3 успамінаў
А.М.Шчарбакова, палкоўніка ў адстаўцы, ветэрана 13-й арміі
Воіны 13-й арміі адважна абаранялі сталіцу Беларусі. Авалодаўшы горадам
Маладзечна, перадавыя часці 39-га матарызаванага корпуса ворага 25 чэрвеня
падышлі да Мінскага ўмацаванага раёна з паўночнага захаду, а танкавыя злучэнні
Гудэрыяна набліжаліся да Мінска з паўднёвага захаду. Пасля захопу ворагам
Мінска стваралася пагроза поўнага акружэння войскаў 13-й арміі. Гэта прымусіла
камандарма аддаць загад на адыход. 100-я і 161-я дывізіі занялі рубеж з
усходняга боку Мінска на рацэ Волма. Адыход дывізій на новы рубеж прыкрывалі
ар'ергарды. Асабліва ўпартыя баі вёў ар'ергард 100-й дывізіі, яе батальён пад
камандаваннем капітана Ф.Ф.Каўрыжкі адбіў усе спробы праціўніка прарвацца да
галоўных сіл дьшізіі. У гэтым баі навод-чык гарматы І.П.Кавун знішчыў тры
варожыя танкі, за што быў узнагароджаны ордэнам Леніна.
Уздоўж магілёўскай шашы фашысцкім танкам удалося выйсці на дамбу цераз
раку Волма ў 30 кіламетрах на захад ад Чэрвеня. Калі пярэдні танк дасягнуў
моста, сапёры падарвалі яго, танк упаў у ваду. Па астатніх артылерысты адкрылі
агонь. Гітлераўцы выскоквалі з люкаў падбітых машын і спрабавалі бегчы, але тут
жа падалі, забітыя нашымі байцамі.
Жорсткі
бой ішоў на працягу ўсяго дня, не змаўкала артылерыйская кананада, несупынна
ўзрываліся авіяцыйныя бомбы. Пад вечар амаль што полк пяхоты з трыццаццю
танкамі пачаў фарсіраваць раку бродам. Сем танкаў з дэсантам пяхоты апынуліся
на ўсходнім беразе ракі Волма. Усе яны былі знішчаны прамой наводкай гарматамі
маёра К.А.Мінервіна. Ворагу давялося шукаць пераправу з паўночнага і паўднёвага
бакоў Смілавіч.
Неўзабаве
флангам 13-й арміі зноў стала пагражаць акружэнне, ёй давялося пакінуць гэты
прамежкавы рубеж на Магілёўскім напрамку паміж Мінскім умацаваным раёнам і
Бярэзінай. Такім чынам, праз 10 дзён пасля пачатку вайны фашыстам удалося на
працягу 1—3 ліпеня 1941 г. акупіраваць увесь Чэрвеньскі раён. У раённы цэнтр
вораг увайшоў 2 ліпеня. На зыходзе гэтага дня гітлераўцы спрабавалі з ходу
пераправіцца цераз Бярэзіну, але былі затрыманы часцямі 13-й арміі, якія вялі
баі на гэтым рубяжы, не даючы магчымасці нямецка-фашысцкім захопнікам бесперашкодна
рухацца да Дняпра. Там, за Бярэзінай, на рацэ Друць мы паклалі пачатак
гераічнай 23-дзённай абароне Магілёва.
Першыя
дні вайны
В Червене в тот июньский день 1941-го было совещанне
партийного актива.
Обсуждались обычные мирные дела: итоги весеннего сева,
план уборки урожая. Я тогда был председателем Клинокского сельсовета и
прнехал в районный центр с большой надеждой. В деревне Волма вспыхнувший на прошлой неделе пожар уничтожил почти все дома, жители остались не только без крова, но и без одежды, без продуктов. Я собирался просить помощи: общими усилиями мы быстрее бы поправили дело.
Совещание
открылось. Вскоре в зал вошел работник Минского облисполкома. Заметив его,
докладчик насторожился и
смолк. Все
замерли... «Товарищи, фашистская Германия вероломно напала на нашу страну...
Бомбили Киев, Одессу...» — сказал он.
...Гоню
лошадей, тороплюсь в родную деревню, в сельсовет.
У
сельсовета мрно беседовали тракторнсты и бригадиры, председатели колхозов и
лесорубы... Никто из них не догадывался, какую ужасную весть я привез. Радио
тогда еще в домах не было, едниственный приемник стоял в помещенин сельсовета,
но его включали редко.
...Посыльные
на лошадях поскакали по деревням, вручая повестки о мобилизации.
Что
творилось в Клинке! Рыдали женщины и дети, все население высыпало на улицу.
Мужчины, задумчивые, печальные, собирались у сельсовета.
...
Необычно богатый урожай созрел летом сорок первого года на клинокских полях, на
приречных лугах густые травы уже ждали косарей. Но ничто не радовало людей.
Полным ходом шла мобилизация. Война...
В
сельсовете работали круглые сутки. Через несколько дней из района сообщили, что
в окрестностях рыбхоза «Волма» высажен вражеский десант. По указанию райкома
партии я создал истребительную группу, куда вошли комсомольцы-выпускники
местной школы и мужчины, имеющие охотничьи ружья. Командовал ею Петр Купрейчик.
Он установил скрытые наблюдательные посты, назначил старших групп. Так нам
пригодился опыт его службы в Красной Армии.
В
беспрерывных хлопотах проходили дни и ночи. Привезли почту. Все, кто был в
сельсовете, потянулись за газетами. Пошла по рукам «Правда». Ее читали с особым
вниманием, вникая в каждое слово... Возникает множество самых неожиданных и
сложных дел. Звоню в район, но там ничего конкретного не могут сказать...
На дорогах
множество беженцев — женщин, детей, раненых красноармейцев. Они тоже заходят в
сельсовет, просят помощи. И мы помогали, как могли. Пекли хлеб. Было создано
несколько пунктов, где беженцы и раненые красноармейцы получали пищу. Раненых,
детей и стариков отправляли за реку Березину на колхозных подводах.
...Новости
приходили все более тревожные. Горит Минск.
Идут и
едут красноармейцы из-под Бреста, Гродно, Вильно, Баранович.
28 июня
фашисты ворвались в Минск. Эту весть принесли в Клинок Саша Луканин и мой брат
Иван, специалсты-рыбоводы, работавшие в столице.
Ивана и
Сашу я направил в истребительную группу, в распоряжение Петра Купрейчика. Потом
позвонил в район и с трудом связался с председателем райисполкома. Он
посоветовал немедленно ухо-
дить к
Могилеву, потому что бой уже идет в районе Руденска...
Прискакал
связной. Враг уже в шести километрах от Клника. Я вызвал истребительную
группу... В строю, как солдаты, стояли убеленный сединами Петр Купрейчик и
совсем еще юные Миша Дормаш, Коля Сецко, Володя Кисель, Леня Манзик...
волмянский лесник Степан Красногир и его шурин Сидор Стежко.
...Взялись
уничтожать документацию сельсовета
партийной органзации...
В это
время в Клинок пришел Нколай Покровский, секретарь Руденского подпольного
райкома партии. «В Руденске — немцы», — сказал он.
...Зашли в
сельсовет. Я взял в полевую сумку печать и штамп, положил в нее два свежих
номера «Правды»... Было это 1 июля 1941 года.
Вечером
приехали в Червень. Враг обстреливал тихий, мирный городишко из артиллерии,
самолеты сбрасывали зажигательные бомбы. Горели дома, их никто не тушил.
Население и беженцы устремились на Могилевское шоссе, чтобы сесть на проходящие
грузовики.
К утру
добрались до деревни Городище, здесь путь преградила река Березина. Пришлось
перебраться на лодке на противоположный берег.
За рекой,
в местечке Селиба, мы почувствовали себя более надежно. Здесь держал оборону
пехотный полк Красной Армии.
Друкуецца са скарачэннямі паводле кн.: Иваненко П.И. В родных местах. Мн.,
1971.
Вуліца імя Любы Шамецька.
У 1942 г. Люба Шамецька стала сувязной
партызанскай рэйдавай кавалерыйскай групы, якой камандаваў А.К.Флегантаў.
Адначасова яна была членам адной з падпольных груп у Чэрвені.
Люба
Шамецька выконвала самыя адказныя даручэнні камандавання. Праз падпольшчыкаў,
якія працавалі ў паліцыі, бальніцы, іншых установах акупантаў, яна даставала
зброю, медыкаменты, соль, паперу і перадавала іх партызанам. Аднойчы Люба
даведалася, што фашысты з чэрвеньскага гарнізона збіраюцца зрабіць налёт на
партызанскі лагер у грабянецкіх і ля-дзенскіх лясах. Трэба было тэрмінова
папярэдзіць партызан. Люба даручыла зрабіць гэта сваёй маці. Аляксандра
Васільеўна прабралася ў вёску Майзарова і перадала звесткі сувязным. Партызаны,
даведаўшыся аб планах карнікаў, падрыхтавалі засаду. Многія фашысты і паліцаі
не вярнуліся з гэтай карнай экспедыцыі.
Пры
выкананні любых заданняў Люба праяўляла вялікую вытрымку, стойкасць і мужнасць.
Такой жа бясстрашнай была і яе баявая сяброўка Марыя Матусевіч.
2 сакавіка
1943 г. гестапа ўдалося высачыць і затрымаць фурманку са зброяй, якая
накіроўвалася ў лес. У ліку арыштаваных была і Люба Шамецька.
Тры дні фашысты здзекаваліся над адважнай патрыёткай, імкнуліся даведац
ца аб дзейнасці партызан і падпольшчы каў. Але ні катаванні, ні пагрозы смерцю
не зламалі Стойкасці партызанкі. Ніводнага слова не сказала дзяўчына, не выдала
таварышаў па барацьбе.
6 сакавіка таго ж года Любу Шамецька расстралялі на яўрэйскіх могілках
у г. Чэрвень.
Вуліца
імя А.К.Флегантава.
У ліку партызанскіх важакоў грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў
шмат слаўных імён. Адно з іх — Аляксей Канідзьевіч Флегантаў, які змагаўся з
нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі нашага раёна. Цікавае і багатае
падзеямі яго гераічнае жыццё.
Нарадзіўся
А.К.Флегантаў 4 сакавіка 1888 г. у сям'і забайкальскага казака. Чатырохгадовым
застаўся круглым сіратой. Алёшу ўзялі на выхаванне сваякі. Яны ўладкавалі яго ў
Іркуцкую гімназію. Але закончыць вучобу Аляксею не давялося. Ён быў выключаны з
гімназіі за ўдзел у рэвалюцыйным руху. Жандары схапілі яго ў час
распаўсюджвання антыўрадавых пракламацый. Малады рэвалюцыянер быў прыгавораны
да трох гадоў папраўчых работ на Забайкальскіх рудніках. Было гэта ў 1906 г.
Семнаццацігадовым
юнаком Аляксей Флегантаў удзельнічаў у дзёрзкай аперацыі па вызваленні з турмы
групы палітычных вязняў у Хабараўску.
У
лютаўскія дні 1917 г. салдаты 28-га пяхотнага палка выбралі Флегантава
старшынёй палкавога камітэта.
У 1919 г.
прымаў актыўны ўдзел у партызанскай барацьбе супраць інтэрвентаў. 10 красавіка
1919 г., пасля ўступлення японцаў у Хабараўск, ён прызначаецца начальнікам
штаба аб'яднаных партызанскіх атрадаў. У далейшым займае шэраг адказных пасад —
ад камандзіра палка да члена ваеннага савета Забайкальскай ваеннай акругі, са
снежня 1921 г. камандуючы атрадамі Прыморскага раёна. За адвагу, мужнасць і
высокія арганізатарскія здольнасці ў барацьбе з контррэвалюцыяй і інтэрвенцыяй
у гады грамадзянскай вайны А.К.Флегантаў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга
і імянной зброяй — сярэбранай шабляй.
Да Вялікай
Айчыннай вайны А.К.Флегантаў знаходзіўся на адміністрацыйнай і гаспадарчай
рабоце ў Хабараўску, Кіеве, Маскве. У першыя ж дні вайны 53-гадовы ветэран
грамадзянскай вайны неаднаразова звяртаўся ў ваенныя органы з просьбай
накіраваць яго на фронт або ў тыл ворага для арганізацыі партызанскай барацьбы.
I вось першае
баявое заданне — арганізацыя партызанскіх атрадаў на Смаленшчыне. У
прачысцінскіх лясах за кароткі тэрмін ён стварыў некалькі партызанскіх атрадаў.
На чале самага буйнога з іх стаяў А.К.Флегантаў. Партызаны наносілі адчувальныя
ўдары па ворагу, аб чым неаднаразова паведамлялася ў зводках Саўінфармбюро. У
другой палавіне верасня 1941 г. А.К.Флегантаў сур'ёзна захварэў і быў
адпраўлены цераз лінію фронту ў Маскву. За ўмелую арганізацыю партызанскай
барацьбы на Смаленшчыне і асабістую мужнасць Аляксей Канідзьевіч у 1941 г.
атрымаў ордэн Леніна.
Нядоўга
праляжаў А.К.Флегантаў на шпітальным ложку. У час абароны Масквы ён абучаў і
інспектаваў партызанскія фарміраванні, працаваў над рукапісам «Спадарожнік
партызана», які затым быў надрукаваны і прынёс вялікую карысць народным
мсціўцам.
Пасля
разгрому фашыстаў пад Масквой А.К.Флегантаў прапанаваў Цэнтральнаму і
Беларускаму штабам партызанскага руху арганізаваць рэйд па тылах праціўніка,
каб актывізаваць партызанскі рух на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. 3 гэтай
нагоды ён арганізаваў партызанскі атрад «Баявы».
Наш рэйд
пачаўся 21 жніўня 1942 г. з Віцебскай вобласці і працягваўся па Мінскай. Без
перашкод прайшлі так званыя Суражскія «вароты». За 40 сутак мы прайшлі 600
кіламетраў па тылах ворага. За паспяховае правядзенне рэйду А.К.Флегантаў быў
узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені. У час рэйду
наш атрад самастойна і сумесна з мясцовымі атрадамі праводзіў баявыя аперацыі
на камунікацыях ворага, знішчаў жывую сілу і баявую тэхніку. Камандзір
Флегантаў і камісар атрада Г.Р.Чарняўскі інструктавалі мясцовыя партызанскія
атрады, абмяркоўвалі планы сумесных дзеянняў. Асабовы склад атрада ажыццяўляў
вялікую агітацыйна-прапагандысцкую работу з насельніцтвам.
У пачатку
кастрычніка 1942 г. мы прыбылі ў Чэрвеньскі раён. Кавалерыстаў-флегантаўцаў з
вялікай радасцю сустракала мясцовае насельніцтва. Гэта былі непаўторныя і
незабыўныя сустрэчы. Асаблівае ўражанне аказвала на людзей наша экіпі-роўка
рэгулярнай Чырвонай Арміі.
На
Чэрвенынчыне ўжо дзейнічала шмат партызанскіх атрадаў. На нарадзе каман-дзіраў
А.К.Флегантаў выказаў думку аб аб'яднанні некаторых з іх у брыгаду. Гэту
прапанову падтрымаў і Чэрвеньскі пад-польны райком партыі. Так была
сфармі-равана партызанская брыгада «За Радзіму». Яе камандзірам стаў
А.К.Флегантаў. У брыгаду ўвайшлі партызанскія атрады «Баявы», 752-і, «Полымя»,
імя Сталіна, «Чырвоны сцяг» і 44-ы.
Аб'яднанне
партызанскіх сіл у брыгаду дазволіла ўзмацніць удары па ворагу. 3 сакавіка да
чэрвеня 1943 г. на базе брыгады «За Радзіму» былі арганізаваны пяць самастойных
брыгад.
Паводле
загаду Беларускага штаба партызанскага руху, брыгада «За Радзіму» працягвала
свой рэйд на Брэстчыну.
У ноч на
11 сакавіка 1943 г., дасягнуўшы ракі Свіслач, мы спыніліся на адпачынак.
Знайшоўся здраднік з мясцовых жыхароў, які прывёў на стаянку партызан варожы
батальён «Днепр».
Бой
разгарэўся бязлітасны. Вельмі вялікая была колькасная перавага ворага, і нам
прыйшлося адыходзіць. У ліку апошніх адыходзіў камбрыг А.К.Флегантаў, не
перастаючы весці агонь па карніках спачатку з аўтамата, а потым з пісталета. У
тым баі загінуў легендарны камбрыг і яшчэ васемнаццаць нашых партызан.
На
наступны дзень мы пахавалі іх у брацкай магіле каля спаленай вёскі Макаўе
Асіповіцкага раёна. 29 красавіка 1943 г. брыгадзе было прысвоена імя
А.К.Флегантава.
Брыгада
працягвала свой рэйд. Яе байцы і камандзіры прайшлі з баямі яшчэ амаль 800
кіламетраў, працягвалі барацьбу з ворагам у Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці,
дзе і сустрэліся з Чырвонай Арміяй.
Вуліца імя Марыі Матусевіч.
Марыя
Мамертаўна Матусевіч нара дзілася ў 1919 г., закончыла Грабянецкую сямігодку,
уступіла ў камсамол У пачатку 1942 г. Марыя Матусевіч стала сувязной
партызанскага атрада, за тым брыгады А.К.Флегантава Марыя выконвала небяспечныя
і рызыкоўныя заданні: вывозіла з нямецкага гарнізона ў Чэрвені зброю і
боепрыпасы,шрыфты для партызанскай друкарні, сакрэтныя даныя аб намерах
карнікаў, бялізну, адзенне, маскіровачныя халаты, якія шыла для партызан яе
маці Марыя Антонаўна, медыкаменты. 3 брыгады ў Чэрвень дастаўляла лістоўкі і
зводкі Саўінформбюро.
У пачатку сакавіка 1943 г. Марыя рыхтавала
вывад з Чэрвеня да партызан гру-пы савецкіх ваеннапалонных. Але 2 сакавіка па
даносе здрадніка Марыю арыштавала паліцыя. Чатыры дні вялі гестапаўцы допыт,
жорстка катавалі адважную патрыётку: выкручвалі ёй рукі, босую выводзілі на
мароз, імкнуліся дазнацца аб іншых чэрвеньскіх падполыычыках. Змучаную, яе
вывелі з камеры на двор, дзе былі выстраены палонныя, падводзілі да кожнага з
іх, каб яна паказала, хто збіраўся перайсці да партызан. Але Матусевіч
вытрымала ўсе здзекі, нікога не выдала.
Партызаны
намагаліся арганізаваць пабег Марыі з турмы, але беспаспяхова. 6 сакавіка 1943
г. яе расстралялі ў Чэрвені на яўрзйскіх могілках.
Марыя Матусевіч
пасмяротна ўзнагароджана медалём «Партызану Айчыннай вайны» I ступені. Медалём «Партызану Айчыннай вайны» II ступені ўзнагароджана яе маці Марыя Антонаўна.
Вуліца імя Г.П.Барыкіна.
Георгій Піліпавіч Барыкін нарадзіўся 17 лютага
1916 г. у в. Ячменева Шчадрынскага раёна Курганскай вобласці. 3 1937 г. у
Чырвонай Арміі. У Полацку скончыў артылерыйскую школу. На фронце — з чэрвеня
1942 г. Удзельнічаў у баях за вызваленне Смаленшчыны. Менавіта там у верасні
1943 г., пад Духаўшчынай, батарэя капітана Г.П.Барыкіна ў дваццацігадзінным баі
знішчыла да дзвюх рот пяхоты праціўніка, шмат тэхнікі.
У баі пад Рудняй у ноч з 18 на 19 верасня 1943 г.
капітан Барыкін не толькі ўмела камандаваў батарэяй, але і асабіста прамой
наводкай знішчыў некалькі агнявых кропак праціўніка. Было падбіта 10 танкаў,
знішчана 5 кулямётных разлікаў і да 150 салдат і афіцэраў ворага.
За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў гэтых баях,
Георгію Піліпавічу Барыкіну было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
У пачатку ліпеня 1944 г., калі Чэрвень і Мінск ужо
былі вызвалены ад акупантаў, перад батарэяй Г.П.Барыкіна была пастаўлена задача
не дапусціць прарыву фашысцкіх войскаў з акружэння на поўнач Чэрвеньскага
раёна. 4 ліпеня на ўчастку батарэі капітана Барыкіна вораг кінуў на прарыў
значныя сілы, але артылерысты стаялі насмерць, агнём гармат і аўтаматаў
знішчалі ворагаў. Калі варожая пяхота падышла ўшчыльную да рубяжа, які займала
батарэя Г.П.Барыкіна, у ход пайшлі гранаты, завязалася рукапашная схватка.
Загінуў увесь
разлік гарматы, засталіся ў жывых толькі камбат са сваім ардынарцам Паўлавым.
Барыкін ва ўпор пачаў расстрэльваць варожых салдат з пісталета, але быў скошаны
аўтаматнай чаргой.
Воіны батарэі капітана Барыкіна і камбат былі
пахаваны ў гарадскім скверы Чэрвеня.
Цяпер у цэнтры горада Герою
Савецкага Саюза Г.П.Барыкіну пастаўлены помнік.
Апошнія баі.
3
успамінаў Міхаіла Мікітавіча Гарачава, былога камандзіра партызанскага атрада
імя К.Я.Варашылава брыгады «Чырвоны сцяг»
У чэрвені 1944 г. настрой у партызан нашага атрада быў прыўзняты. Мы чулі
кананаду, якая набліжалася з усходу. Гэта наша Чырвоная Армія граміла фашысцкіх
акупантаў у Бабруйскім «катле». Фашысцкія войскі адступалі па тэрыторыі, якую
кантралявалі партызаны, і трэба было добра падрыхтаваць сустрэчу з імі.
Я сабраў
камандны састаў атрада, каб абмеркаваць абстаноўку і прыняць адпаведнае
рашэнне. Адзін узвод мы пакінулі для аховы зямлянак, астатнім была пастаўлена
задача ўтварыць засаду на шашы Мінск — Магілёў.
Ноч на 30
чэрвеня была светлая. Яшчэ здалёк мы пачулі гул матораў, а потым і гучную
нямецкую гаворку. Роты атрада занялі пазіцыі паміж вёскамі Стары Пруд і Падар.
Па сігналу ракеты грымнулі стрэлы, застракаталі кулямёты, аўтаматы, вінтоўкі.
Па нямецкіх танках, бронемашынах, гарматах адкрылі агонь нашы супрацьтанкавыя
ружжы, а партызаны Валянцін Сакалоўскі, Мікалай Харытановіч, Яша Малахаў пачалі
закідваць тэхніку ворага гранатамі. Вось адзін танк закруціўся вакол сваёй
восі, успыхнуў другі. Малахаў супрацьтанкавай гранатай запаліў аўтамашыну з
жывой сілай, другой гранатай спыніў бронетранспарцёр. У паніцы немцы кінуліся ў
лес, але і там іх знаходзілі партызанскія кулі. На дарозе ўзнікла вялізная
пробка з палаючых машын, танкаў, бронетранспарцёраў.
У гэтым
баі сотні немцаў знайшлі сабе магілу, была знішчана значная колькасць тэхнікі
ворага. Ад камандзіраў рот В.А.Чарапко і А.С.Прыгоцкага паступілі паведамленні
аб тым, што боепрыпасы на зыходзе. Я быў вымушаны пасля трох гадзін бою даць
загад вярнуцца на зборны пункт. У шэсць гадзін раніцы 30 чэрвеня атрад без
страт прыбыў у в. Новая Ніва. На маршы да свайго лагера каля вёсак Малая Ганута
і Вялікая Ганута мы сустрэліся з разведчыкамі Чырвонай Арміі. Радасці нашай не
было канца. Са слязамі на вачах абдымалі разведчыкаў. Праз 30 — 40 хвілін мы
злучыліся з перадавымі часцямі Чырвонай Арміі. Камандзір палка Гусеў прапанаваў
нам
дзейнічаць разам з яго палком. У выніку актыўных дзеянняў атрада шаша Мінск —
Магілёў на ўчастку Стары Пруд - Калодзежы была поўнасцю ачышчана ; разбітай
тэхнікі немцаў.
Праз
некаторы час мы ўзнавілі пераправу цераз р. Уса. Часці Чырвонай Арміі маглі без
перашкод рухацца на Чэрвень. Камандзір палка палкоўнік Гусеў падзякаваў усяму
асабоваму саставу нашага атрада. Уладзіміра Рубаніка, Валянціна Сакалоўскага,
Аркадзя Заранка, Сямёна Прыгодскага і іншых мы прадставілі да ўрадавых
узнагарод.
Атрад
рушыў на Чэрвень паралельна шашы Мінск — Магілёў. У раёне в. Камісарскі Сад
група П.К.Тарасіка ўзяла ў палон нямецкага генерала і яго ад'ютанта. Абодва
ехалі на бронемашыне. На ёй іх і даставілі 2 ліпеня ў Чэрвень і перадалі воінскай
часці.
Наш атрад
ішоў на Чэрвень праз калодзежскія пасёлкі і в. Замятоўка. У лесе мы
абясшкодзілі групу гітлераўскіх салдат і афіцэраў, якіх здалі тылавым часцям
Чырвонай Арміі. Неўзабаве атрад выйшаў на Бабруйскі тракт і пасля невялікай
перастрэлкі праз вуліцу Бабруйскую ўвайшоў у Чэрвень. У адным з дамоў заселі
гітлераўцы і вялі па нас агонь з аўтаматаў. Рота В.А.Чарапко без страт
авалодала гэтым домам і ўзяла ў палон 31 салдата і обер-лейтэнанта. Пасля
вызвалення Чэрвеня, дзесьці ў пяць гадзін дня, мы вырашылі вярнуцца ў свой
лагер. Па дарозе разведчык Яша Малахаў і партызан Гец далажылі, што ў раёне
вёсак Кобзевічы — Печышча ў пе-ралеску адпачывае вялікая група немцаў. Я
неадкладна сабраў камандзіраў рот і паставіў задачу акружыць і знішчыць немцаў,
калі не складуць зброю.
Нашу
прапанову аб здачы немцы не прынялі. Завязаўся бой на адкрытай мясцовасці.
Стралялі амаль ва ўпор. У выніку акружэння нямецкай групоўкі і імклівай атакі
былі забіты 39 салдат і афіцэраў ворага, 82 узяты ў палон. Аўтаматнай чаргой я
скасіў нямецкага обер-лейтэнанта. Былі страты і ў нас: забіты Сцяпан Чарапко,
цяжка паранены Уладзімір Рубанік.
Пасля вызвалення.
У ліпені
1944 г. для жыхароў Чэрвеньскага раёна скончыліся тры жахлівыя гады фашысцкай
акупацыі. Самымі цяжкімі стратамі былі чалавечыя ахвяры. 3 вайны не вярнуліся
4704 воіны і партызаны. 3 улікам мірных жыхароў, што загінулі ад рук карнікаў,
агульная колькасць страт склала болып за 11 тысяч чалавек. За тры гады акупацыі
раёна фашысты разрабавалі і знішчылі 124 калгасы, 3 МТС, 3 саўгасы, 7
прадпрыемстваў, 36 школ, 19 культасветустаноў, 4305 дамоў. Адступаючы,
фашысцкія варвары спалілі два жылыя кварталы ў г. Чэрвень.
У раёне
акупантамі было знішчана ўсё пагалоўе буйной рагатай жывёлы калгасаў і саўгасаў
у колькасці 8251 галава: свіней — 4462, авечак — 6956, птушкі — 5980. Было
знішчана 117 канюшней, 109 кароўнікаў, 90 свінарнікаў, 116 свірнаў
Колькасць
свойскай жывёлы ў асабістым карыстанні жыхароў вёсак скарацілася на 8986 галоў
буйной рагатай жывёлы, свіней — на 15 349 галоў, авечак — на 11 693 галавы. Да
вайны ў раёне было 5699 коней, у 1944 г. засталося 1747.
Пасля
вызвалення раёна знішчальны батальён і РА НКУС вялі барацьбу па знішчэнні
бандыцкіх фарміраванняў з былых паліцаяў і ўласаўцаў, а таксама дэзерціраў з
Чырвонай Арміі.
Працоўныя раёна актыўна ўключыліся ў аднаўленне народнай гаспадаркі,
разбуранай вайной.
* * *
Шчодра
палітая крывёю воінаў Чырвонай Арміі, партызан і мірных грамадзян, чэрвеньская
зямля свята захоўвае памяць аб загінуўшых. У 72 брацкіх магілах пахаваны 9473
чалавекі. Толькі ў Чэрвені і яго наваколлі ў пяці брацкіх магілах і пяці
магілах ахвяр фашызму спачываюць 4588 чалавек. Сярод пахаваных палкоўнік Міньяр
Баталавіч Рахматулін, падпалкоўнік Ягор Станіслававіч Шутаў, Герой Савецкага
Саюза Георгій Піліпавіч Барыкін, якія загінулі пры вызваленні Чэрвеня і раёна,
а таксама падпольшчыцы Марыя Матусевіч, Любоў Шамецька, Шура Крылова, камандзір
партызанскай брыгады «За Радзіму» Аляксей Канідзьевіч Флегантаў.
У г.п.
Смілавічы ў дзвюх брацкіх магілах і магіле ахвяр фашызму пахаваны
2160
чалавек. Сярод іх дзве партызанскія сям'і Пятра Антоненкі і Яўхіма Камейкі.
На
тэрыторыі Вайнілаўскага сельсавета ў трох брацкіх магілах пахаваны воіны
Чырвонай Арміі і партызаны, якія вызвалялі Чэрвеньшчыну ад нямецка-фашысцкіх
захопнікаў.
На
тэрыторыі Валевачоўскага сельсавета ў шасці брацкіх магілах пахаваны 224 воіны
і партызаны.
859
воінаў, партызан, мірных грамадзян пахаваны ў сямі брацкіх магілах і магілах
ахвяр фашызму на тэрыторыі Грабянецкага сельсавета.
У чатырох
брацкіх магілах Калодзежскага сельсавета ў гады вайны пахаваны больш як 300
чалавек.
На
тэрыторыі Кліноцкага сельсавета ў шасці брацкіх магілах пахаваны 242 чалавекі.
У
Лядзенскім сельсавеце 13 брацкіх і індывідуальных магіл воінаў, партызан і
мірных грамадзян, у якіх пахаваны 208 чалавек.
На
тэрыторыі Раваніцкага сельсавета ў пяці брацкіх магілах пахаваны 583 чалавекі.
У
Руднянскім сельсавеце знаходзяцца дзесяць брацкіх магіл, у якіх пахаваны 211
воінаў, партызан і мірных грамадзян, што загінулі ў гады вайны.
На
тэрыторыі Смілавіцкага сельсавета дзве брацкія магілы воінаў і партызан, у якіх
пахаваны 29 чалавек.
У
Хутарскім сельсавеце ў трох брацкіх магілах знаходзяцца астанкі 57 чалавек.
Гэта —
журботны пералік, пералік-рэквіем. За ім — лёсы, біяграфіі, мары, якім не
давялося збыцца, слёзы тысяч людзей.
Жыхары
Чэрвеныычыны памятаюць імёны тых, хто змагаўся і загінуў на нашай зямлі, хто
змагаўся і выжыў, хто стаяў насмерць у барацьбе з фашысцкімі акупантамі.
Памяць аб
загінуўшых вечна будзе жыць у нашых сэрцах, яна ўвасоблена ў бронзе і граніце,
вершах і песнях нашых землякоў.