Шарый Валерый Пятровіч
Штангіст, чэмпіён Алімпійскіх гульняў у Манрэалі (1976). Заслужаны майстар спорту (1975). Нарадзіўся 2 студзеня 1947 г. у Чэрвені. Вучыўся ў СШ №1 г. Чэрвеня. У 1960 г. сям’я пераехала ў Мінск. З 1966 г. па 1991 г. служыў у Савецкай Арміі.
Цяжкім быў шлях Валерыя да трыумфу. За гады выступленняў у вялікім спорце наш зямляк двойчы (у 1975 і 1976) выйграваў тытул чэмпіёна свету і Еўропы. Ён 4 разы (1975, 1977-1979) станавіўся чэмпіёнам СССР па цяжкай атлетыцы.
У вагавых катэгорыях 82,5 і 90 кг ён устанавіў 13 сусветных і 15 усесаюзных рэкордаў. Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў.
Ён і сёння не разьвітваецца з вялікім спортам. Працягвае служыць цяжкай атлетыцы - трэніруе нацыянальную зборную Рэспублікі Беларусь.
|