Меню сайта
Чат
Сейчас в чате:
Сейчас на сайте:
Аноним
Наш опрос
Как вы относитесь к
переименованию
Червеня в Игумен?
За
Против
Мне все равно
Давайте назовем ещё как-нибудь

всего голосов

Шчэрба Леў Уладзіміравіч

Щерба Лев Владимирович Шмат славутых людзей, чыя імёны набылі сусветную вядомасць, падарыла чалавецтву Чэрвеньшчына. Сярод іх - мовазнаўца, прафесар Ленінградскага универсітэта, затым акадэмік АН СССР (1943) Леў Уладзіміравіч Шчэрба. Ён нарадзіўся ў 1880 г. у мястэчку Ігумен. Па нацыянальнасьці рускі. Са служачых.

У 1903 г. Л. У. Шчэрба закончыў Пецярбургскі ўніверсітэт. З 1916 г. працаваў прафссарам гатага ўніверсітэта. Найбольшае значэнне маюць работы вучонага ў галіне фанетыкі. Разьвіваў вучэнне свайго настаўніка мовазнаўцы І.А. Бадуэн дэ Куртэнэ (1845-1929). У навуцы аб мове Л.У. Шчэрба стварыў новую тэорыю фанемы («Рускія галосныя ў якасных і колькасных адносінах», 1912; «Фанетыка французскай мовы», 1937). Ён разьвіў вучэнне аб часцінах мовы, аб сінтагме адначленнасці і двухчленнасці сказа («Аб часціцах мовы ў рускай мове», 1928) а таксама тэорыю двухмоўнасці і г.д.

Нашаму земляку належыць першая спроба стварэння агульнай тэорыі лексікаграфіі («Спроба агульнай тэорыі лексікаграфікі», 1940). Ягo прынцыпы пабудовы двухмоўных слоўнікаў пакладзены ў аснову ўсёй лексікаграфіі. Акадэмік Шчэрба з'яўляецца рэдактарам стабільнага школьнага падручніка граматыкі рускай мовы. Ім шмат зроблена ў галіне распрацоўкі сумеснай мэтодыкі выкладаньня замежных моў.

Л.У. Шчэрба памёр 26 снежня 1944 г.


Еще про Червенщину
На Глобусе Беларуси
На www.jewishgen.org
На Общественном объединении "Игумень"
На сайте Минскоблисполкома"
На Смиловичи.online"
Написать нам письмо

Найти с помощью
Google


WWW
Червень онлайн
Сайт обновлен 27.03.2008 MST

> Rating All.BY Радзіма майго духу