Быў учора небарака,
Ну, а сёння важны бос.
***
Закурыўшы цыгарэту,
І зірнуўшы на кабету,
Я падумаў:”Што ж купіць?
Мо, кабету прыхапіць?..
***
-Іван напіўся, я тут за яго,
Карэспандэнту адкажу на ўсе пытанні.
Вазіў на ферму сена са стагоў,
А вось цяпер шчаслівы ад спаткання.
На гэтым возе здэцца ўсё жыццё чакаў.
Фатаграфуюць. А што гэта значыць?
Ды проста, каб сядзеў і не брахаў,
Бо зорка ўзыйдзе і ў жыцці сабачым.
***
Набраўся я са сваёй бабай.
Што ад яе цяпер чакаць?
Няхай цябе затопча жаба,
А ўсё ж прыемна святкаваць.
Трасуцца рукі, нібы лісце
Ды конь іржэ, бы звар’яцеў.
Пад вухам вецер нешта свішча
І я йшчэ болей захмялеў.
***
Валёнкі скінуў, лапы звесіў,
Нібы на печы я ляжу.
Ўсё наваколле зкуралесіў,
Збірацца буду за мяжу.
Валёнкі скінуў, вунь стаяць,
У госці да сяброўкі трапіў.
Не ведаю з чаго пачаць?
Перш на перш: пацалую лапу.
***
Жывёлы зноў у аб’ектыве,
Усе чакаюць: зорны час.
Імкненне, ініцыятыва
І прыйдзе Галівуд да нас.
***
У папулярнасці сваёй не ўступіць ён,
Ні Паулсу, ні Ігару Крутому.
І нават да падлогі б’е паклон,
Па гэтаму і ў Чэрвені вядомы.
***
Шапнуў на вуха Барсік па сакрэту,
Што мы зусім не прастыя каты.
Бо трапілі ў раённую газету
І з намі лепш не размаўляць на ты.
***
-Эма Іванаўна! Я тут сяджу, здымайце.
Крычыць маленькі “Маўглі“ жартаўнік.
-А ў падарунак вось: трусоў трымайце!
Сказаў з усмешкай і з усмешкай знік.
***
Давай з табой дуэтам заспяваем:
Я зацягну мароз, а ты...Гаў, гаў.
Нас здымуць і дадому паспяшаем,
Пакуль каньяк зусім нас “не дагнаў“.
***
Цяпер цябе на свята ўжо не зваляць
Не прыйдзе браканьер на Новы год.
Бо знак дарожны абарону правіць,
Каб весяліуўся Чэрвенскі народ.
***
Браткі каты, я так спужаўся,
Бы ў казцы, шчупака Іван злавіў...
І потым назіраў, здымаў, смяяўся,
А вечарам... на юшку запрасіў...
Загадкі
Ганначцы
Мерзнуць вушы,
Шчыпле нос.
- Гэта хто такі?
(Мароз).
Закружыліся
Пылінкі,
Не пылінкі,
А (сняжынкі).
Апранулі елку ў цацкі,
Вы, падкажаце, рабяткі?
- Падарункі хто прынёс?
- Гэта добры (Дзед Мароз).
|